Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вялікдзень – свята сонца і вясны!

Дата: 29 апреля 2019 в 14:00
711 просмотров

Вялікдзень – гэта найвялікшае каляндарнае свята, якое складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага календара. З даўніх часоў свята “Вялікдзень” лічылася святам Сонца і Вясны. У гэты святочны і светлы дзень здаецца, што ўсё навокал прабуджаецца пад звон званоў царквы.
У дашкольным цэнтры прайшла фальклорная забава"Кацілася яечка, ды з узгорачка", прысвечаная дадзенаму святу.

Картинки по запросу Вялікдзень 29 красавіка ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прайшла фальклорная забава"Кацілася яечка, ды з узгорачка", прысвечаная цудоўнаму святу Вялікдзень. З вялікім задавальненнем да свята рыхтаваліся дзеці. Яны прынеслі на свята духмяныя пірагі і фарбаваныя яйкі.

 У час свята педагог сацыяльны Стрык Святлана Іванаўна расказала дзецям пра традыцыі і звычаі святкавання. На гэтае свята існуе шмат павер’яў: раніцай усе дзеці і дарослыя павінны былі мыцца так, каб кропелькі вады не траплялі на падлогу. Пасля мыцця трэба было абавязкова павадзіць асвячоным яйкам па твары, каб заўсёды быць чыстым і не прыставалі ніякія балячкі. На Вялікдзень родныя і знаёмыя віталіся не так, як звычайна, а словамі  “Хрыстос уваскрэсе!”. У адказ чулі: “Сапраўды ўваскрэсе!”. Затым тройчы цалаваліся, частавалі адзін аднаго яйкамі, цукеркамі, жадалі дабра.

                       

 

З захапленнем дзеці гулялі ў гульню “Біткі”. А каб добра пагуляць ды моцных яек паспытаць, спачатку аб зубкі трэба пастукаць, да  вуха прыкласці, паслухаць:

                    Калі яйка гудзе – значыць моцным будзе, 

                    А калі не – значыць нехта разаб’е.


 Вярба першая вясну адчувае, першая сонейку лісток адкрывае. Гапасдыня да кожнага дакранулася вербнымі галінкамі. Даўней існавала павер’е: чыё яйка далей пакоціцца, жыццё будзе доўгае і прыгожае. Дзеці гулялі ў гульню “Чыё яйка далей пакоціцца”.

Верба  б’е, не я б’ю.

 Сёння Вялікдзень.

Будзьце здаровы, як тая вярба,

Будзьце вясёлы, як тая вясна,

Слухайце бацьку, слухайце маці,

Не забывайце ўсім памагаці,

Старэнькім, маленькім,

Ці хворым, можа,

А вам усім хай Бог дапаможа!

 З задавальненнем дзеці спявалі песні, вадзілі карагоды, а потым частаваліся яйкамі і смачнымі пірагамі. На такіх святах дзеці далучаюцца да гісторыі і традыцый сваёй Радзімы, да сваёй бацькаўшчыны, народных святаў беларускага народа, таксама фарміруееца ўстойлівая цікавасць да беларускай мовы

Яшчэ больш фота
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.