Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прапануем пачытаць дзецям! (Вершы пра транспарт і прафесіі людзей).

Дата: 15 марта 2019 в 21:41
9 317 просмотров

Прапануем пачытаць дзецям

Вершы пра транспарт і прафесіі людзей

“Хто пачынае дзень” Э.Агняцвет

Ранней за ўсіх устаў шафер, пайшоў да гаража.

Не любіць соннай цішыні гарачая душа!

Ен – неспакойны чалавек – хацеўбы сто гадоў

Цагліны цеплыя вазіць для новых гарадоў.

Устане рана хлебапек, адчуе смачны пах,

І пойдзе жытні свежы хлеб з румянцам на шчаках.

Па- свойму радуе маляр прыроду і людзей: прыносіць колеры вясны вяселы чарадзей.

Спытайся ў сонца і зямлі, спытайся ў чыстых рэк:

-  Хто пачынае ровы дзень? – Рабочы чалавек!

                    “Паравоз” Ю. Тувім  (урывак)

Стаіць і гудзе паравоз на пуцях, важкі, вялізны, мазутай прапах,

Алей, як пот, на баках.Стаіць і сапе, пырскае, чмыша, жарам пякельным

І параю дыша: бух- як горача! Ух- як горача!

Да паравоза вагоны падалі дужа цяжкія-з жалеза і сталі.

Поўна народу у кожным вагоне.

                                  “Капітан” Л. Мароз

Ходзіць, бегае бягом, пільна сочыць Валя,

Каб караблік са сцяжком не кульнулі хвалі,

Каб даплыў ен да ракі, а па ей да мора…

Той жа рыскае ў бакі, б/ецца аб заторы.

Хоць ручай, як акіян,- хвалісты, зыбучы…

Валя- ўмелы капітан, капітан рашучы.

                                 “Касманаўты” Л Дайнека

Дзе не летаюць чародам птушыным,

Дзе высокія зоркі гараць,

Касманаўты нашай краіны

У бязмежную далеч ляцяць.

Мы пакуль што малюем ракеты,

Не шкадуем ні часу, ні рук,

Каб аднойчы ўзляцець над планетай,

Як Гагарын ляцеў і Клімук.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.