Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Спартыўнае лета ў дашкольным цэнтры

Дата: 24 июля 2018 в 08:56
414 просмотров

                Лета дорыць дзецям магчымасць аздаравіцца, атрымаць зарад бадзёрасці, масу уражанняў, пазітыву, развівацца арганічна. Падарыце дзецям спартыўнае лета!

                У летні перыяд адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца фізкультурна-аздараўленчая работа з выхаванцамі. Пры наяўнасці спартыўнай пляцоўкі ўся фізкультурная праца праводзіцца на свежым паветры. Фізічная нагрузка ў спалучэнні з натуральнымі прыроднымі фактарамі: сонцам, паветрам і вадой прыносіць максімальны аздараўленчы эфект, спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя выхаванцаў.

            Для арганізацыі і правядзення ранішняй гімнастыкі, фiзкультурных заняткаў, вольнага часу, святаў выкарыстоўваецца стацыянарнае абсталяванне: лесвіцы для лажання, подлязання, падцягвання. Па перыметры спартыўнай пляцоўкі размешчаны сектар футбола, кіданні дыскаў, размешчаныя стойкі для кідання ў цэль, яма для скачкоў. Выраблена нестандартнае абсталяванне для боўлінга, рухомых гульняў.

        Прылягаючая да стадыёна асфальтаваная дарожка на гульнявых пляцоўках з'яўляецца працягам спартыўнай пляцоўкі. Тут намаляваныя класікі, арыенціры для эстафет, дарожка для карэгіруючых рухаў, скачкоў на скакалцы. На асфальтаванай дарожцы выхаванцы вучацца катацца на роварах і самакатах праз пешаходны пераход, замацоўваючы веды аб правілах дарожнага руху.

           Самастойная дзейнасць ва ўмовах спартыўнай пляцоўкі забяспечвае кожнаму дзіцяці магчымасць выбару занятку па інтарэсах, дазваляе фізічна развівацца па індывідуальнай праграме ва ўзаемадзеянні з кіраўніком фізвыхавання, а таксама ў групе з аднагодкамі.

    Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць выхаванцаў на спартыўнай пляцоўцы рэалізуецца ў спалучэнні з мастацка-эстэтычнай. Так, падчас фізкультурных святаў, вольнага часу, на пляцоўцы маюць месца быць музычныя паўзы, тэатралізаваныя паказы, мастацкія конкурсы і мн. інш. Напярэдадні правядзення актыўнага адпачынку з малымі пляцоўку ўпрыгожваюць дашкольнікі старэйшых груп, вынаходзяць сюрпрызныя моманты для самых маленькіх дзяцей і радуюцца, калі сюрпрыз атрымаўся.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.