Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ў разнастайных відах дзіцячай дзейнасці

Дата: 21 января 2020 в 16:19
493 просмотра

20 студзеня 2020 года ва ўстанове прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі і выхвальнікаў дашкольнай адукацыі без катэгорыі па тэме: "Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ў разнастайных відах дзейнасці.
Удзельнікі метадычнага аб'яднання абмеркавалі пытанні стварэння развіваючага экалагаічнага асяроддзя ў групе і на ўчастку ўстановы дашкольнай адукаыі. Падзяліліся напрацоўкамі арганізацыі работы з выхаванцамі па рэалізацыі адукацыйнай галіны "Дзіця і прырода", метадамі і прыёмамі экалагічнага выхавання дзяцей.
У практычнай частцы выхавальнік дашкольнай адукацыі Ламека Кацярына Васільеўна прапанавала занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і прырода" у сярэдняй групе па тэме: "Зімуючыя і пералётныя птушкі".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.