Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чароўны свет тэатра

Дата: 22 июля 2022 в 11:19
93 просмотра

У рамках летняга аздараўленчага перыяду ў дашкольным цэнтры развіця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень “Чароўны свет тэатра”, мэта якога - маральнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміраванне ў іх культуры каштоўнасцей, развіццё інтэлектуальных і асобасных якасцей дзяцей.
На працягу дня выхаванцы займаліся разнастайнай дзейнасцю. Гутарылі з педагогамі пра тэатр (старэйшыя выхаванцы даведалі, што ў першыню ён зарадзіўся ў Грэцыі; што вясёлыя спектаклі называюцца камедыі, а сумныя - трагедыі). Знаёміліся з растайнымі відамі тэатра ( малодшыя дзеці спрабавалі сябе ў настольным тэатры па казках “Калабок”, “Маша і мядзведзь і інш.). Даведаліся, што лялькі, якіх прыводзяць у рух, торгаючы за ніткі называюцца марыянеткі, а кіруюць такімі лялькамі лялькаводы.
Гулялі ў розныя дыдактычныя гульні “Збяры казку”, “Акуль з’віўся герой” і інш..
Асабліва дашкалятам спадабаліся імправізаваныя тэатральныя сцэны на гульнявых пляцоўках, дзе выхаванцы старшай і сярэдніх груп прапанавалі невялікія тэатралізаваныя пастаноўкі па матывах беларускіх народных казках “Калабок”, “Коцік, Пеўнік і лісіца”, “Рэпка”. Падчас прадстаўленняў у дзяцей фарміраваўся вопыт сацыяльных навыкаў паводзін дзякуючы таму, што кожная казка ці літаратурны твор для дзяцей дашкольнага ўзросту заўсёды маюць маральную скіраванасць: дабрыня, смеласць, сяброўства і г.д.. Дзякуючы тэатральным пастаўноўкам дзеці спазналі свет не толькі розумам, але і сэрцам і выяўлялі свае ўласныя аносіны да дабра і зла. Па заканчэнні тэатральных пастановак пасля выступлення акцёраў, гледачы дзякуюць артыстам апладысментамі. Выхаванцы павучыліся розным відам апладысментаў (лянівым, захопленым) і падарылі маленькім артыстам сапраўдныя авацыі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.