Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выпускны баль у Зэльве

Дата: 10 июня 2019 в 23:19, Обновлено 10 июня 2019 в 23:53
370 просмотров

Вам болей не сядзець за партай вузенькай,

Настаўнікі не будуць побач дбайныя.

Званок апошні застанецца музыкай,

Як тыя словы з вамі развітальныя...

З такімі развітальнымі словамі звярнуліся выпускнікі ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" да выпускнікоў Зэльвенскага раёна 08 чэрвеня 2019 года. І павіншавалі іх развітальным вальсам і песняй з дзяцінства.

Так здарылася, што сягоняшнія выпускнікі г.п.Зэльва  - гэта былыя выпускнікі і нашага дашкольнага цэнтра, таму мы педагогі, якія закончылі школу ў мінулым стагоддзі, нават тысячагоддзі. А вы — выпускнікі новага, трэцяга тысячагоддзя. Уяўляеце, на колькі мы старэйшыя за вас? На цэлае тысячагоддзе!  У сувязі з гэтым, мы думаем, што маем поўнае права даваць вам парады. Дык вось слухайце. Сёння вы яшчэ выпускнікі, а ў хуткім часе станеце абітурыентамі. Ведайце, што ўсе абітурыенты падзяляюцца на 4 катэгорыі: першая — тыя, што нічога не ведаюць, але не здагадваюцца пра гэта; другая — нешта крыху ведаюць, але не ведаюць што; трэцяя — нешта ведаюць і ведаюць што іменна; чацвёртая — ведаюць усё і нават тое, чаго не ведаюць. Вызначы, да якой катэгорыі належыш ты, і гэта дапаможа табе ў выбары навучальнай установы. Памятай: калі пашанцуе, то атрымаеш на экзамене "выдатна". У час экзамену ўсміхайся. Усмешка дадае ўпэўненасці і завядзе ў зман экзаменатараў. Шпаргалкамі трэба карыстацца, як небяспечнымі лекамі: толькі ў малых дозах. Час ад часу пакашлівай у кулак і расцірай вобласць сэрца, намякаючы на слабое здароўе, якое падарвалася ў час падрыхтоўкі да экзаменаў. Такім чынам можна расчуліць экзаменатараў. Калі ўбачыш, што не зможаш адказаць на пытанне, не спяшайся пра гэта паведамляць. Няхай экзаменатары здагадаюцца самі. Калі гэтыя парады не дапамогуць і ты не станеш студэнтам — не бядуй. Не забывай: тыя, хто не мае за плячамі ВНУ, жывуць багацей. Ды і тысячагоддзе толькі пачалося, у цябе будзе яшчэ магчымасць даказаць, што ты ведаеш усё, нават тое, чаго не ведаеш. У добры шлях! У  добры час! Шчасця вам!!!!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.