НАШЫ НАВІНЫ
За акном свеціць сонейка, але грэе яшчэ слаба, а ў нас у групе на падаконніку зелянее агарод!
Нашы малыя з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у пасадцы цыбулі, а гэтак жа ў стварэнні сваёй маленькай фермы. Гэта прыносіла ім вялікую радасць і добры настрой. Цяпер кожны дзень, прыйшоўшы ў дзіцячы сад, дзеці хутчэй бягуць да падаконніку і глядзяць, ці не з'явілася там, "зялёная" цыбулька!
Наша група ўдзельнічала ў конкурсе-прэзентацыі "Агарод у нас добры"
Выхаванцы з дадавальненнем любяць назіраць за раслінамі і іх ростам у агародзе, які створаны на падаконніку
Адукацыйны праект “Дашкольнік-фінансіст” прайшоў у старшай групе №12 ДУА “Дашкольны цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” у сакавіку, калі адначаецца Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі.
Працэс навучання праходзіў у гульнявой форме, зразумелай дзецям. Лічу, што дзяцей неабходна знаёміць з фінансамі з ранняга дзяцінства. Дзеці 4-5 гадоў ходзяць з бацькамі ў крамы, а хутка будуць атрымліваць невялікія сумы на кішэнныя выдаткі. Так што ўжо цяпер яны паступова знаёмяцца са светам фінансаў. Таму важна фарміраваць у іх граматныя фінансавыя паводзіны.
Першай тэмай быў “Сямейны бюджэт”. Падрабязна пазнаёміліся з спосабамі заробку бацькамі. Гэта неабходна ім для таго, каб разумець, што кожны дзень мама і тата павінны хадзіць на працу, каб у канцы месяца атрымаць зарплату, на якую іх сям’я будзе жыць і траціць на працягу месяца. Выхаванцы зразумелі ўсе складнікі сямейнага бюджэту і на што ён траціцца.
Для выхаванцаў прайшлі тэматычныя заняткі, на якіх дашкольнікі пазналі, што такое грошы, пазнаёміліся з гісторыяй іх узнікнення, даведаліся, навошта яны патрэбныя ў сучасным свеце, высвятлілі, што такое безнаяўныя плацяжы, і асвоілі гульнявы банкамат-трэнажор.
З дапамогай сюжэтна-ролевай гульні “Банк” выхаванцы даведаліся пра прафесію банкіра, што такое банкаўская пластыкавая карта, тэхніка бяспекі выкарыстання банкаўскіх карт.
У сюжэтна-ролевай гульні “Крама” дзеці адпрацоўвалі навыкі “неабходных пакупак”, і “жаданых пакупак”.
Важна растлумачыць дзіцяці, што няправільнае зварот з грашыма можа прывесці да спусташэння. Дзіцяці трэба дапамагчы ў засваенні фінансавай пісьменнасці, але не рабіць усё за яго. Дзіця, якое з дзяцінства ведае цану грошай і спосабы іх заробку з вялікай верагоднасцю ў дарослым жыцці стане паспяховым чалавекам.
Дзеці з задавальненнем займаюцца "агароднымі справамі" з тых пор, які мы стварылі на падаконніку ў групе. Дзець вельмі любяць назіраць за раслінамі, іх ростам, жыццём, дапамагаць педагогу даглядаць расліны.
Пазнавальная актыўнасць выхаванцаў развіваецца кожны дзень, асабліва цікава гэта адбываецца ў пазнавальна-практычнай дзейнасці.
Пасадзілі агарод,
Паглядзіце, што расце!
Будзем разам даглядаць,
Будзем разам паліваць,
Будзем за раслінамі
Дружна назіраць!
Агарод на падаконніку спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей, гэта дапамагае лепш спазнаць расліннае жыццё. Ён здольны пашырыць уяўленні дзяцей пра расліны, як жывыя арганізмы, пра ўмовы, неабходных для росту і развіцця, развіваць этычнае пачуццё, уменне радавацца прыгажосці, выгадаваным раслінам і вынікам сваёй працы.
Сваіх дарагіх Абаронцаў Айчыны павіншавалі самыя маленькія выхаванцы дашкольнага цэнтра. Кожны х іх лічыць свайго тату самым дужым, самым смелым, самым любімым! Паважаныя таты! Заўсёды заставайцеся такімі для сваіх дзяцей, родных, блізкіх, Радзімы! Са святам!!!
У нашай першай малодшай групе дзеці вельмі любяць сенсорныя гульні. Рукамі педагогаў зроблены цікавыя дыдактычныя дапаможнікі, якія фарміруюць у дзяцей веды пра колер, памер, вучаць суадносіць і класіфіцыраваць прадметы па абразцу.
Зіму любяць усе дзеці! І малодшыя дашкаляты таксама: снег, прыгажосць, снежныя забавы, смех, бадзёры настрой і зартоўванне арганізма. Вясёлыя прагулкі праходзяць у групе: дзеці лепяць снежныя пабудовы, разглядаюць змяненні у жыцці раслін і дрэў у бліжэйшым навколлі.
У рамках тэматычнага тыдня "Родная мова" мы з выхаванцамі наведалі музейны пакой, дзе даведаліся пра прадметы, якімі карысталіся нашы бабулі, прабабулі і прадзядулі. Дзеці з задавальненннем пазнаёміліся з прадметамі беларускага быту, запаміналі іх назвы.
А пасля ў групе гулялі ў сюжэтна-адлюстравальныя гульні, выкарыстоўваючы дэкарацыі і новыя словы, якія пачулі ад выхавальніка.
У рамках тэматычнага тыдня ў нашай групе прайшла тэматычная экскурсія ў музейны пакой, дзе выхаванцы пазнаёміліся з мастацтва беларусаў – ручніком.