Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень бяспекі. Увага ўсім!

Дата: 18 марта 2019 в 20:01, Обновлено 18 марта 2019 в 20:57
471 просмотр

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ. УВАГА ЎСІМ!

У перыяд з 4 па 31 сакавіка 2019 года Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях арганізавана правядзенне рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", прысвечаная Усямірнаму дню грамадзянскай абароны.

Мэта акцыі - фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у галіне абароны ад НС прыроднага і тэхнагеннага характару .

У рамках правядзення акцыі ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" наведалі супрацоўнікі Зэльвенскага РАНС першы намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела надзора і прафілактыкі капітан унутранай службы Якімовіч Аляксей Міхайлавіч і інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лаушкін Максім Генадзевіч

З выхаванцамі старшых груп і іх педагогамі была праведзена прафілактычная гутарка і інтэрактыўныя гульні па пытання хуткага рэагіравання ў надзвычайных сітуацыях, прайграваліся навыкі правільных паводзін на выпадак пажару, навыкі ведання і правілаў выклікання спецыяльных служб.

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.