Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Азбука бяспекі ў дашкольным цэнтры

Дата: 3 сентября 2019 в 23:48
381 просмотр

З 1 па 10 верасня, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Адзінаму рэспубліканскаму дню бяспекі ў нашым дашкольным цэнтры праводіцца шэраг мерапрыемстваў па фарміраванню ў выхаванцаў уяўленняў аб правілах пажарнай і дарожнай бяспекі.
Так 03.09.2019 у час экскурсіі ў наш пакой бяспекі выхаванцамі дашкольных устаноў пасёлка Зэльва ім была прапанавана тэматычная забава "АЗБУКА БЯСПЕКІ". Дзеці ў гульні з наглядна-гульнявым дапаможнікам лэпбукам "Азбука пажарнай бяспекі" замацавалі веды аб правілах пажарнай бяспекі, уменне арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, папрактыкаваліся ў выкананні тэлефоннага званка ў пажарную службу. Свае веды дашкаляты паказалі ў займальныях гульнях “Церамок бяспекі”, “Экзамен для будучых пажарных”, “Піраміда бяспекі”, “Вясёлы пажарны”, “Шашкі” і інш., што спрыяла замацаванню ўяўленняў дзяцей аб прычынах узнікнення экстрэмальных сітуацый і аб неабходных дзеяннях у выпадку той ці іншай небяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.