Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзіцячае свавольства - Недзіцячыя НАСТУПСТВЫ

Дата: 22 июля 2019 в 08:21, Обновлено 22 июля 2019 в 15:09
307 просмотров

    Штогод ад дзіцячай свавольстваў з агнём адбываецца вялікая колькасць пажараў, якія нярэдка заканчваюцца трагічна.
    МНС НАГАДВАЕ. Дзіця, застаўшыся адно дома, можа ўзяць запалкі і, пераймаючы дарослым, падпаліць паперу, уключыць у разетку электрычны прыбор і нават зладзіць вогнішча. Многія дарослыя часам скрозь пальцы глядзяць на дзіцячыя забаўкі з запалкамі, самапаламі, гаручымі рэчывамі, якія часта выбухаюць у руках юных "вынаходнікаў". У выніку - цяжкія апёкі, калецтва, траўмы. Сваімі паводзінамі дарослыя часам паказваюць дрэнны прыклад: нядбайна звяртаюцца з агнём, неакуратна тушаць цыгарэты - адзначыў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лаушкін Максім Генадзевіч пры сустрэчы ў дашкольным цэнтры з бацькоўскай грамадскасцю. 

    Паважаныя бацькі! Каб захаваць жыццё сваіх дзяцей: растлумачыце дзіцяці небяспеку і наступствы гульняў з агнём; не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых; запалкі і запальнічкі захоўваеце ў недаступных дзецям; калі дзеці застаюцца адны, ня зачыняйце ўваходныя дзверы звонку - гэта адзіны шлях для іх выратавання; навучыце дзяцей правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях; раскажыце дзіцяці, куды яму звяртацца ў выпадку небяспекі. Для яго можна напісаць на паперы тэлефоны: службы выратавання - 101 ці 112, міліцыі - 102 і хуткай дапамогі - 103.

Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі, выкарыстоўваючы мабільнае дадатак "МНС Беларусі. Дапамога побач!"

яшчэ больш інфармацыі пра бяспеку ÐœÐ¸Ð½Ð¸ÑÑ‚ерство по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.