Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аплата за падручнікі

Дата: 24 августа 2021 в 20:42, Обновлено 12 сентября 2021 в 21:42
187 просмотров

Паважаныя бацькі!
Звяртаем Вашу ўвагу на своечасовасць (да 25 жніўня) прадастаўлення бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, якія маюць права на бясплатнае карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі або зніжэнне платы за карыстанне імі, адпаведных дакументаў (пасведчанне інваліда, заключэнне ЦКРНіР, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне інваліда Айчыннай вайны або пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пасведчанне аб праве на льготы або даведка аб праве на льготы, выпіска з медыцынскіх дакументаў, пасведчанне шматдзетнай сям'і, даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты, месцы жыхарства і складзе сям'і).
Пры пераводзе выхаванца ў іншую ўстанову адукацыі, іншую арганізацыю, да індывідуальнага прадпрымальніка навучальныя дапаможнікі перадаюцца яго бацьку (законнаму прадстаўніку).

У 2021/2022 навучальным годзе аплата за падручнікі складае:


  • 14,50 бел.руб. – для школьнікаў, атрымліваючых сярэднюю адукацыю з 1 па 11 класы;

  • 5,80 бел.руб. – для дашкольнікаў, атрымліваючых дашкольную адукацыю.

Гэта можна зраіць праз сістэму "Разлік" (АРІП), на  пошце, с дапамогай інфакіёска, альбо ў банку.

Самы зручны спосаб без камісіі - аплата праз сістэму плацяжоў "Разлік" (АРІП) з дапамогай інтэрнэт-банкінгу.

 

     У 2021/2022 навучальным годзе

ў якасці навучальных дапаможнікаў будуць выкарыстоўвацца наступныя навучальныя выданні:

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.