Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень багаты на ўражанні

Дата: 24 марта 2019 в 20:37, Обновлено 24 марта 2019 в 22:14
320 просмотров

Панядзелак, 18 сакавіка - "За бяспеку разам!"
Аўторак, 19 сакавіка - Нас наведалі настаўнікі пачатковых класаў
Серада, 20 сакавіка - Віктарына "Знаўцы беларускіх казак"
Чацвер, 21 сакавіка - Казка "Хлебная крошка"
Пятніца,22 сакавіка - Тэатральная пастаноўка беларускай народнай казкі "Як кот звяроў напалохаў"

       18 сакавіка у рИзображениеамках правядзення акцыі "Дзень бяспекі. Увага усім!" ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" наведалі супрацоўнікі Зэльвенскага РАНС першы намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела надзора і прафілактыкі капітан унутранай службы Якімовіч Аляксей Міхайлавіч і інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лаушкін Максім Генадзевіч. 

      З выхаванцамі старшых груп і іх педагогамі была праведзена прафілактычная гутарка і інтэрактыўныя гульні па пытаннях хуткага рэагіравання ў надзвычайных сітуацыях, прайграваліся навыкі правільных паводзін на выпадак пажару, навыкі ведання і правілаў выклікання спецыяльных служб.

Изображение

  

Ужо сталі традыцыяй актыўныя зносіны настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў старшых груп і іх выхаванцамі - будучымі першакласнікамі. У час сустрэчы 19 сакавіка дзеці з задавальненнем расказвалі пра сябе, дзяліліся ўяўленнямі аб будучых настаўніках -  якімі яны іх бачаць. Затым  паказалі свае веды амаль па усіх адукацыйных вобласцях: рабілі гукавы аналіз слова, рашалі невельмі простыя задачы, гулялі ў дыдактычныя гульні "Скажы наадварот", "Калі гэта бывае?" і інш. Усім хапіла ўражанняў.

Изображение   

    У сераду, 20 сакавіка, у нашай групе адбылася віктарына "Знаўцы беларускіх народных казак". Тут спаборнічалі дзве каманды "Жаронцы" і "Гароўшак". Заданні былі розныя і па складанасці і па форме: "Адгадай казку па ўрыўку", "Пазнай казку па ілюстрацыі", "Складзі малюнак і назаві казку", "Закончы прыказку" і г.д. Дзеці з вялікім задавальненнем  званілі ў званочак і давалі правільныя адказы. Але спаборніцтва ёсць спаборніцтва. З лікам 15:11 перамагла каманда "Гарошак". Усе дзеці на пры канцы віктарыны атрымалі салодкія прызы.

Изображение

   

   У чацвер, 21 сакавіка, дзеці наведалі спектакль "Хлебная крошка" тэатра студыі "Алімп". Дзецям вельмі спадабалася быць не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі прадстаўлення. Яны адказвалі на пытанні, танцавалі і гулялі разам з артыстамі. Прыйшоўшы ў групу, доўга дзяліліся ўражаннямі, а вечарам наперабой расказвалі пра спектакль бацькам.

Изображение

   22 сакавіка, у пятніцу, дзеці нашай групы самі пераўтварыліся ў артыстаў. Тэатральная пастаноўка беларускай народнай казкі "Як кот звяроў напалохаў" вельмі спадабалася выхавальнікам г.п.Зэльва і Зэльвенскага раёна, удзельнікам МА выхавальнікаў з 1 кваліфікацыйнай катэгорыяй. Дзеці вельмі стараліся, перадавалі характар свайго героя не толькі мімікай і рухамі, але і голасам. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.