Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Ў 2018/2019 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

Дата: 26 июля 2018 в 23:21, Обновлено 26 июля 2018 в 23:33
1 176 просмотров

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________Р. С. Сідарэнка

«12 » ліпеня 2018 г.

іНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭспублІкІ Беларусь

АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

Ў 2018/2019 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ:

забеспячэнне даступнасці дашкольнай адукацыі;

забеспячэнне здароўезберагаючага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;

удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу.

захаванне даступнасці дашкольнай адукацыі

Прыём, перавод і адлічэнне выхаванцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей — Кодэкс), Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 150 (далей — Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі), Правіламі знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2006 № 73.

Звяртаем увагу, што работа з грамадзянамі ажыццяўляецца на аснове заяўляльнага прынцыпу. У выпадках жадання бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзіцяці перавесці яго ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі, накіраванне ва ўстанову адукацыі павінна быць выдадзена ў дзень звароту. Падчас выдачы накіравання неабходна карыстацца патрабаваннямі пункта 45 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі аб тым, што прыём асобы ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў.

Міністэрства адукацыі рэкамендуе пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, або юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый уключаць у рэгістрацыйна-кантрольныя формы рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (руская, беларуская), а таксама тлумачыць бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх магчымасці атрымання адукацыі на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі (у тым ліку ўстановы дашкольнай адукацыі) ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу года.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з’яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі слушнымі.

У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў гэтае пытанне вырашаецца органам кіравання адукацыяй, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова дашкольнай адукацыі, якую наведвае дзіця.

У прыватнасці, слушнымі прычынамі могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб’ектыўна перашкаджаюць бацькам (законным прадстаўнікам) выхаванца прывесці сваё дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі:

хвароба дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне;

знаходжанне дзіцяці на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

каранцін;

наяўнасць лістка непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

адпачынак бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, у тым ліку праца па зменным графіку, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад працы дня ў тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

прастой арганізацыі (падраздзялення), у якой працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;

часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванца па незалежных абставінах;

канікулы (летнія — 90 каляндарных дзён, зімовыя — 10 каляндарных дзён, вясновыя — 10 каляндарных дзён);

прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы дашкольнай адукацыі;

надыход надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік установы дашкольнай адукацыі шляхам выдання загаду, у якім указваецца падстава для адлічэння (пункт 51) Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі).

ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗДАРОЎЕЗБЕРАГАЮЧАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ НА АСНОВЕ МІЖВЕДАМАСНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ

Забеспячэнне бяспечных і здароўезберагаючых умоў ва ўстановах дашкольнай адукацыі, прафілактыка дзіцячага траўматызму

Пунктам 4 артыкула 20 Кодэкса вызначана, што стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца абавязкам установы адукацыі. У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 31 Кодэкса навучэнцы маюць права на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу.

За стварэнне здаровых і бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі кіраўнік установы дашкольнай адукацыі, педагагічныя работнікі нясуць персанальную адказнасць у адпаведнасці з палажэннямі Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых «Пасады служачых, якія занятыя ў адукацыі», зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53 (далей — АКД ПС).

У службовых абавязках кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, іх намеснікаў і іншых педагагічных работнікаў у абавязковым парадку павінна быць замацавана адказнасць за незабеспячэнне бяспечных умоў для навучэнцаў падчас іх знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Пры атрыманні выхаванцам траўмы педагагічныя работнікі абавязаны прыняць меры па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, выкліку на месца здарэння медыцынскіх работнікаў або дастаўцы пацярпелага ў арганізацыю аховы здароўя і неадкладна паведаміць яго бацькам (законным прадстаўнікам).

Расследаванне няшчасных выпадкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб расследаванні і ўліку няшчасных выпадкаў з навучэнцамі і выхаванцамі, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2003 № 58.

Неабходна не толькі штогод разглядаць пытанні стану траўматызму навучэнцаў і забеспячэння бяспекі іх жыццядзейнасці ва ўстановах дашкольнай адукацыі на ўсіх пасяджэннях саветаў структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей — органаў кіравання адукацыяй), педагагічных саветаў устаноў дашкольнай адукацыі, але і аналізаваць прычыны атрымання траўм выхаванцамі ва ўстанове дашкольнай адукацыі, ліквідаваць умовы, якія спрыяюць іх атрыманню, планаваць і праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячага траўматызму.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на тое, што для забеспячэння ўмоў бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, выключэння магчымасці стварэння перадумоў для ўзнікнення надзвычайных сітуацый, узмацнення кантролю доступу пабочных асоб ва ўстановы дашкольнай адукацыі неабходна:

узмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, інструктыўна-метадычных пісьмаў, пастаноў, калегій Міністэрства адукацыі па пытаннях забеспячэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстановах дашкольнай адукацыі;

прадоўжыць правядзенне работ па абсталяванню ўстаноў дашкольнай адукацыі сістэмамі відэанагляду, ручнымі сістэмамі трывожнай сігналізацыі, устаноўцы кодавых замкоў (дамафонаў), званкоў;

праводзіць агульныя (групавыя) бацькоўскія сходы па пытаннях забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ва ўстановах дашкольнай адукацыі і ва ўмовах сямейнага выхавання;

размяшчаць на сайтах устаноў дашкольнай адукацыі, інфармацыйных стэндах ва ўзроставых групах матэрыялы па дадзенай тэматыцы;

аператыўна інфармаваць кіраўніцтва аб надзвычайных сітуацыях ва ўстанове адукацыі.

Педагагічныя работнікі павінны візуальна правяраць групавыя памяшканні, гульнявыя пляцоўкі на прадмет іх бяспечнага стану і спраўнасці абсталявання, наяўнасці прадметаў і рэчываў, падазроных і небяспечных для жыцця і здароўя. Пры выяўленні парушэння рэжыму бяспекі яны абавязаны неадкладна прыняць меры па іх ліквідацыі, паведаміць аб гэтым загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі. Арганізоўваць адукацыйны працэс да ліквідацыі выяўленых парушэнняў забараняецца.

Захаванне і ўмацаванне псіхалагічнага здароўя суб’ектаў адукацыйнага працэсу з’яўляюцца прыярытэтнымі задачамі працы ўстановы адукацыі. У новым навучальным годзе дзейнасць педагагічных работнікаў павінна быць накіравана на стварэнне атмасферы нецярпімасці да ўсіх праяўленняў жорскасці і насілля ў адносінах да дзяцей, на своечасовае папярэджанне магчымых парушэнняў у станаўленні і развіцці асобы непаўналетняга і міжасабовых адносінах.

Звяртаем увагу на няўхільнае выкананне загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.02.2018 № 119а «Аб мерах, накіраваных на прафілактыку ўчыненняў злачынстваў ва ўстановах адукацыі ў адносінах да навучэнцаў» і Алгарытма інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апякуноў навучэнцаў і (або) супрацоўнікаў унутраных спраў аб наяўнасці прымет насілля ў адносінах да непаўналетніх, асноўнай мэтай якога з’яўляецца своечасовая дапамога ў рэабілітацыі непаўналетніх, якія падвергліся насіллю.

Педагагічнымі работнікамі ўстаноў дашкольнай адукацыі павінен праводзіцца ранішні прыём выхаванцаў, які прадугледжвае апытанне бацькоў аб самаадчуванні выхаванца і візуальную ацэнку стану яго здароўя. Пры падазрэнні на захворванне выхаванец накіроўваецца на агляд да медыцынскага работніка для прыняцця рашэння аб магчымасці допуску ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца альбо іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць дзіця выхавальніку дашкольнай адукацыі, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы.

Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго бацькі (законныя прадстаўнікі). У выпадку, калі існуе аб’ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі) на падставе заявы бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

Забараняецца аддаваць выхаванцаў асобам, якім не споўнілася 16 гадоў і асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным або наркатычным ап’яненні.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі павінен быць забяспечаны належны санітарна-тэхнічны стан будынка, памяшканняў, камунікацый і санітарна-тэхнічнага абсталявання.

У выпадку знікнення выхаванца неабходна неадкладна арганізаваць яго пошук, паведаміць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі і яго бацькам (законным прадстаўнікам).

Адрасы і нумары тэлефонаў загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі, хуткай дапамогі, пажарнай і іншых аварыйных служб павінны быць размешчаны ў кожнай установе адукацыі на інфармацыйных стэндах.

Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага або тэхнагеннага характару, выяўленні падазроных рэчываў і прадметаў неабходна патэлефанаваць на нумары «101, «102» або адзіны нумар экстранай дапамогі «112».

У выпадку ўзнікнення пажару дзеянні загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі павінны быць накіраваны на забеспячэнне бяспекі выхаванцаў, работнікаў установы дашкольнай адукацыі і іх эвакуацыю ў адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (ППБ Беларусі) 01-2014, якія зацверджаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 14.03.2014 № 3.

Да прыбыцця прадстаўнікоў адпаведных структур педагагічныя работнікі абавязаны неадкладна эвакуіраваць выхаванцаў, якія знаходзяцца ў небяспечнай зоне, і забяспечыць ахову дадзенай зоны ад пранікнення старонніх асоб.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі павінен інфармаваць органы і ўстановы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, а таксама іншыя ўпаўнаважаныя органы і арганізацыі аб аварыйных сітуацыях у будынку і на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі, якія ствараюць пагрозу санітарна-эпідэміялагічнаму дабрабыту.

Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі абавязаны забяспечыць распрацоўку і выкананне комплексу мер па рэалізацыі забароны курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў работнікамі на тэрыторыі і ў памяшканнях установы дашкольнай адукацыі.

Забараняецца выкарыстоўваць у групавых памяшканнях і месцах знаходжання выхаванцаў электрапліткі, кіпяцільнікі, электрачайнікі і інш.; прымяняць для мэтаў ацяплення нестандартныя (самаробныя) награвальныя прылады; пакідаць без нагляду ўключаныя ў электрасетку электрапрыборы.

Арганізацыя харчавання выхаванцаў ва ўстановах
дашкольнай адукацыі

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на няўхільнае выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў з мэтай арганізацыі якаснага і бяспечнага харчавання выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі (http://edu.gov.by/ Дашкольная адукацыя/ Нарматыўныя прававыя акты/ Харчаванне).

У ходзе вывучэння дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў частцы забеспячэння якасці, бяспекі і збалансаванасці харчавання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі выяўлена неабходнасць ўдакладнення асобных пытанняў, звязаных з арганізацыяй харчавання дзяцей-інвалідаў, у тым ліку дзяцей з фенілкетанурыяй ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Арганізацыя харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй павінна ажыццяўляцца з улікам працягласці іх знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (ад 3,5 гадзіны да 12 гадзін) і ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб арганізацыі харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй, зацверджанай загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2017 № 793 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй» (далей — Інструкцыя), якой вызначаны пералік прадуктаў для харчавання і прыкладны рацыён (меню) для дзяцей ва ўзросце 3—6 гадоў, рэкамендуемыя нормы выхаду гатовых страў. Прыкладны рацыён (меню) для харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй ва ўстанове адукацыі складаецца з улікам атрымання дзіцём неабходнай колькасці лячэбнай сумесі.

Алгарытм набыцця ўстановамі адукацыі прадуктаў харчавання павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2008 № 618 «Аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь», ад 31.12.2013 № 590 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)», пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2008 № 1987 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення дзяржаўных закупак», ад 22.07.2014 № 703 «Аб зацвярджэнні Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання» і інш.

Нарматыўнымі прававымі актамі рэгламентаваны наступныя варыянты арганізацыі харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй ва ўстановах адукацыі:

1) з выкарыстаннем прадуктаў, набытых ўстановамі адукацыі;

2) з выкарыстаннем прадуктаў, набытых ўстановамі адукацыі, і асобных спецыялізаваных безбялковых (нізкабялковых) харчовых прадуктаў, набытых бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на неабходнасць прыняцця дзейсных мер для арганізацыі якаснага харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй ва ўстановах адукацыі.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі неабходна:

1. Забяспечыць харчаблокі ўстаноў адукацыі асобным посудам і інвентаром для падрыхтоўкі страў нізкабялковай дыеты і папярэджання перакрыжаванай кантамінацыі прадуктаў.

2. Выключыць практыку патрабавання супрацоўнікамі ўстаноў адукацыі ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў даплаты за арганізацыю харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй і дадатковых дакументаў на прынесеныя імі спецыялізаваныя безбялковыя (нізкабялковыя) харчовыя прадукты.

3. Пры неабходнасці ажыццяўляць прыём і выкарыстанне для арганізацыі харчавання дзяцей з фенілкетанурыяй ва ўстановах адукацыі асобных спецыялізаваных безбялковых (нізкабялковых) харчовых прадуктаў, набытых бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў.

Пры гэтым патрабуецца забяспечыць улік і спісанне прадуктаў харчавання ў адпаведнасці з Метадычнымі ўказаннямі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.1997 № 59 «Метадычныя ўказанні аб парадку ўліку матэрыяльных запасаў ўстановамі і арганізацыямі, якія ўтрымліваюцца на бюджэце». Асобныя спецыялізаваныя безбялковыя (нізкабялковыя) харчовыя прадукты, набытыя бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, прымаць на ўлік згодна акту прыёму-перадачы паміж бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў і ўстановай адукацыі.

Пры неабходнасці варта прадугледзець павелічэнне грашовых нормаў расходаў на харчаванне навучэнцаў, у тым ліку дзяцей з фенілкетанурыяй, у адпаведнасці з пунктам 4 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2013 № 317 «Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі» (далей — пастанова № 317).

Рашэнне аб вызваленні ад аплаты за харчаванне альбо яе зніжэнні прымаецца на працягу пяці дзен са дня падачы заявы (на падставе загаду кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі). Абавязковым да выканання з’яўляецца патрабаванне Міністэрства адукацыі своечасовага і якаснага афармлення дадзенага лакальнага акту з улікам адпаведных дакументаў (пасведчання інваліда, выпіскі з медыцынскіх дакументаў, пасведчання (даведкі) аб праве на ільготы, пасведчання шматдзетнай сям’і, даведкі пра тое, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам, пасведчання на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага, даведкі пра месца жыхарства і склад сям’і), прытрымліванню тэрмінаў дзеяння гэтых дакументаў і своечасовасці іх абнаўлення. Калі дакладнасць прадстаўленых дакументаў выклікае сумнеў, кіраўнік установы дашкольнай адукацыі мае права накіраваць адпаведны запыт у арганізацыі, якія выдалі гэтыя дакументы.

Міністэрства адукацыі акцэнтуе ўвагу на тым, што ў адпаведнасці з пунктам 4 Палажэння аб парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 № 307, для вызвалення ад платы за харчаванне дзяцей бацькам (законным прадстаўнікам) дзяцей-інвалідаў неабходна прадставіць кіраўніку ўстановы дашкольнай адукацыі пасведчанне інваліда. Заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі не ўваходзіць у пералік дакументаў, на падставе якіх ажыццяўляецца рэалізацыя права на дзяржаўныя сацыяльныя ільготы, правы і гарантыі асобным катэгорыям грамадзян, у тым ліку вызваленне ад платы за харчаванне, і не можа служыць падставай для вызвалення законных прадстаўнікоў ад аплаты за харчаванне дзіцяці-інваліда ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У адпаведнасці з пунктам 6 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2005 № 177 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі» харчаванне навучэнцаў першых класаў, якія навучаюцца на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі, арганізуецца і аплачваецца ў парадку, вызначаным для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі.

У адпаведнасці з пастановай № 317 пры правядзенні летніх аздараўленчых мерапрыемстваў (да 90 дзён) ва ўстановах дашкольнай адукацыі, спецыяльных дашкольных установах, вучэбна-педагагічных комплексах пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў грашовыя нормы расходаў на харчаванне павялічваюцца на 10 працэнтаў.

У адпаведнасці з пунктам 296 главы 16 пераліку дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, што ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі і па справах моладзі, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем тэрмінаў захоўвання, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 г. № 52 тэрмін захоўвання дакументаў аб арганізацыі харчавання выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі (акты, графікі, перапіска і інш.) складае адзін год.

Пытанні арганізацыі харчавання выхаванцаў павінны рэгулярна разглядацца на пасяджэннях калегій (саветаў) органаў кіравання адукацыяй, педагагічных саветаў, нарадах пры кіраўніках устаноў адукацыі і іншых мерапрыемствах з удзелам зацікаўленых для прыняцця канкрэтных рашэнняў па паляпшэнні якасці харчавання навучэнцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

УДАСКАНАЛЕННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі з’яўляюцца гульня, заняткі.

Максімальная нагрузка на выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту пры правядзенні спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу — гульні (заняткаў), рэгламентаваных тыпавым вучэбным планам, колькасць і віды заняткаў, іх працягласць і месца ў распарадку дня павінны вызначацца педагагічным работнікам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, вучэбным планам установы дашкольнай адукацыі, распрацаваным і зацверджаным ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, з улікам стану здароўя, фізіялагічнай падрыхтаванасці выхаванцаў.

Працягласць заняткаў з выхаванцамі ва ўзросце ад 2 да 3 гадоў і ад 3 да 4 гадоў павінна складаць да 10—15 хвілін, з выхаванцамі ва ўзросце ад 4 да 5 гадоў — да 20—25 хвілін, з выхаванцамі ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў — да 30—35 хвілін, фізкультхвілінак — не менш 1,5—3 хвілін.

Працягласць перапынкаў паміж заняткамі павінна быць 10—12 хвілін. Падчас перапынкаў праводзяцца рухомыя гульні ўмеранай інтэнсіўнасці.

Такое размеркаванне часу для заняткаў з’яўляецца прыкладным. Яно можа мяняцца ў залежнасці ад пастаўленых задач, зацікаўленасці дзяцей дзейнасцю, іх самаадчування і інш.

У пачатку і канцы тыдня павінны прадугледжвацца палегчаныя па змесце і разумовай нагрузцы заняткі.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на тое, што дамашнія заданні ва ўсіх узроставых групах задавацца не павінны.

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Варта звярнуць увагу на стварэнне адпаведнага прадметна-прасторавага асяроддзя, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, удзел бацькоў у прадастаўленні магчымасці дзецям фармуляваць думкі на дзвюх мовах. Гэтаму спрыяе створанае навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з пажаданнямі бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці. З гэтай мэтай неабходна арганізоўваць тлумачэнне нарматыўных прававых актаў аб магчымасці выбару мовы навучання ў індывідуальных гутарках з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, на бацькоўскіх сходах, праз сродкі масавай інфармацыі, вэб-сайты і парталы ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыі, устаноў дашкольнай адукацыі.

Адукацыйны працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі (групах) з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у названых установах (групах) ажыццяўляюцца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У адукацыйным працэсе ўстаноў дашкольнай адукацыі дадаткова могуць быць выкарыстаны вучэбныя выданні краін, да якіх этнічна належыць нацыянальная меншасць, пры ўмове іх адпаведнасці зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Азнаямленне выхаванцаў з культурай, традыцыямі, звычаямі людзей, якія будуць размаўляць на мове нацыянальнай меншасці, ажыццяўляецца ва ўсіх узроставых групах у разнастайных відах дзіцячай дзейнасці (зносіны, прадметная, гульнявая і інш.).

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць (заняткі) па вывучэнні мовы нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца з выхаванцамі ад 4 да 5 гадоў, ад 5 да 6 гадоў і ад 6 да 7 гадоў у рамках рэалізацыі базавага кампанента, рэгламентаванага тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі. На падставе тыпавога вучэбнага плана распрацоўваецца вучэбны план установы дашкольнай адукацыі, у якім неабходна адлюстраваць колькасць гадзін на вывучэнне мовы нацыянальнай меншасці, не перавышаючы максімальна дапушчальную вучэбную нагрузку ў тыдзень на аднаго выхаванца.

Адукацыйная праца ва ўстановах дашкольнай адукацыі з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці павінна садзейнічаць выхаванню патрыятызму, развіццю высокай культуры міжнацыянальных зносін, умацаванню міжнацыянальнай згоды ў беларускім грамадстве.

З мэтай пашырэння, раскрыцця магчымасцей і задавальнення індывідуальных патрэб кожнага выхаванца з улікам зоны яго бліжэйшага развіцця, лінгвістычных і камунікатыўных здольнасцяў зместам адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі прадугледжана навучанне выхаванцаў замежнай мове. З гэтай мэтай распрацаваны навучальныя выданні, афіцыйна зацверджаныя або дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Гадавое планаванне дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі ў гадавым плане могуць быць адлюстраваны наступныя напрамкі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі.

1. Аналіз працы за папярэдні год, задачы на наступны год. Эфектыўнасць планавання шмат у чым залежыць ад якаснага аналізу выканання гадавога плана за папярэдні год, на аснове якога вызначаюцца гадавыя задачы на наступны год (2—3 задачы). Ва ўстановах дашкольнай адукацыі, якія маюць 1—3 узроставыя групы, можа быць запланавана адна гадавая задача.

Асноўнымі патрабаваннямі да аналізу работы ўстановы дашкольнай адукацыі могуць выступаць: дакладнасць пабудовы па блоках (раздзелах) гадавога плана; лагічная паслядоўнасць выкладання матэрыялу; аргументаванасць, параўнанне з папярэднім навучальным годам; дакладнасць адзнак, якія выключаюць суб’ектывізм; доказнасць высноў; канкрэтнасць і педагагічная абгрунтаванасць прапаноў; магчыма прымяненне ілюстрацыйных матэрыялаў (графікі, табліцы, дыяграмы і інш).

2. Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы: арганізацыя адукацыйных паслуг, якія прадастаўляюцца ўстановай дашкольнай адукацыі, у тым ліку на платнай аснове; фарміраванне і абсталяванне развіваючага асяроддзя; узаемадзеянне з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі; перыядычнасць павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, арганізацыя дзейнасці педагагічных саветаў і інш.

3. Работа з педагагічнымі работнікамі: формы павышэння кваліфікацыі ў міжкурсавы перыяд, дыягнастычная работа, падрыхтоўка атэстацыі педагагічных работнікаў, вывучэнне, абагульненне, укараненне, распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, самаадукацыя педагагічных работнікаў, эксперыментальная (інавацыйная) дзейнасць педагагічнага калектыву і інш.

4. Выхаваўчая праца: мерапрыемствы з удзелам выхаванцаў па сацыяльна-маральным, асобасным, эстэтычным, экалагічным і фізічным выхаванні (правядзенне конкурсаў, выстаў, экскурсій, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і г. д.).

5. Псіхолага-педагагічнае і медыцынскае суправаджэнне адукацыйнага працэсу: формы працы педагога-псіхолага, медыцынскіх работнікаў, педагога сацыяльнага.

6. Узаемадзеянне з семямі выхаванцаў: формы работы па павышэнні псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, уключэнні іх у адукацыйны працэс.

7. Узаемадзеянне з установамі агульнай сярэдняй адукацыі: формы работы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу па забеспячэнні гатоўнасці выхаванцаў да навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

8. Арганізацыя работы ў летні аздараўленчы перыяд: мерапрыемствы па падрыхтоўцы ўстановы дашкольнай адукацыі да дзейнасці ў летні перыяд, формы работы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу.

9. Кантроль: віды і змест кантролю.

10. Адміністрацыйна-гаспадарчая дзейнасць: праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы дашкольнай адукацыі (набыццё сродкаў навучання, спартыўнага інвентара, тэхналагічнага абсталявання, ажыццяўленне рамонтных работ і г. д.).

Звяртаем увагу на тое, што ў прапанаваную структуру плана могуць уносіцца змены і дапаўненні з улікам умоў, спецыфікі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі.

План рэалізацыі адукацыйнага працэсу ў групах ранняга і дашкольнага ўзросту

План рэалізацыі адукацыйнага працэсу ў групах ранняга і дашкольнага ўзросту можа ўключаць у сябе наступныя структурныя кампаненты:

Гадавыя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі.

Навукова-метадычнае забеспячэнне (пералік вучэбных выданняў, якія афіцыйна зацверджаны альбо дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі).

Спіс дзяцей па падгрупах (з улікам узроставых, індывідуальных асаблівасцей выхаванцаў; падгрупы дзяцей могуць змяняцца на працягу года).

Цыклаграма сумеснай дзейнасці педагагічнага работніка з выхаванцамі на працягу дня (змест дзейнасці з выхаванцамі ў першую і другую палову дня).

Узаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў (формы і змест работы па павышэнні пссіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў і ўключэнні іх у адукацыйны працэс).

У адпаведнасці са службовымі абавязкамі, вызначанымі АКПС, выхавальнікі дашкольнай адукацыі павінны вывучаць умовы жыцця і выхавання выхаванцаў, а таксама планаваць, арганізоўваць і праводзіць выхаваўчую, адукацыйную і аздараўленчую работу, накіраваную на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Індывідуальная работа з выхаванцамі (змест працы па адукацыйным абласцям вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі на аснове штодзённых назіранняў педагагічнага работніка і з улікам вынікаў дзіцячай дзейнасці. Карэкцыйна-развіваючая работы плануецца і ажыццяўляецца педагогам-псіхолагам, настаўнікам-дэфектолагам).

Загартоўванне (асноўныя віды загартоўвання плануюцца з улікам прынцыпаў загартоўвання, узроставых асаблівасцей выхаванцаў, сезонных змяненняў, умоў установы дашкольнай адукацыі).

Рухальная актыўнасць (змест мерапрыемстваў распарадку дня: ранішняя гімнастыка, рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на 1-й і 2-й прагулках, актыўны адпачынак).

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць, рэгламентаваная тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі (гульня, заняткі), плануецца па адукацыйных абласцях на аснове раскладу гульняў, заняткаў на кожны дзень тыдня ў адпаведнасці з вучэбным планам установы дашкольнай адукацыі. Вызначаюцца тэма і мэта дзейнасці на працягу тыдня. У змест планавання ўключаюцца: адукацыйная вобласць і від заняткаў, тэма заняткаў, праграмныя задачы, крыніцы планавання. Планаванне спецыяльна арганізаванай дзейнасці ў рознаўзроставай групе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі, але мае пэўную своеасаблівасць.

Пры планаванні франтальных форм работы варта ўлічваць адрозненне зместу (па ступені цяжкасці) і працягласці дзейнасці дзяцей кожнага ўзросту. Неабходна ўказваць праграмныя задачы ў дачыненні да кожнага ўзросту; прадугледзець дыферэнцыраваныя заданні для дзяцей.

Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў (віды дзіцячай дзейнасці: зносіны, гульня, пазнавальная практычная (прадметная — у групах ранняга ўзросту), мастацкая, элементарная працоўная).

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі рэкамендуецца частку структурных кампанентаў плана (гадавыя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі; навукова-метадычнае забеспячэнне; спіс выхаванцаў па падгрупах; цыклаграма сумеснай дзейнасці педагагічнага работніка з выхаванцамі на працягу дня; узаемадзеянне з сям’ёй; індывідуальная работа з выхаванцамі; загартоўванне; рухальная актыўнасць) распрацоўваць на год, паўгоддзе, месяц, а частку (спецыяльна арганізаваная і нерэгламентаваная дзейнасць) — на кожны дзень тыдня месяца.

Пры планаванні адукацыйнага працэсу ў групах ранняга ўзросту з мэтай якаснай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі неабходна забяспечыць паўторнасць правядзення заняткаў.

Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Інтэрнэт-рэсурсы ўстаноў дашкольнай адукацыі

Пры выкананні работ па распрацоўцы, суправаджэнні, эксплуатацыі і размяшчэнні афіцыйных інтэрнэт-сайтаў устаноў дашкольнай адукацыі варта забяспечыць няўхільнае выкананне патрабаванняў і рэкамендацый Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» (далей — Указ), Палажэння аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 № 645 (далей — Палажэнне), Дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ2105-2012 «Інфармацыйныя тэхналогіі. Інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў і арганізацый. Патрабаванні» (далей — Стандарт), Інструкцыяй аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў у прасторы іерархічных імёнаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, зацверджанай загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2010 № 47 (далей — Інструкцыя). Дадзеныя патрабаванні і рэкамендацыі размешчаны на сайце ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр» (далей — ГІАЦ) (http://www.giac.unibel.by/ Інфарматызацыя адукацыі).

Адказнасць за фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання сайта ўстановы дашкольнай адукацыі, а таксама за яго адпаведнасць патрабаванням Указа, Палажэння, Стандарта і Інструкцыі ўскладаецца на кіраўніка ўстановы адукацыі.

Адміністрацыям устаноў дашкольнай адукацыі, органам кіравання адукацыяй, інстытутам развіцця адукацыі неабходна забяспечыць сістэматычнае вывучэнне і аналіз зместу інфармацыі, якая размяшчаецца на афіцыйных Інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі.

Выкарыстанне ІКТ, ЭАР ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Асновай для выкарыстання ва ўстанове дашкольнай адукацыі ІКТ, ЭАР могуць стаць інфармацыйныя рэсурсы нацыянальнага адукацыйнага партала (http://adu.by/ Электроннае навучанне/ Дашкольная адукацыя/http:/e-vedy.adu.by/course/index.php?categoryid=112). Раздзел «Электронныя адукацыйныя рэсурсы» функцыянуе ў LMS Moodle. Дадзены рэсурс даступны для ўсіх жадаючых на бясплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.

Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей — Нацыянальны інстытут адукацыі) распрацаваны ЭАР у адпаведнасці са зместам адукацыйных абласцей вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей ад 5 да 6 гадоў: «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Мастацтва» (выяўленчая дзейнасць, музычная дзейнасць), «Дзіця і прырода», «Навучанне грамаце».

Канфігурацыя кампютарнага абсталявання

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у мэтах сістэматызацыі працэсу развіцця інфраструктуры і арганізацыйна-эканамічных механізмаў распрацаваны рэкамендацыі па канфігурацыі праграмна-апаратнага комплексу, камп’ютарнага класа, лакальна-вылічальнай сеткі, праекцыйнага і перыферыйнага абсталявання ўстаноў адукацыі («Патрабаванні, што прад’яўляюцца да камп’ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння, якія закупаюцца для ўстаноў дашкольнай адукацыі»). Падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце ГІАЦ (http://www.giac.unibel.by/ Інфарматызацыя адукацыі).

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ і электронных сродкаў навучання неабходна кіравацца Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі» (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2013 № 8), «Патрабаванні пры працы з відэадысплейнымі тэрміналамі і электронна-вылічальнымі машынамі» (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 59).

Рэспубліканскі конкурс «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт»

У мэтах развіцця інфармацыйнай адукацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь, выяўлення і распаўсюджвання лепшых узораў інавацыйнага вопыту педагагічных работнікаў, распрацоўкі і выкарыстання ІКТ і ЭАР у адукацыйным працэсе, стварэння ўмоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі педагагічных работнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі, ГІАЦ штогод праводзіць Рэспубліканскі конкурс «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (далей — Конкурс). Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу публікуецца на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (http://edu.gov.by), сайце ГІАЦ (http://www.giac.unibel.by), у раздзеле «Дыстанцыйны ўсенавуч» нацыянальнага адукацыйнага партала (http://e-asveta.adu.by/).

Работы, якія адзначаны дыпломамі I, II, III ступені і пахвальнымі водгукамі на заключным этапе Конкурсу, уключаюцца ў рэспубліканскі банк электронных адукацыйных рэсурсаў, які размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http://e-asveta.adu.by/index.php/koi/proektyi-pobediteli-koi/136-eor-v-doshkol-nom-obrazovanii).

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендуе органам кіравання адукацыяй своечасова інфармаваць удзельнікаў адукацыйнага працэсу аб умовах правядзення Конкурсу, стымуляваць да ўдзелу ў ім і аказваць садзейнічанне пры падрыхтоўцы.

Забеспячэнне ўстаноў дашкольнай адукацыі

вучэбнымі выданнямі і сродкамі навучання

Да выкарыстання ў адукацыйным працэсе дапускаюцца вучэбныя выданні (падручнікі, вучэбныя дапаможнікі і іншыя вучэбныя выданні), якія змяшчаюць з улікам узроставых асаблівасцей навучэнцаў сістэматызаваныя звесткі навуковага або прыкладнога характару, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм, выкладзеныя ў форме, зручнай для арганізацыі адукацыйнага працэсу, афіцыйна зацверджаныя або дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Установы дашкольнай адукацыі штогод з улікам плануемага кантынгенту выхаванцаў і тэрмінаў выкарыстання вучэбных выданняў (вучэбныя дапаможнікі, рабочыя сшыткі — адзін год, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, вучэбныя наглядныя дапаможнікі, дапаможнікі — пяць гадоў) фарміруюць заказ:

на вучэбныя выданні з улікам колькасці педагагічных работнікаў (выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, музычных кіраўнікоў, кіраўнікоў фізічнага выхавання, педагогаў-псіхолагаў, настаўнікаў-дэфектолагаў), узроставых груп і выхаванцаў ва установе;

на набыццё сродкаў навучання, гульнявога і навучальнага абсталявання і інш. у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Алгарытм заказу вучэбных выданняў наступны:

установы дашкольнай адукацыі, іншыя ўстановы адукацыі і арганізацыі (незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці), якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, прадстаўляюць сфарміраваны заказ структурным падраздзяленням гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;

структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, — структурным падраздзяленням абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;

структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладарныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, — Нацыянальнаму інстытуту адукацыі.

У адпаведнасці з пададзенымі заяўкамі навукова-метадычная ўстанова Нацыянальны інстытут адукацыі фарміруе тыраж вучэбных выданняў.

Пры фарміраванні раённага, гарадскога, абласнога заказа на вучэбныя выданні (для педагагічных работнікаў і дзяцей) улічваецца колькасны склад устаноў дашкольнай адукацыі, педагагічных работнікаў і выхаванцаў як сістэмы Міністэрства адукацыі, так і іншых ведамстваў, спецыялістаў упраўленняў (аддзелаў) адукацыі, іншых устаноў адукацыі (спецыяльная дашкольная ўстанова, яслі-сад—пачатковая школа, яслі-сад—базавая школа, дзіцячы сацыяльны прытулак і інш.), а таксама ўсіх зацікаўленых.

Пры фарміраванні заказу неабходна звяртаць увагу на анатацыю, у якой змяшчаецца інфармацыя аб выглядзе вучэбнага выдання (вучэбна-метадычны дапаможнік, дапаможнік, вучэбны наглядны дапаможнік, рабочы сшытак, хрэстаматыя і інш.), адраснай накіраванасці (для педагагічных работнікаў, для выхаванцаў), аб тыпе (пры неабходнасці ўдакладнення — выглядзе) установы адукацыі, для якога вучэбнае выданне прызначана. Напрыклад, вучэбнае выданне рэкамендавана педагагічным работнікам, якія працуюць у групе з дзецьмі ад 5 да 6 гадоў. Лічыцца колькасць груп, якія функцыянуюць для дзяцей дадзенага ўзросту, дадаецца не менш за адзін экзэмпляр вучэбнага выдання для метадычнага кабінета. У выпадку, калі вучэбнае выданне з’яўляецца наглядным і выдадзена ў выглядзе вучэбнага дапаможніка, рабочага сшытка (напрыклад, ВМК «Мае першыя ўрокі»), то неабходна зрабіць заказ на ўсіх выхаванцаў дадзенай узроставай групы. Вучэбныя выданні серый «Свет дзяцінства», «Твая сталіца» і да т. п. заказваюцца з разліку не менш за 2—3 адзінкі на групу.

Пры фарміраванні заказу на вучэбныя выданні, пры наяўнасці варыятыўнасці вучэбных выданняў па адукацыйным галінам, дапускаецца выбар.

У кожнай установе дашкольнай адукацыі (метадычным кабінеце, узроставай групе, кабінетах музычных кіраўнікоў, кіраўнікоў фізічнага выхавання, педагогаў-псіхолагаў і інш.) вядзецца анатаваны ўлік забяспечанасці вучэбнымі выданнямі, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаванымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі. Пералік вучэбных выданняў па дашкольнай адукацыі штогод абнаўляецца і размяшчаецца на нацыянальным адукацыйным партале ў анлайн-каталогу «Учебники.by»/ Дашкольная адукацыя, на інтэрнэт-партале Міністэрства адукукацыі Рэспублікі Беларусь (http:edu.gov.by/ Дашкольная адукацыя/ Актуальна).

Забяспечанасць вучэбнымі выданнямі разлічваецца па кожнай з пазіцый асобна і ў цэлым па ўсім пераліку. Працэнт аснашчанасці ўстановы дашкольнай адукацыі вучэбнымі выданнямі разлічваецца штогод па формуле: колькасць наяўных вучэбных выданняў (заказаных і набытых для метадычнага кабінета, адпаведных узроставых груп, кабінетаў музыкальных кіраўнікоў, кіраўнікоў фізічнага выхавання, педагогаў-псіхолагаў і інш.) дзеліцца на неабходную для ўстановы дашкольнай адукацыі колькасць вучэбных выданняў (з улікам прадстаўленых у пераліку) і памнажаецца на 100 працэнтаў. Напрыклад, калі ва ўстанове дашкольнай адукацы і адсутнічае тая ці іншая ўзроставая група (у тым ліку рознаўзроставая), то пры разліку працэнта аснашчанасці ў колькасць неабходных вучэбных выданняў не ўключаюцца адпаведныя пазіцыі.

Збіранне платы за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839.

Пунктам 2 артыкула 39 Кодэкса ўстаноўлены катэгорыі навучэнцаў, для якіх прадугледжаны дыферэнцыяваныя ільготы пры аплаце за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі (зніжэнне на 50 працэнтаў або вызваленне ад аплаты).

Кіраўнікам устаноў адукацыі неабходна звярнуць увагу на своечасовасць (да 15 жніўня) прадастаўлення бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, якія маюць права на бясплатнае карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі або зніжэння платы за карыстанне імі, адпаведных дакументаў (пасведчанне інваліда, заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне інваліда Айчыннай вайны або пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пасведчанне аб праве на ільготы або даведка аб праве на ільготы, выпіска з медыцынскіх дакументаў, пасведчанне мнагадзетнай сям’і, даведкі аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты, месцы жыхарства і складзе сям’і).

Пры пераводзе выхаванца ў іншую ўстанову адукацыі, іншую арганізацыю, да індывідуальнага прадпрымальніка навучальныя дапаможнікі перадаюцца аднаму з яго бацькоў ( законнаму прадстаўніку).

У сувязі з паступленнем зваротаў па пытаннях, звязаных з аплатай за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі навучэнцамі з сем’яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей, якім больш за тры гады, Міністэрства        адукацыі звяртае ўвагу на наступнае.

Для мэтаў Кодэкса пад дзяржаўнай дапамогай на дзяцей, якім больш за тры гады, маецца на ўвазе дапамога на дзяцей, якім больш за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў, якія ўказаны ў артыкуле 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 «Аб здзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей». Так, права на дапамогу на дзяцей, якім больш за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці, што не знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, калі ў сям’і:

выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;

выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыта чалавека;

бацька (айчым) або ўсынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца ваеннаслужачымі, што праходзяць тэрміновую ваенную службу, альтэрнатыўную службу;

абодва бацькі (маці, (мачыха), бацька (айчым) у поўнай сям’і або адзіны з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель ( удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе ўход за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную  заканадаўствам.

Такім чынам, бясплатнае карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі можа быць устаноўлена, калі адзін з бацькоў (законны прадстаўнік) выхаванца мае права на дзяржаўную дапамогу на дзяцей, якім больш за тры гады, у адпаведнасці з Законам.

Арганізацыя груп кароткачасовага знаходжання выхаванцаў

Калі час знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае ад 2 да 7 гадзін штотыднёва, некалькі дзён на тыдзень, месяц, год, то могуць утварацца групы кароткачасовага ўтрымання: адаптацыйныя, прагулачныя, выхаднога дня, вячэрнія, па падрыхтоўцы да школы, сезонныя пляцоўкі, гульнёвыя пляцоўкі, «мацярынскія школы» і інш. (пункт 16 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі).

У адпаведнасці з Кодэксам, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі напаўняльнасць такіх груп устанаўліваецца як для рознаўзроставай групы — 12 выхаванцаў.

У групах з кароткачасовым знаходжаннем заняткі павінны быць арганізаваны ў першую або другую палову дня работы ўстановы дашкольнай адукацыі, у выхадныя дні — не болей за 4—5 разоў на тыдзень для выхаванцаў 4—5-гадовага ўзросту, не болей за 5—6 разоў на тыдзень для выхаванцаў 5—6-гадовага ўзросту.

У вышэйазначаных групах магчыма сумеснае ўтрыманне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі могуць функцыянаваць і розныя мадэлі груп кароткачасовага знаходжання выхаванцаў у залежнасці ад запытаў іх законных прадстаўнікоў і рэсурсных магчымасцей ўстановы дашкольнай адукацыі, напрыклад:

групы кароткачасовага знаходжання дзяцей у спецыяльна абсталяваным памяшканні. Варыянтам такой мадэлі з’яўляецца арганізацыя двух- або трохзменнай работы груп: з 8-00 да 11-00, з 15-00 да 18-00 і інш.;

кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Гэтая мадэль не патрабуе спецыльна выдзеленай групы і замацаваных за ёй выхавальнікаў дашкольнай адукацыі. Выхаванцаў размяркоўваюць па пастаянна дзеючым групам, адпавядаючым узросту кажнага дзіцяці. Яны ўключаюцца ў адукацыйны працэс на той перыяд часу, на які бацькі (законныя прадстаўнікі) пакідаюць іх ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Адаптацыйныя групы кароткачасовага знаходжання дзяцей арганізуюцца з мэтай адаптацыі дзяцей да ўстановы дашкольнай адукацыі. Могуць функцыянаваць у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі.

Прагулачныя групы прадугледжваюць кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыянуе на пастаяннай аснове ва ўстанове дашкольнай адукацыі, іх уключэнне ў адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі.

Групы выхаднога дня, вячэрнія групы ствараюцца з мэтай аказання дапамогі бацькам у выхаванні і развіцці дзяцей у выхадныя дні і вячэрні час. У такія групы могуць быць прыняты дзеці, якія не наведваюць установу адукацыі на пастаяннай аснове.

Групы па падрыхтоўцы да школы ствараюцца для дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі. Мэтай іх функцыянавання з’яўляецца забеспячэнне адзіных стартавых умоў для выхаванцаў, якія паступаюць ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, на аснове зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей ад 6 да 7 гадоў.

Сезонная пляцоўка можа быць арганізавана па запытах бацькоў на базе ўстановы дашкольнай адукацыі або спецыяльна выдзеленага памяшкання пры ўмове адпаведнасці жылых памяшканняў жыллёвага фонду ( катэджнай забудовы) патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Сезонная пляцоўка арганізуецца на перыяд пасяўной, уборачнай кампаніі ва ўстанове дашкольнай адукацыі, размешчанай у сельскай мясцовасці.

Гульнявыя пляцоўкі ствараюцца для забеспячэння засваення дзіцём сацыяльнага вопыту, зносін з аднагодкамі і дарослымі ў сумеснай гульнявой дзейнасці.

«Мацярынскія школы» ствараюць умовы для рознабаковага развіцця выхаванцаў і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў. Прадугледжваюць сумеснае знаходжанне дарослага і дзіцяці ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі і сістэматычнае наведванне педагагічнымі работнікамі сям’і выхаванца з мэтай аказання дапамогі бацькам у выхаванні, навучанні і развіцці дзіцяці.

Праца з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, якая рэалізуецца ва ўмовах «Мацярынскай школы», прадстаўлена ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі (http:edu.gov.by/ Дашкольная адукацыя/ Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі).

Функцыянаванне груп кароткачасовага знаходжання можа ажыццяўляцца на платнай аснове па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры ўмове забеспячэння права грамадзян на бясплатную дашкольную адукацыю на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў дзяржаўных установах дашкольнай адукацыі, іншых дзяржаўных арганізацыях, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Тыпавая форма дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2011 № 99 «Аб зацвярджэнні тыпавых форм дагавораў у сферы адукацыі».

Кошт паслугі на платнай аснове фарміруецца ўстановай адукацыі самастойна ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Выдаткі, якія ўключаюцца ў сабекошт паслугі, вызначаюцца на падставе эканамічна абгрунтаваных норм і нарматываў, якія зацвярджаюцца кіраўніком установы дашкольнай адукацыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

У адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 138 Кодэкса забаронена вызначаць установам дашкольнай адукацыі нарматывы па ажыццяўленні даходнай дзейнасці.

Пры ажыццяўленні ўстановай дашкольнай адукацыі пазабюджэтнай дзейнасці, віды паслуг, якія ёй аказваюцца, павінны быць адлюстраваны ў дадатку да статута ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», які зацверджаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2011 № 85.

Пунктам 9 Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўлення расходаў, звязаных с даходнай дзейнасцю, напрамках і парадку выкарыстання сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2013 № 641 (далей — Палажэнне аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў), вызначана, што пазабюджэтныя сродкі, якія атрымліваюць бюджэтныя арганізацыі пры ажыццяўленні даходнай дзейнасці, адлюстроўваюцца ў смеце даходаў і расходаў пазабюджэтных сродкаў бюджэтных арганізацый на адпаведны фінансавы год і справаздачнасці па іх у разрэзе крыніц даходаў (падраздзелаў даходаў, устаноўленых у класіфікацыі даходаў бюджэту, якая зацвярджаецца Міністэрствам фінансаў). У частцы сум перавышэння даходаў над расходамі па пазабюджэтнай дзейнасці, што застаюцца ў распараджэнні ўстановы адукацыі, сродкі могуць быць выкарыстаны па напрамках, указаных у пункце 25 Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў.

Пунктам 2 артыкула 79 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што бюджэтныя арганізацыі (за выключэннем дзяржаўных органаў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь) могуць ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіть даходы, толькі пастолькі, паколькі яна неабходная для іх устаўных мэт, дзеля якіх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і адпавядае прадмету дзейнасці арганізацый або паколькі яна неабходная для выканання дзяржаўна значных задач, прадугледжаных іх устаноўчымі дакументамі, адпавядае гэтым задачам і прадмету дзейнасці дадзеных арганізацый.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу, што пунктам 30 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі вызначаны асноўныя мэты дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі: забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту. Такім чынам, арганізацыя іншых відаў паслуг не з’яўляецца мэтай дзейнасці дзяржаўных устаноў дашкольнай адукацыі.

Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца ўзамен ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Асноўныя напрамкі павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў і кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі

У 2018/2019 навучальным годзе дзяржаўнай установай адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі будзе ажыццяўляцца па наступных напрамках:

эфектыўнае функцыянаванне і развіццё ўстановы адукацыі на аснове  сучаснай нарматыўнай прававой базы; фінансава-эканамічнае забеспячэнне кіраўнічай дзейнасці;

кіраванне якасцю дашкольнай адукацыі;

выкарыстанне інавацый у кіраўніцкай і педагагічнай дзейнасці ўстановы адукацыі;

фарміраванне станоўчага іміджу ўстановы адукацыі;

андрагагічны падыход да работы з педагагічнымі кадрамі;

арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі па рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ва ўмовах здароўезберажэння, з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій (у тым ліку ІКТ);

спецыфіка арганізацыі адукацыйнага працэсу для дзяцей з асаблівасцямі  псіхафізічнага развіцця, якія патрабуюць персанальнага суправаджэння;

арганізацыя дашкольнай адукацыі з выкарыстаннем сучасных форм (групы кароткачасовага знаходжання, «Мацярынская школа» і інш);

удасканаленне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя дашкольнай адукацыі, арганізацыя актыўнага выкарыстання ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу (педагагічнымі работнікамі, законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў і інш.) сайта ўстановы адукацыі, электронных адукацыйных рэсурсаў, сучасных сеткавых сервісаў;

удасканаленне прафесіянальнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у працэсе атэстацыі;

павышэнне самаэфектыўнасці дзейнасці кіраўніка ўстановы адукацыі і інш.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» прапануе наступныя напрамкі павышэння кваліфікацыі.

Для кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі:

менеджмент кіраўніка ўстановы адукацыі;

брэндзінг і маркетынг адукацыйных паслуг установы дашкольнай адукацыі;

дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі;

тэхналогія арганізацыі педагагічнага савета ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі:

здароўезберагаючая дзейнасць установы дашкольнай адукацыі;

альтэрнатыўныя тэхнікі псіхічнага развіцця дзяцей;

метад праектаў у адукацыйным працэсе з дзецьмі дашкольнага ўзросту;

інавацыйныя тэхналогіі мастацкага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту;

псіхолага-педагагічныя асновы дзейнасці педагога ўстановы дашкольнай адукацыі;

правілы стварэння актыўна-развіваючага асяроддзя ў дашкольнай установе (групе);

інтэрактыўная дошка: стварэнне электроннага адукацыйнага прадукта;

электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі;

маральна-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі метаду праектаў;

развіццё карпаратыўнай культуры ўстановы дашкольнай адукацыі;

планаванне адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі;

псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзіцяці з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці;

навукова-метадычныя асновы інтэграванага навучання і выхавання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі;

педагагічныя інавацыі ў інклюзіўнай адукацыі;

педагагічны вопыт: практыка апісання і прадстаўлення і інш.

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца па вучэбных дысцыплінах у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» па спецыяльнасцях 1-01 03 72 «Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — педагог), 1-03 03 76 «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі» (кваліфікацыя — настаўнік-дэфектолаг),
1-03 04 72 «Практычная псіхалогія» (кваліфікацыя — педагог-псіхолаг),
1-09 01 72 «Менеджмент» устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (кваліфікацыя — менеджэр у сферы адукацыі). Акрамя таго, перападрыхтоўку па спецыяльнасцях 1-01 03 72 «Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — педагог) і 1-03 04 72 «Практычная псіхалогія» (кваліфікацыя — педагог-псіхолаг) праводзіць установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна».

Навучанне праходзіць па адукацыйных праграмах, распрацаваных у адпаведнасці з дзяржаўнымі патрабаваннямі да мінімуму зместу і ўзроўню патрабаванняў да спецыялістаў для прысваення новай (дадатковай) кваліфікацыі, што ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На раённых жнівеньскіх секцыях для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе.

2. Забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у тым ліку арганізацыя якаснага і бяспечнага харчавання выхаванцаў у 2018/2019 навучальным годзе.

3. Стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.