БЯСПЕЧНАЕ ДЗЯЦІНСТВА
Конкурс "Бяспечнае дзяцінства" праводзіцца з мэтай стварэння дадатковых умоў для выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці, накіраванай на фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
- прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці сярод дзяцей дашкольнага ўзросту;
- прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы прафілактыкі траўматызму і папярэджання гібелі дзяцей;
- папярэджанне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём;
- прапаганда каштоўнасцяў і навыкаў здаровага ладу жыцця;
- пашырэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя ўстаноў дашкольнай адукацыі сродкамі навучання па АБЖ, цацкамі і гульнявым абсталяваннем.
- удасканаленне форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу па выхаванню ў дзяцей культуры бяспекі жыццядзейнасці;
- пашырэнне агульнай кругагляду, уяўленняў дзяцей дашкольнага ўзросту аб прафесіі выратавальніка-пажарнага;
- актывізацыя ўключэння бацькоў у працэс выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей;
- павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў у пытаннях фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці.
- выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі па прафілактыцы траўматызму і гібелі дзяцей, навучанню дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці.
Для ўдзелу ў конкурсе ў кожнай групе абсталяваны куткі пажарнай бяспекі. Абсталявана пакой бяспекі. Падрыхтаваны метадычны і дыдактычны матэрыял для арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі.
Фестываль "Бяспечнае дзяцінства". Намінацыя "Азбука бяспекі"
Фестываль "Бяспечнае дзяцінства".
Намінацыя "Ганарымся, што навучылі!"