Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Стань заўважным у цемры

Дата: 6 ноября 2018 в 19:08
502 просмотра

Флікер – гэта святлоадбівальнік, які можа выратаваць пешахода або дзіця на дарозе. Забяспечваючы бачнасць ва ўмовах недастатковай асветленасці, святлоадбівальнік становіцца практычна адзіным спосабам абазначыць сябе на праезнай часткі. Кожны год прыносіць усё больш жахлівую статыстыку па колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Асабліва небяспечнай сітуацыя становіцца ў цёмны час сутак. Колькасць аварый, якія адбываюцца вечарам і ноччу ў 3 ра зы вышэй, чым у дзённы час. Па дадзеных Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя за 1,2 млн. людзей штогод гінуць на дарогах, больш 1/3 атрымліваюць смяротныя траўмы ў выніку ДТЗ у цёмны час сутак. Інтэнсіўнасць руху ў гэты час сутак ніжэй, але цяжар наступстваў аварый вышэй у 1,5 – 2 і больш разоў. У якасці прычын начных аварый кіроўцы часцей за ўсё называюць дрэнную бачнасць. Забяспечваючы бачнасць ва ўмовах недастатковай асветленасці, святлоадбівальнік становіцца практычна адзіным спосабам абазначыць сябе на праезнай частцы. Святлоадбіўнымі элементамі могуць служыць маленькія бірулькі, значкі ці шаўроны, пакрытыя спецыяльным матэрыйлам, які адлюстроўвае святло. Яны працуюць па прынцыпе дарожных знакаў: на бірульку налеплены спецыяльны матэрыял, які вяртае святло да крыніцы. Пры руху з блізкім святлом адлегласць, пры якім можна заўважыць пешахода, роўна 25 – 30 метраў, а калі ў чалавека ёсць флікер, то яна павялічваецца да 130 – 140 метраў. Кіроўца, які едзе ў машыне з уключаным далёкім святлом, можа ўбачыць флікер з адлегласці 400 метраў. Дызайн большасці з іх — моладзевы. Мацуюцца флікеры да адзення, калясак і г.д. пры дапамозе шпількі або шнурка, а на скейтборды або веласіпеды можна прычапіць флікер, які скручваецца. Лепш купляць флікеры толькі белага або жоўтага колеру. Дарэчы, аранжавыя зайчыкі, зялёныя вавёрачкі, вогненна-чырвоныя сэрцайкі складана назваць флікерамі. Хутчэй за ўсё – гэта яркія сувеніры, якія так любяць маленькія дзеці і жанчыны, чые жаночыя сумачкі нярэдка ўпрыгожваюць падобныя цацкі. Чым больш флікераў, тым лепш. Супрацоўнікі дарожнай паліцыі Літвы, дзе святлаадбівальнікі таксама для пешаходаў абавязковыя, рэкамендуюць у межах горада абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі на левай і правай руках, падвесіць па адным флікеру на рэмень і ззаду на заплечнік. Такім чынам, самы аптымальны варыянт, калі на пешаходзе знаходзіцца 4 флікера. Што да жыхароў сельскай мясцовасці або веласіпедыстаў, то ў ідэале ў іх павінна быць камізэлька са святлоадбіўнымі палосамі.

Пешаход або веласіпедыст з флікерам прыкметны ў святле фар аўтамабіля з адлегласці да 400 м!

Нашэнне флікера зніжае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак у 6 разоў. Флікеры ратуюць жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.