10 класс
Рэжым працы групы з 7.30 да 18.00
Групу наведваюць на 01.01 2021 года - 16 выхаванцаў. З іх 8 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак
Выхавальнікі групы: Бортнік Тамара Сяргееўна (высшэйшая кваліфікацыйная
катэгорыя, педагагічны стаж працы более 20 гадоў )
Гаспадарык Лілія Уладзіміраўна (вышэйшая кваліфікацыйная
катэгорыя, стаж працы звыш 30 гадоў)
Памочнік выхавальніка: Галавач Наталля Францаўна (агульны стаж працы больш за 14 гадоў )
НАШ ДЭВІЗ:
Нам усё наўкол цікава,
Ведаў нам заўсёды мала!
З раніцы ва ўсіх выхаванцаў нашай групы быў вясёлы, радасны настрой. Свята для каханых матуль. Рыхтаваліся дзеці вельмі старанна. Вучылі песенькі, танцы, вершы, рыхтавалі падарункі. і вось урачыста ўвайшоўшы ў залу, выхаванцы, як сапраўдныя артысты віншавалі сваіх любімых мам. Весялосць, радасць, цеплыня панавала сёння ў зале. Цёплыя словы, прыгожыя танцы і песні, растапілі сэрца Матуляў. І святочны настрой быў ва ўсіх. Матулі былі рады віншаванням сваіх дзяцей.
Замацаванне ведаў пра ядавіты грыб мухамор мы з выхаванцамі правялі падчас свабоднай мастацкай дзейнасці па аплікацыі.
Выхаванцы рыхтаваліся да свята самых мудрых, самых добрых і самых любімых бабулечак і дзядулечак, а падрыхтаваныя сувеніры ўручылі ўвечары.
Лета...забавы...гульні.....У сюжэтна-ролевых гульнях адлюстроўваюцца прадстаўлення дзяцей аб навакольным свеце, узаемаадносінах і прафесійных абавязках людзей. Сягоння выхаванцы групы №10 прымяралі цікавую ролю доктара, выкарыстоўвае вобразы памяці і фантазію для дзеяння ў прыдуманай сітуацыі. Сюжэтна-ролевая гульня не толькі забаўляе дзіцяці, але і з'яўляецца элементам адукацыйнага працэсу ў дашкольным цэнтры
Выхаванцы з дадавальненнем любяць назіраць за раслінамі і іх ростам у агародзе, які створаны на падаконніку
У рамках тэматычнага тыдня "Родная мова" мы з выхаванцамі наведалі музейны пакой, дзе даведаліся пра прадметы, якімі карысталіся нашы бабулі, прабабулі і прадзядулі. Дзеці з задавальненннем пазнаёміліся з прадметамі беларускага быту, запаміналі іх назвы.
А пасля ў групе гулялі ў сюжэтна-адлюстравальныя гульні, выкарыстоўваючы дэкарацыі і новыя словы, якія пачулі ад выхавальніка.
Выхаванцы нашай групы з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытача дашкольнай установы, які праводзіўся згодна гадавога плана работы і ў рамках плана падрыхтоўкі да святкавання 75-годззе ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Як заўжды на канікулах стараемся праводзіць час карысна. Вось і сёння мы адправівіся на экскурсію ў РАУС Зэльвенскага райвыканкама. Мэтай экскурсіі было данесці да выхаванцаў усю важнасць і неабходнасць прафесіі міліцыянера.