Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў міліцыю

Дата: 28 марта 2019 в 20:24, Обновлено 28 марта 2019 в 21:48
406 просмотров

Як заўжды на канікулах  стараемся праводзіць час карысна. Вось і сёння мы адправівіся на экскурсію ў РАУС Зэльвенскага райвыканкама. Мэтай экскурсіі было данесці да выхаванцаў усю важнасць і неабходнасць прафесіі міліцыянера.

      Як заўжды на канікулах  стараемся праводзіць час карысна. Вось і сёння мы адправівіся на экскурсію ў міліцыю. Мэтай экскурсіі было данесці да выхаванцаў усю важнасць і неабходнасць прафесіі міліцыянера.

      На парозе будынка раённага аддзела ўнутраных спраў Зэльвенскага райвыканкама нас сустрэла Бекіш Юлія Генрыхаўна - начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх, а разам з тым матуля нашай Нэлькі. Яна правяла нас у зал паседжанняў, дзе да нас далучыўся Амяльянчык Дзяніс Сяргеевіч - участковы інспектар па справах непаўналетніх.

     Супрацоўнікі міліцыі расказалі аб сваёй працы, аб правапарушэнннях, аб адказнасці за іх, але асабліва цікавай была дэманстрацыя зброі і ахоўных сродкаў, якія знаходзяцца на ўзбраенні сучаснай міліцыі. А галоўнае, што  да ўсяго можна было дакрануцца і прымерыць на сябе. Дзеці з задавальненнем прымяралі бронежылет, трымалі ў руках гумовую дубінку і, нават, пісталет "Макарава". Затым нас запрасілі ў музей, дзе дзеці з цікавасцю разглядалі экспанаты.

     Маленькіх экскурсантаў цікавіла ўсё, яны задавалі пытанні і атрымлівалі на іх адказы, з задавальненнем усё слухаючы і запамінаючы. Пасля дружна падзякаваўшы супрацоўнікам міліцыі за экскурсію, адправіліся ў дашкольную ўстанову, з марай хутчэй вырасці і стаць сапраўднымі міліцыянерамі.

    Такія мерапрыемствы неабходны падрастаючаму пакаленню, яны даюць магчымасць дакрануцца да штодзённай працы людзей розных прафесій, што спрыяе выхаванню павагі да працы і станаўленню дзіцячай асобы.

    Сустрэча з супрацоўнікамі міліцыі была для дзяцей вельмі пазнаваўчай і цікавай. 

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.