Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Напамінаем аб правілах бяспечнага знаходжання на вадаёмах у зімовы перыяд

Дата: 3 декабря 2018 в 12:09, Обновлено 3 декабря 2018 в 12:19
453 просмотра

Паважаныя бацькі! У сувязі з надыходам зімовага сезону і са станаўленнем лёду на вадаёмах, у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў з дзецьмі нагадваем аб правілах бяспечнага знаходжання на вадаёмах у зімовы перыяд. Звяртаем асаблівую ўвагу на небяспеку выхаду на тонкі лёд і пакідання на водных аб'ектах дзяцей без нагляду дарослых (на рыбалцы, катанне на лыжах і каньках).

Паважаныя дзеці і дарослыя! Каб пазбегнуць трагічных выпадкаў:

• Выконвайце элементарныя правілы бяспекі на лёдзе, памятаеце, бяспечным лёд лічыцца пры таўшчыні не менш за 12 см.
• Забараняецца хадзіць па лёдзе пад мастамі, побач з любымі воднымі збудаваннямі, у месцах упадзення ў вадаём ручаёў і рэк.
• Калі вы сталі сведкам здарэння, неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефоне службы выратавання 112 (званок бясплатны) або 101.
• Па магчымасці акажыце пацярпеламу першую дапамогу і чакайце прыбыцця ратавальнікаў.

Бацькі, не пакідайце дзяцей без нагляду!

Будзьце ўважлівыя да навакольных!
Будзьце ўважлівыя да сябе, свайго здароўя!

Не дапускайце дзяцей да ракі без нагляду дарослых!

Абавязак кожнага дарослага - зрабіць усё магчымае, каб перасцерагчы дзяцей ад здарэнняў на вадзе, якія нярэдка заканчваюцца трагічна.

https://dcrr1-zelva.schools.by/pages/bezopasnost-detej-v-zimnij-period  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.