Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тата, мама, я - спартыўная сям'я!

Дата: 16 декабря 2018 в 20:01, Обновлено 18 декабря 2018 в 07:55
551 просмотр

     У рамка дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" у дашкольным цэнтры прайшло сумеснае спартыўнае  мерапрыемства з бацькамі і выхаванцамі сярэдняй групы №6 "Тата, мама, я - спартыўная сям'я".
Здароўе - бясцэнны здабытак не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства. Найважнейшай задачай установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца фарміраванне здаровага, моцнага, загартаванага, жыццярадаснага дзіцяці. Адным з абавязковых умоў выхавання культуры здароўя дзіцяці становіцца культура здароўя сям'і.
       У нашым дашкольным цэнтры праводзяцца розныя формы работы з бацькамі. Адна з іх - правядзенне сумесных спартыўных святаў і забаў. Спартыўнае свята з'яўляецца асаблівым, радаснай падзеяй у жыцці дзіцяці. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на далучэнне сям'і да фізічнай культуры. Яно спрыяла развіццю звычкі да здаровага ладу жыцця і выхоўвала ў бацькоў і дзяцей цікавасць да сумеснага правядзення вольнага часу. 
Дзякуем за ўдзел у спартыўным свяце сем'і выхаванцаў Мурынай Даменікі, Карасёва Вовы, Плаўскага Паўла, Лявонік Іллі, Дземідок Дзяніса. Падтрымаць каманды прыйшлі выхаванцы старшых груп і бацькі выхаванцаў.

падрабязныя фотаматэрыялы  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.