4 класс
Вас вітаюць выхаванцы і іх педагогі другой малодшай групы №4 "Сонечныя зайчыкі" (для дзяцей ад 3 да 4 гадоў).
Групу наведвае на 01.09 2021 года - 14 выхаванцаў. З іх 6 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак)
Рэжым работы групы: з 7.30 да 18.00
Выхавальнікі групы: Літвіновіч Валянціна Іванаўна (вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, педагагічный стаж працы звыш 30 гадоў)
Скіба Святлана Міхайлаўна (першая кваліфікацыйная катэгорыя, стаж працы звыш 30 гадоў)
Помочнік выхавальніка: Шніп Таццяна Пятроўна (агульны стаж працы звыш 16 гадоў )
НАШ ДЕВІЗ:
Солнышко, солнышко,
Мы твои лучи.
Быть людьми хорошими
Ты нас научи!
Дзеці і бацькі нашай групы удзельнічалі ў выставе "Што нам восень падарыла" і атрымалася вось такая казка. Дзеці пабывалі ў казачным свеце, які стварылі сваімі рукамі. У гасцях пабывалі і героі мульцікаў і казак. Дзякуем бацькоў за падтмымку сваіх дзетак у сумеснай працы!. Бо сумесная праца прыносіць станоўчы вынік у выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.
Раніца ў нашай групе пачалася з бадзёрай і энергічнай зарадкі, затым у групе была арганізавана тэматычная гутарка пра здаровы лад жыцця, як захаваць сэрца здаровым. Малышы вымяралі памер свайго сэрца з дапамогай кулачка ... Слухалі сваё сэрцайка адзін у аднаго ... Аказалася ва ўсіх яно стукае па-рознаму.
падрыхтавалі сувеніры-сардэчкі для сваіх родных, каб яшчэ раз напомніць, што неабходна клапаціцца пра сваё сэрца.
За акном свеціць сонейка, але грэе яшчэ слаба, а ў нас у групе на падаконніку зелянее агарод!
Нашы малыя з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у пасадцы цыбулі, а гэтак жа ў стварэнні сваёй маленькай фермы. Гэта прыносіла ім вялікую радасць і добры настрой. Цяпер кожны дзень, прыйшоўшы ў дзіцячы сад, дзеці хутчэй бягуць да падаконніку і глядзяць, ці не з'явілася там, "зялёная" цыбулька!
Сваіх дарагіх Абаронцаў Айчыны павіншавалі самыя маленькія выхаванцы дашкольнага цэнтра. Кожны х іх лічыць свайго тату самым дужым, самым смелым, самым любімым! Паважаныя таты! Заўсёды заставайцеся такімі для сваіх дзяцей, родных, блізкіх, Радзімы! Са святам!!!
У нашай першай малодшай групе дзеці вельмі любяць сенсорныя гульні. Рукамі педагогаў зроблены цікавыя дыдактычныя дапаможнікі, якія фарміруюць у дзяцей веды пра колер, памер, вучаць суадносіць і класіфіцыраваць прадметы па абразцу.
На двары выпаў першы снег!!! Рада дзетвара снегу! Але мы не забылі каму цяжка зімой - гэта птушачкам. Таму на нашай гульнявой пляцоўцы з'явілася кармушка і мы ўпершыню пакармілі птушачак у нашай "птушынай сталоўцы"
Усіх гасцей, хто наведаў святочны канцэрт, прысвечаны 8 Сакавіка, выхаванцы і выхавальнікі сярэдняй групы №4 шчыра віталі са святам і жадалі цяпла і дабрыні ў сэрцах, любові і ўзаемапарузумення ў сем'ях, гонару і поспехаў на рабоце.