Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День пісьменнасці

Дата: 15 сентября 2015 в 12:35, Обновлено 15 сентября 2015 в 16:58
720 просмотров

Дзень беларускай пісьменнасці з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменнасці і друку ў Беларусі. Менавіта ў кнігах, у "прыгожым пiсьменстве", у словах паэтаў і мастакоў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго хвалебныя справы.

                 Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа — постаці еўрапейскага маштабу.Гэта і Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, падзвіжніца, якая аддала перавагу мёду нябеснай мудрасці золату княжай славы, і Сімеон Полацкі,чыю творчасць навукоўцы лічаць не толькі адным з вытокаў беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага вершаскладання і тэатра.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 году, свята праходзіла ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаў, Свет, Камянец, Паставы. Штогод у святочных мерапрыемствах Дня беларускай пісьменнасці бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтвы, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі. у гэтым годзе дадзенае свята прайшло на Гродзеншчыне ў горадзе Шчучын.
                 Менавіта таму на пачатку Дня беларускай пісьменнасці ў нашым дашкольным цэнтры прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту любові  да чытання, павагі да друкаванай літаратуры, гонару за дасягненні нашай айчыннай культуры. Дзеці старэйшых груп №6, 8  на працягу тыдня наведвалі заняткі ў бібліятэцы, дзе знаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі, пісьменнікамі. Супрацоўнікі распавядалі дзецям пра першыя старажытныя бібліятэкі, пра тое, як ганаровая была ў тыя часы прафесія бібліятэкара.

 

                З нагоды гэтага ў нашым дашкольным цэнтры прайшли мерапрыемствы пад дывізам "Свята беларускага слова". Дзеці даведаліся пра першадрукарца Францыска Скарыну, пазнаёміліся з беларускімі часопісамі "Вясёлка" і "Буся", чыталі вершы на беларускай мове пра нашу Радзіму. Вельмі спадабаліся дзецям беларускія мультфільмы "Піліпка", "Дзед","Выцінанка".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.