Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Майстар-клас для выхавальнікаў

Дата: 27 января 2019 в 22:12, Обновлено 27 января 2019 в 22:45
428 просмотров

ЗНАЁМСТВА ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ З МАЛОЙ РАДЗІМАЙ  СРОДКАМІ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

24.01.2019 у рамках работы раённага метадычнага аб'яднання Творчая група выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, у дашкольным цэнтры прайшоў майстар-клас для выхавальнікаў вышэйшай катэгорыі па тэме: "Вывучаем малую Радзіму сродкамі праектнай дзейнасці".

У ходзе майстар-класа педагогі змаглі актуалізаваць і дапоўніць уяўленні аб формах і метадах арганізацыі праектнай дзейнасці з дашкалятамі ў працэсе знаёмства і вывучэння Малой Радзімы. Пагружэнне ў метады і прыёмы праектнай дзейнасці спрыяла фарміраванню у педагогаў сістэмы работы па фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў і гордасці за сваю Малую Радзіму. Знаёмства з вопытам работы па дадзенай тэме выхавальніка вышэйшай катэгорыі Мацкевіч В.В. напоўніла майстар-клас яркімі і запамінальнымі момантамі. Прапанаваная выстава метадычных і дыдактычных матэрыялаў па тэме майстар-класа дала магчымасць выхавальнікам нашай дашкольнай установы падзяліцца сваім уласным вопытам, практычным матэрыялам,  вынікамі праектнай дзейнасці з дзецьмі па пытаннях знаёмства іх з Малой Радзімай Зэльвай.    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.