Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дашкаляты развіталіся з дашкольным цэнтрам

Дата: 4 июня 2019 в 11:39
340 просмотров

Выпускны баль у ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва”- адно з самых першых святаў, якое адзначае пераход нашых дзяцей на новую ступень жыцця. Вось і праляцела так хутка і практычна незаўважна бесклапотнае дашкольнае дзяцінства, і прыйшла пара рыхтавацца да доўгага і вельмі цікавага перыяду- навучання ў школе.
Дарагія нашы выпускнікі! Няхай тая маленькая, але добра прыкметная дарожка да сэрца кожнага з вас, у якую нашы педагогі ўклалі любоў, святло, чуласць, дабрыню і спагаду, будзе працягвацца доўга-доўга і пашырацца гэтымі добрымі паняццямі. Надышла яшчэ больш цікавая і ў той час адказная пара, калі вы пойдзеце ў школу.
Мы жадаем вам расці дужымі і здаровымі.
Мы вучылі вас любіць сваю краіну.
Шануйце і памнажайце лепшыя нашыя традыцыі.
Мы хочам, каб вы любілі і размаўлялі на роднай мове.
Мы жадаем, каб вы выраслі сапраўднымі людзьмі!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.