Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

АКЦЫЯ "Бяспека ў кожны дом!"

Дата: 23 января 2020 в 10:00
203 просмотра

План правядзення акцыі «Бяспека - у кожны дом!»

студзень - люты 2020 года.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя пажарныя здарэнні - гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 20 студзеня па 20 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя “Бяспека - у кожны дом!”.

Тэрміны і форма правядзення акцыі

Акцыя будзе праходзіць з 20 студзеня па 20 лютага ў 5 этапаў.

1-ы этап - 20 - 26 студзеня (акцыя праводзіцца ў Цэнтрах бяспекі, наркадыспансерах, а таксама на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку);

2-і этап - 27 студзеня - 2 лютага (акцыя праводзіцца на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва);

3-ці этап - 3 - 9 лютага (акцыя праводзіцца на прадпрыемствах, у арганізацыях);

4-й этап - 10 - 16 лютага (акцыя праводзіцца ў ВНУ, сярэдне-спецыяльных установах);

5-й этап - 17 - 20 лютага (акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей - адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі і г.д.).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.