Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У госці да браткоў!

Дата: 17 июня 2020 в 09:46, Обновлено 17 июня 2020 в 09:59
196 просмотров

Тэрыторыя дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ўтрымлівае ў сабе шмат цікавага і пазнавальнага матэрыялу для дзяцей і дарослых. Толькі на экалагічнай сцежцы адзначана 15 важных аб'ектаў. У цёплы летні дзень выхаванцы сярэдняй групы №8 разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Арцюх В.Б. адправіліся ў падарожжа да прыгажых кветкак, якія пасяліліся не толькі на прыпынку «Кветкі", але і па ўсёй тэрыторыі.
Пра каго пойдзе гаворка, дзеці даведаліся, адгадаўшы загадку. Гэта браткі (анюціны вочкі). Пазнавальная гісторыя-легенда, якую распавяла дзецям Вольга Барысаўна, зацікавіла дзяцей гэтымі прыгожымі жвавымі кветкамі. Выхаванцы праяўляюць цікавасць і любоў да жывых аб'ектаў экалагічнай сцяжынкі, аказваюць пасільную дапамогу ў догляду за імі. .
Падарожжа атрымалася не толькі займальным, але і пазнавальным, так як Вольга Барысаўна распавяла вельмі шмат цікавых гісторый з жыцця гэтых прыгожых кветачак, папярэдзіўшы аб правільных і беражлівых адносінах да іх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.