Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мама, тата, я - бяспечная сям'я

Дата: 31 мая 2023 в 23:03, Обновлено 31 мая 2023 в 23:37
34 просмотра

У ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва» сумесна з Зэльвенскім РАНС прайшла спартландыя «Мама, тата, я - бяспечная сям'я», прымеркаваная да Года міру і стварэння.
Спартландыя праводзілася з мэтай павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання насельніцтва, прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення дзяцей да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання пазітыўных дзіцяча-бацькоўскіх адносін, вызначэння лепшай спартыўнай сям'і г.п.Зэльва.
На спартыўнай пляцоўцы дашкольнага цэнтра інспектар Зэльвенскага РАНС Жарыч В.У. расказаў удзельнікам мерапрыемстваў правілы бяспекі жыццядзейнасці, бо не веданне элементарных правіл бяспекі можа сапсаваць не толькі добры летні настрой, а часам і здароўе.
Падчас спартыўных спаборніцтваў дзве каманды ў складзе шасці сем'яў аспрэчвалі званне "Самая бяспечная сям'я", па максімуме дэманструючы свае інтэлектуальныя магчымасці, волю да перамогі, а таксама спартыўныя навыкі.
Па выніках спаборніцтваў, кампетэнтным журы было прынята рашэнне, што падчас упартай барацьбы сярод сем'яў перамагло сяброўства. Усе каманды атрымалі падарункі.
Сямейная гульня скончылася, але найважнейшым і галоўным у гэтым мерапрыемстве было тое, што тут панавала атмасфера бяспекі, узаемнай павагі і разумення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.