Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Святкавання Дня Незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь!

Дата: 2 июля 2015 в 08:12, Обновлено 2 июля 2015 в 08:59
549 просмотров

На пярэдадне святкавання Дня Незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь у дашкольным цэнтры прайшлі тэматычныя заняткі, гутаркі з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту па тэме: “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся!
Разам з выхавальнікамі дзеці зазірнулі ў мінулае і сучаснае нашага краю, бліжэй пазнаёміліся з кнігамі: “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”,”Зэльвенскі раён", "Памяйь”, “Бусел – сімвал Беларусі”, гулялі ў цікавыя беларускія гульні.
Усе мы жывём на планеце Зямля. Гэта дом для ўсіх нас. Каб зберагчы гэты вялікі дом, неабходна спачатку палюбіць невялічкую яго частку, якую называюць Радзімай.
Для таго каб яшчэ больш даведацца пра сваю краіну мы вырашылі аб'явіць конкурс-выставу “Мая малая Радзіма” сярод выхаванцаў і іх бацькоў:
старшыя групы - “Легенды, паданні і традыцыі майго народа”;
сярэднія групы - "Людзі, якія праслаўляюць свой край";
малодшыя групы - "Знакамітыя мясціны майго краю"

   3 ліпеня   Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня. 

    3 ліпеня 1944 года адбылося таксама вызваленне сталіцы Беларусі, Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 1991 года Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі пра суверэнітэт Беларусі. Рэспубліка абвясціла сваю незалежнасць ад Савецкага Саюза 25 жніўня 1991 гады, а фармальна незалежнасць была атрымана 26 снежня 1991 гады ў сувязі з распадам СССР. 
   Рашэнне пра святкаванне Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 году.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.