Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Флікер — добры сябар і надзейны памочнік!

Дата: 6 ноября 2018 в 19:45, Обновлено 6 ноября 2018 в 19:47
841 просмотр

Наступіла пара, калі з кожным днем цемны час сутак павялічваецца, рана цямнее і позна світае. Каб на гэтае пытанне звярнуць увагу бацькоў у нашай группе прайшла мэтавая прагулка "Правілы маленькага пешахода!!! Купіце мне флікер!!!"Дзеці выконвалі правілы дарожнага руху на спецыялізаванай пляцоўцы дашкольнай ўстановы. Не аднаразова мы рэкамендуем бацькам набыць флікер, аднак не заўседы яны прыслухоўваюцца да нашых рэкамендацый, адказваючы, што іх дзеці не ходзяць у цёмны адрэзак дня.Што яны перамяшчаюцца на аўтамабіле ў дашкольную ўстановы і назад да дому. Таму мы вырашылі, што гэтае пытанне неабходна пачынаць з самых дзяцей. Калі дзіця захоча цацку, бацькі ж ім яе купляюць?! Таму мы далі ўяўленне дзецям аб неабходнасці флікера на адзенні.Дзеці ў прадуктыўнай дзейнасці самі сабе вырэзвалі маленькія флікеры з святлоадбівальнай самаклейнай паперы. Дзецям было радасна, што на іх адзенні з'явіліся такія ўпрыгожванні. Але нагадваем, што сапраўдны флікер можна купіць у магазіне.
ВАЖНА!

Правільныя (сертыфікаваныя) флікеры:

Бачнасць - 400 метраў

Пры хуткасці 90 км/ч флікер свяціцца 8 секунд

Пры хуткасці 60 км/ч - 24 секунды

Няправільны флікер:

Прыкметны на адлегласці 80 метраў

Пры 90 км/ч бачнасць 6 секунд

Пры 60 км/ч - 3 секунды

Каб купіць сапраўдны флікер, а не цацку-сувенір:

1) пытайцеся ў прадаўцоў, ці есць сертыфікат на флікер;

2) аддавайце перавагу беламу і лімонным колерам;

3) форму выбірайце самую простую: палоска, круг.
Калі прыйшлі забіраць дзяцей бацькі, то толькі і чуліся размовы дзяцей з бацькамі аб тым, што яны рабілі флікеры і "Папа, а ты купіш мне флікер?", "Мама давай упрыгожым маю куртку прыгожым флікерам!". Нам вельмі прыемна, што пытанне - "Адзеньце дзецям флікер!" - дапамагаюць вырашыць самі дзеці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.