Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей

Дата: 1 июня 2020 в 09:58, Обновлено 3 июня 2020 в 10:02
249 просмотров

Ярка і маштабна ў першы дзень лета па ўсім свеце адзначаюць Дзень абароны дзяцей. Паводле звестак на пачатак гэтага года, у Беларусі налічваецца амаль 1,9 мільёна тых, каму няма яшчэ 18 гадоў.

ПАВАЖАНЫЯ ДЗЕЦІ, БАЦЬКІ, ПЕДАГОГІ І ГОСЦІ САЙТА!!!

Шчыра віншуем Вас з Міжнародным Днём абароны дзяцей!!!

Міжнароднае свята абароны дзяцей мае свой сцяг. На ім на День защиты детей | Николо-Георгиевский храмзялёным фоне размешчаны 5 рознакаляровых чалавечых фігурак і знак Зямлі. Зялёны колер сімвалізуе свежасць і гармонію, фігуркі – разнастайнасць і памяркоўнасць, Зямля – агульны дом.

У нашай краіне свята праходзіць у кожным кутку, прайшло яно і ў нашым дашкольным цэнтры. На вуліцы для дзяцей былі арганізаваны спартыўныя гульні і конкурсы, дзе выхаванцы старэйшай і малодшай груп праявілі свой спрыт, хуткасць, смеласць, вучыліся працаваць у камандзе і падтрымліваць адзін аднаго. Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, малявалі мелам на асфальце. 

Галоўнае, каб у свята дзяцінства ніхто не адчуваў сябе адзінокім. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі краіны. Кожны можа разлічваць на падтрымку дзяржавы, у тым ліку фінансавую.

У Рэспубліцы створана Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, якая ажыццяўляе кантроль над выкананнем правоў і законных інтарэсаў і, па сутнасці, гэты орган выконвае функцыі Нацыянальнага праваабарончага інстытута па абароне правоў дзіцяці. Рэалізацыя сацыяльнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне годнага дзяцінства, з'яўляецца неабходнай умовай ўстойлівага развіцця дзяржавы.

Цёплае слова, усмешка, а тым больш удзел дарослага можа зрабіць кожнае дзіця хоць трошачкі шчаслівей, бо не бывае чужых дзяцей - усе яны наша будучыня, за якую ў адказе кожны з нас.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.