Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15 мая - Міжнародны Дзень СЯМ'І

Дата: 9 февраля 2017 в 21:32, Обновлено 17 мая 2022 в 16:26
<article>

15 мая – Дзень сям'і — Шумилино. Новости Шумилино и Шумилинского района.  Герой працы. Герой труда. Районная газета

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў Беларусі 15 мая. Гэтае свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН, а адбылося гэта 20 верасня 1993 года. У гэтым годзе свята праходзіць пад дэвізам "Сям'я і інклюзіўнае грамадства". Моцная сям'я з'яўляецца асновай развіцця дзяржавы. Яна была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям'і ў грамадстве і ў адносінах да яе дзяржавы.
"Усё самае добрае, што звязвае мяне з навакольным светам, звязана з сям'ёй", - пісаў у сваіх успамінах заснавальнік Берлінскага ўніверсітэта Вільгельм Гумбальт. Пад гэтымі радкамі можа падпісацца, бадай, кожны чалавек. Але таксама дакладная і антытэза: карані ўсіх сацыяльных хвароб варта шукаць у сямейным выхаванні.
Праца з сям'ёй - шматаспектны працэс, які патрабуе зладжанай дзейнасці ўсіх сацыяльных інстытутаў.
Сістэма адукацыі была і застаецца адным з найважнейшых сацыяльных інстытутаў, якія забяспечваюць выхаваўчы працэс і рэальнае ўзаемадзеянне дзіцяці, бацькоў і соцыуму.
Разам з тым выклікі часу патрабуюць ад нас, каб праца з сям'ёй была комплекснай і шматвектарнай.
Мы ўсе - выхавальнікі. І вынік выхавання можа быць паспяховым толькі тады, калі педагогі і бацькі стануць саюзнікамі. У аснове гэтага саюза - адзінства імкненняў, поглядаў на выхаваўчы працэс, разам выпрацаваныя агульныя мэты і задачы, шляхі дасягнення намечаных вынікаў.
Пры пабудове ўзаемадзеяння сям'і і ўстановы дашкольнай адукацыі мы ўлічваем усе факты: выхаванне ў сям'і аднаго дзіцяці, спецыфіка ўплыву няпоўнай сям'і на дзіця; дэфіцыт зносін бацькоў з дзецьмі ў сувязі з вялікай занятасцю. Таму ўстанова дыферэнцыравана будуе работу з сям'ёй і бацькамі, не навязваючы ўсім аднолькавыя формы ўзаемадзеяння, цярпліва далучаючы іх да спраў дашкольнага цэнтра, групы, дзіцяці.
Мы ўсё жадаем бачыць сваіх дзяцей паспяховымі. Паспяховасць дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі бацькі жадаюць, імкнуцца, могуць дапамагчы дзіцяці, падтрымаць яго. Педагагічная практыка паказвае, што сёння бацькі маюць патрэбу ў ведах - як педагагічных, так і псіхалагічных. А хто навучыць гэтаму бацькоў, калі не мы - педагогі.
Ва ўстановах адукацыі праводзіцца сістэмная работа, накіраваная на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей і традыцый, стварэнне ўмоў для ўдзелу бацькоў у арганізацыі і кіраванні адукацыйным працэсам. Уключэнне бацькоў у арганізаваны вольны час,  у перыяд канікул узбагачае забаўляльную сферу сям'і. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстановах адукацыі, накіраваны на развіццё ў выхаванцаў працоўных навыкаў, фарміраванне патрэбнасці ў вядзенні здаровага ладу жыцця, арганізацыю сумеснага вольнага часу дзяцей і бацькоў. Традыцыйнымі ў краіне сталі бацькоўскія сходы, якія садзейнічаюць назапашванню бацькамі пазітыўнага вопыту па выхаванні дзяцей.
Спрадвеку ў Беларусі беражліва захоўвалі сямейныя традыцыі. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Мы ўсе разумеем, што добрыя традыцыі аб'ядноўваюць сям'ю, дазваляюць зберагчы зярняты разумнага і добрага, якія старэйшымі членамі сям'і былі знойдзены раней, і зрабіць іх здабыткам падрастаючага пакалення.
Любіце дзяцей і вядзіце іх па жыцці, незалежна ад таго, педагогі вы ці бацькі.
Максімальна аб'ядноўваючы намаганні ўстановы дашкольнай адукацыі, сям'і і грамадскасці мы садзейнічаем выхаванню адукаванага, здаровага, працавітага, адказнага пакалення моладзі, будучыні нашай краіны.

ФОТАВЫСТАВА "У КОЛЕ СЯМ'І"

   

   

</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.