Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

Дата: 6 ноября 2019 в 14:45, Обновлено 6 ноября 2019 в 14:52
419 просмотров

Рашэнне аб заснаванні гэтага свята было прынята ў красавіку 2008 года, які праходзіў у Казахстане міжнародным нарадзе каардынатараў SPARE. А ўжо ў лістападзе 2008-га свет адзначыў першы Дзень энергазберажэння. Гэтае свята атрымаў статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін. Асноўная мэта свята — прыцягнуць увагу ўладаў і грамадскасці да рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі. Праблема энергазберажэння нашмат глыбей, чым можа здацца на першы погляд. Эканомія энергіі дазволіць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя.

Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 г. падтрымала міжнародны Дзень энергазберажэння і далучылася да яго святкавання. Энергетычныя патрэбы эканомікі Рэспублікі Беларусь задавальняюцца ў асноўным за кошт выкарыстання арганічнага паліва, значная частка якога імпартуецца з-за мяжы, і таму павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі з'яўляецца для рэспублікі умовай ўстойлівага развіцця эканомікі.

У Беларусі работа ў сферы энергазберажэння і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі праводзіцца ужо больш за 20 гадоў.

      Энергазберажэнне адыгрывае важную ролю ў захаванні прыродных рэсурсаў. А зэканомленую энергію можна выкарыстаць і за гэты кошт зніхіць забруджванне навакольнага асяроддзя. Акрамя экалагічнай складаючай энергазберажэнне мае эканамічную выгоду. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2.5 - 3 разы таней, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі.

     У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння – 11 лістапада - у краінах свету пройдуць самыя розныя мерапрыемствы - ад практычных мер па ўцяпленні школьных класаў да вулічных акцый.

     У Беларусі з 1 па 11 лістапада ў навучальных установах праходзіць Дэкада энергазберажэння пад дэвізам: "Збяры і здай другасную сыравіну – дапамажы навакольнаму асяроддзю!". У рамках дэкады ў нашай установе арганізаваны збор другаснай сыравіны: макулатура, пластык і акумулятарныя батарэі і г. д.
         На любой батарэйцы або акумулятары есць значок у выглядзе перакрэсленага смеццевага кантэйнера, які служыць напамінам аб тым, што іх нельга выкідваць разам з іншымі адходамі. Выкарыстаныя батарэйкі ўтрымліваюць цяжкія металы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Адна пальчыкавая батарэйка можа атруціць 1 кубаметр глебы або 400 літраў вады.
      Перапрацоўка другасных рэсурсаў абыходзіцца значна танней, чым вытворчасць новых вырабаў з нуля. Па-першае, яна не патрабуе каласальных энергетычных выдаткаў. Па-другое, памяншаецца выкарыстанне не аднаўляльных рэсурсаў – руды, коксу, драўніны і г. д. Акрамя таго, вакол стане значна менш смецця і спецыялізаваных звалак.

Энергазберажэнне эканамічна выгадна асобна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2,5-3 разы танней, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам той жа колькасці ізноў атрыманай энергіі. Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступныя любому і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна. З практычнымі спосабамі па эфектыўнаму выкарыстанню энергарэсурсаў у побыце можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці www.energoeffekt,gov.by

Эканоміць энергарэсурсы – значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, які думае  аб росквіце сваёй краіны, пра дабрабыт і здароўе сваёй сям'і.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.