Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маленькія агароднікі!

Дата: 2 марта 2018 в 09:42, Обновлено 2 марта 2018 в 11:16
481 просмотр

"Маленькія агароднікі"

           Экалагічнаму выхаванню ў нашай установе дашкольнай адукацыі надаюць асаблівае значэнне: бо, менавіта з выхавання любові да прыроды, навакольнага свету, клопату аб тым, што акружае маленькае дзіця, і пачынаецца выхаванне экалагічнай культуры дзіцяці.

З мэтай фарміравання ў дзяцей уменняў ажыццяўляць элементарны догляд раслін, развіцця ў выхаванцаў цікавасці да пазнавальнай практычнай дзейнасці, далучэння да элементарнай працоўнай дзейнасці ва ўстанове арганізаваны конкурс "Агарод на акне". За акном яшчэ ляжыць снег, а ў кожнай групе на падваконніках зазелянелі агароды. Каб агарод прыцягваў увагу дзяцей, выкарыстоўваліся розныя сюжэты. Так з'явіліся лялечныя "гаспадары" агародаў, цікавыя пабудовы і агароджы.
Колькі радасці прыносяць яны дзецям, якія з ахвоьай і беражлівасцю даглядаюць за сваімі саджанцамі, шчыра радуюцца кожнаму расточку, які з'явіўся, дзеляцца сваімі ўражаннямі, запаўняюць дзённікі назіранняў за пасадкамі.

Прапануем вашай увазе фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.