Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сямейныя традыцыі

Дата: 18 мая 2019 в 21:42
856 просмотров

У канун сусветнага Дня СЯМ'І ў нашай установе прайшлі мерапрыемствы. прысвечаныя гэтаму святу. Было праведзена міні-апытанне нашых маленькіх грамадзян. Галоўным пытаннем было тое, што такое сям’я? Дзеці прыйшлі да высновы, што сям’я – гэта людзі якія жывуць разам – родныя, яны любяць, паважаюць і клапоцяцца адзін аб адным, дзе заўсёды цябе чакаюць. Гучалі вершы пра членаў сям’і, хто яе складае.

“Над зямлёй крыляе бусел.

Скачуць конікі ў траве.

Дзед жыве ў маёй сям’е

І бабуля тут жыве.

Тут жывуць і тата з мамай,

Брацік мой, мая сястра.

Тут жыву і я таксама.

Наша дружная сям’я!”

Сям’я  мае вельмі вялікае значэнне для выхаванцаў. Каштоўныя яе асновы, узаемнае каханне і павага. Аднак не менш важныя і традыцыі, якія складваюцца і падтрымліваюцца на працягу жыцця. У кожнай сям’і існуюць свае традыцыі. Яны, як правіла, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і аб’ядноўваюць членаў сям’і, робячы іх жыццё больш радасным і цікавым. Магчыма, нехта скажа: “Навошта нам яны?”. Традыцыі вельмі патрэбны. Яны згуртоўваюць сям’ю, робяць яе сапраўднай крэпасцю, дзе кожны адчувае сябе ўпэўнена і абаронена.

Фотавыстава "Традыцыі нашай сям'і" паказала. што сямейныя традыцыі бываюць розныя. Гэта — сумесныя чаяпіцці, чытанне кніг, захапленні музыкай, заняткі спортам, паходы на прыроду, іншыя баўленні вольнага часу разам. Агульныя інтарэсы, сумеснае адзначэнне святаў збліжаюць членаў сям’і і дораць ім упэўненасць у надзейнай і абароненай будучыні, паколькі толькі моцная сям’я можа даць чалавеку спакой і надзею на дапамогу ў цяжкую мінуту.

Захоўваючы сямейныя традыцыі, наследуючы вопыт і звычаі сваіх продкаў, людзі духоўна абагачаюцца, іх нязменнымі рысамі характару становяцца дабрыня, спагадлівасць і самаахвярнасць дзеля блізкага чалавека. І гэтыя якасці суправаджаюць іх усё жыццё, перадаючыся ад бацькоў да дзяцей, якія, у сваю чаргу, таксама пабудуюць моцную і любячую сям’ю з атрыманымі ў спадчыну ад сваіх папярэднікаў добрымі традыцыямі. Дзякуючы менавіта традыцыям, якія існуюць у нашых сем’ях, мы вучымся любіць, паважаць адзін аднаго, давяраць, дапамагаць адзін аднаму, цаніць каштоўныя мінуты зносін з роднымі людзьмі, а гэта самае галоўнае ў жыцці.

Вынік: сям’я – гэта прытулак дабрыні, яе трэба берагчы, любіць сэрцам і душою.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.