Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Табе, МАТУЛЯ, прысвячаем....

Дата: 8 октября 2019 в 13:47, Обновлено 2 ноября 2022 в 09:55
2 790 просмотров

14 кастрычніка - Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Часцяком занадта позна мы заўважаем, што ўсе, чаго мы дамагліся ў жыцці, атрымалася дзякуючы маме. Яе цёпламу, ненадакучліваму, парою проста непрыкметнаму ўдзелу. Ніхто ў жыцці не любіць нас так, як мама. А ці часта мы адказваем ёй тым жа? Ці ня крыўдзім маму сваёй няўвагай? Можа быць, прыйшоў час задумацца і звярнуць увагу на тое, як дзеці беззапаветна і верна любяць сваіх мам і тат. Вытокі Дня маці - у глыбокіх паважлівых адносінах да жанчыны-маці. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці.
Дзень маці - гэта адзін з самых кранальных святаў, таму што ўсе мы з дзяцінства і да сваіх апошніх дзён нясем у сваёй душы адзіны і непаўторны вобраз - вобраз сваёй мамы, якая ўсё зразумее, даруе, заўсёды пашкадуе і будзе самааддана любіць нягледзячы ні на што.
Паважаны МАТУЛІ, будучыя і сапраўдныя!
Віншуем Вас з надыходзячым святам і жадаем заставацца маладымі і прыгожымі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.