Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бывай дашкольны цэнтр!

Дата: 23 мая 2022 в 08:47, Обновлено 23 мая 2022 в 09:15
171 просмотр

Выпускны ранішнік у дашкольным цэнтры - асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў. Выпускны ранішнік - гэта першая прыступка ў дарослае жыццё, гэта, як "парог", які трэба пераступіць, ступіць з дзяцінства ў дарослае школьнае жыццё.
З аднаго боку, гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога – крыху сумная падзея. Радасна педагогам таму, што іх выхаванцы пераходзяць на новую жыццёвую прыступку, а сумна, што прыходзіцца раставацца з такімі мілымі, ужо стаўшымі роднымі дзецьмі. Здаецца, яшчэ нядаўна ён пачаў хадзіць у дзіцячы садок, але ўжо хутка гэта будучы першакласнік.
20 мая 2022 года ў нашым дашкольным цэнтры прайшоў выпускны баль.
Нашы дзеці развіталіся з дашкольным цэнтрам і рыхтуюцца да новага жыццёвага этапа - паступлення ў школу.Прайшлі дні, напоўненыя займальнымі падарожжамі ў свет непазнаных, неразгаданых, дзіўных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця. Кожны год наш дашкольны цэнтр выпускае ў школу не простых дашкалят, а самых сапраўдных таленавітых і выдатных зорак. Кожнае дзіця ў групе - маленькая зорачка. Кожны таленавіты і непаўторны. У добры шлях выпускнікі!

Жадаем нашым выпускнікам вялікіх перамог, няхай школа стане вам такім жа родным домам, як дашкольны цэнтр. Няхай у школе вам усё будзе па плячы, усё ўдаецца. Поспехаў вам, дзеці, верных сяброў у жыцці і шмат новых грандыёзных перамог!

Паважаныя бацькі, віншуем Вас з першым выпускным вашых дзяцей. Дзякуй Вам за выдатных дзетак, за тое, што пяць гадоў таму, выбралі менавіта наш дашкольны цэнтр і разам з намі заўсёды падтрымлівалі сваіх дзяцей ва ўсіх іх пачынаннях і імкненнях. Жадаем вам заставацца заўсёды такімі ж бацькамі як цяпер, якія разумеюць і любяць савіх дзяцей .

      

      

Да пабачэння, дашкольны цэнтр! Мы будзем памятаць!

"Яркія моманты з выпускнога" (відэарэпартаж)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.