Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Справаздача кіраўнікоў дадатковых адукацыйных паслуг

Дата: 3 декабря 2018 в 08:38, Обновлено 3 декабря 2018 в 09:28
391 просмотр

Чаму навучыліся!

Канцэртную праграму па выніках работы дадатковых адукацыйных паслуг  "Харэаграфія" і "Маленькія артысты" (за кастрычнік-лістапад 2018) прадаставілі бацькоўскай грамадскасці кіраўнікі Курута Р.Ф. і Бортнік Т.С. са сваімі выхаванцамі сярэдніх груп №4,6.

Захапляльныя танцавальныя нумары з элементамі драматызацыі ("Ягадкі", "Грыбочкі"), драматызацыя казкі "Як  звяры грыбы збіралі" -  усё гэта можна было ў бачыць у музычнай зале дашкольнага цэнтра 29 лістапада 2018 года. 

Па словах кіраўнікоў, дзеці з захапленнем наведваюць дадатковыя адукацыйныя паслугі. Педагогі на першае месца ў працы з дзецьмі ставяць самаразвіццё. На занятках заўсёды атмасфера сяброўства і пазітыву, кожны ўдзельнік становіцца яшчэ адным членам творчай сям'і, таму колькасць удзельнікаў на працягу года пастаянна расце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.