Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вітаем Тыдзень роднай мовы!

Дата: 21 февраля 2023 в 19:37, Обновлено 21 февраля 2023 в 20:48
70 просмотров

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
У рамках Дня беларускай мовы ў нашым дашкольным цэнтры пройдуць мерапрыемствы для ўсіх груп выхаванцаў у адпаведнасці з планам.

У першых і другіх малодшых групах адбылася акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». За ўсмешку і прывітанне на беларускай мове малым прадстаўлялася магчымасць атрымаць падарунак.

  У другіх малодшых групах прайшлі гульні-забавы «Мы - беларусы». Дзеці разам з музыкальным кіраўніком гулялі ў карагодныя гульні «Верабей», «Мароз», «Грушка» і інш.

У сярэдніх групах прайшла вечарына "Чытаем па-беларуску"

  

у сярэдняй групе №1 з дапамогай настольнага тэатра выхаванцы ўспамінамі беларускія народныя казкі

У старшай групе №11 выхаванцы пазнаёміліся з лэпбукам "Размаўляй па-беларуску"

   

у старшай групе №10  сюжэтна-ролевая гульня "У бібліятэцы" 

 

Удзельнікамі вернісажа чытальнікаў вершаў, пацешак, калыханкаў «Сэрцам роднага слова краніся»

сталі выхаванцы розных груп установы.

Выхаванцы дашкольнага центра сталі удзельнікамі паэтычнага вернісажа «Сэрцам роднага слова краніся». Мілагучнае, звонкае беларускае слова гучала з вуснаў дзяцей падчас чытання вершаў.пацешак, калыханак
Дошкольный центр развития ребенка №1 г.п.Зельва #дзеньмовы_гоцік@obrazovanie_grodno

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.