Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музычны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі "Дзякуй за мірнае неба!"

Дата: 4 мая 2019 в 10:25
569 просмотров

9 Мая - не толькі выдатны вясновы дзень, але і незабыўная, памятная дата - Дзень Перамогі. Зусім мала засталося тых, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага свята, каму асабіста мы павінны зараз пакланіцца ў ногі і падзякаваць за мірнае неба над нашымі галовамі. Пажадаем жа ветэранам здароўя і даўгалецця і паабяцаем, што зробім усё, каб нашы дзеці ніколі не даведаліся, што такое вайна. І мы прыкладзем усе намаганні, каб захаваць памяць пра тых, хто доўгімі вёрстамі ішоў да гэтай перамогі. Са святам!

9 мая - Дзень Перамогі - святое для кожнага з нас свята і мы, сённяшнія грамадзяне краіны, абавязаны перадаць памяць пра Перамогу, самі традыцыі святкавання Дня Перамогі будучым пакаленням.

У дашкольнай установе 3 мая, у мэтах патрыятычнага выхавання дашкольнікаў, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей, якія кавалі Перамогу, фарміравання станоўчага эмацыйнага ўздыму, былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.

Ва ўсіх групах дашкольнага цэнтра з дзецьмі былі праведзены тэматычныя заняткі і гутаркі з выкарыстаннем ілюстрацый і фатаграфій, прысвечаных ваенным дзеянням, подзвігу савецкіх людзей у гады вайны.

Дзеці старшых груп №1,10 на фізкультурна-спартыўным свяце паказалі свой спрыт, хуткасць у спаборніцтвах "Данясенне", "Медсястра", "Пераправа".

У фае аформлена выстава выяўленчай творчасці дзяцей і бацькоў, прысвечаных дадзенай даце.дзіцячых малюнкаў "Гэтых дзён ня змоўкне слава".

Выхаванцы старшых і сярэдніх груп прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак да абеліска ў г.п.Зельва.

Святочны канцэрт,  "Дзякуй за мірнае неба" стаў вынікам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі. Падчас свята дзеці старшых і сярэдніх груп павіншавалі гледачоў песнямі, вершамі, танцавальнымі нумарамі. 

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.