Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віншуем татаў,дзядуляў, усіх мужчын , а таксама хлопчыкаў нашай групы са святам 23 лютага!!!

Дата: 23 февраля 2019 в 20:44, Обновлено 3 марта 2019 в 22:09
640 просмотров

ПАВАЖАНЫЯ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ! ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ!

Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

    Гэтае свята мы адзначаем з асаблівым пачуццём, паколькі яно сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа. Ва ўсе часы служба была свяшчэнным абавязкам грамадзяніна. I ў гэты дзень мы віншуем тых, хто забяспечвае нашу бяспеку, ушаноўваем памяць герояў мінулых гадоў.

      У народнай памяці назаўсёды застануцца подзвігі невядомых салдат, выканаўшых свяшчэнны доўг перад Радзімай, загінуўшых за яе незалежнасць і свабоду. Навечна ўпісаны ў гісторыю імёны нашых землякоў, якія ў цяжкі час уставалі на абарону роднай зямлі, дома, сям’і.

    Кожны, хто ўсведамляе сябе абаронцам Айчыны, ведае, наколькі важныя ў чалавеку такія якасці, як сіла і вынослівасць, падтрымка і ўзаемавыручка. Яны неабходныя не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым, мірным жыцці, дапамагаючы пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху, быць моцнай апорай і абаронцам для родных і блізкіх. Менавіта такімі імкнемся выхоўваць наша  юнае пакаленне зэльвенцаў. Упэўнены, што цяперашняя моладзь стане годным пераемнікам сваіх бацькоў і дзедаў у справе служэння нашай краіне і беларускаму народу. Жадаем абаронцам Айчыны моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Поспехаў усім, хто сёння стаіць на варце нашай Радзімы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.