Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

Чарговая сустрэча з супрацоўнікамі АСВОД прайшла ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г.п.Зэльва. У сумеснай гутарцы Наталля Леанідаўна дзецям нагадала аб правілах паводзін на вадаёмах, аб тым, што купацца дазволена толькі на гарадскім пляжы ў г.п.Зэльва. Дзеці пазнаёміліся з інструментамі ратавальнікаў, прымерылі выратавальную камізэльку і выратавальны круг

19 жніўня 2023 года прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 765-гадавіне г.п.Зэльва.
Творчы падыход удзельнікаў раскрылі выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў і жыхароў Зэльвеншчыны. Цікава і займальна было на гульнявой пляцоўцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1. Педагогі прапанавалі маленькім гасцям цікавыя гульні-забаўкі, кніжкі-загадкі пра продную Зэльву і Беларусь. Дарэчы, многія дыдактычныя дапаможнікі і гульні адлюстроўвалі тэму малой Радзімы.

У ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прайшла праверка гатоўнасці ўстановы адукацыі да новага навучальнага года.
Асаблівая ўвага пры праверцы ўстановы была накіравана на спраўнасць усіх сістэм, аснашчанасць неабходным абсталяваннем, наяўнасць вучэбна-метадычнай базы, укамплектаванасць педагагічнага штата, і, вядома, на выкананне прадпісанняў і рэкамендацый органаў пажарнага і санітарнага нагляду. Не апошняе месца займае пытанне бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстанове адукацыі, а менавіта якасць арганізацыі прапускнога рэжыму, наяўнасць сістэмы відэаназірання, а таксама добрае вулічнае асвятленне і цэласнасць агародж.
Напярэдадні навучальнага года наша дашкольная ўстанова поўнасцю гатова да прыёму новых дзяцей, новага набору. Праведзены касметычныя рамонты ўсіх узроставых груп, спартыўнай і музычнай зале, пральні, абноўлена тэрыторыя. Выраблена мадэрнізацыя і капітальны рамонт харчаблока з закупкай новага тэхналагічнага абсталявання. Абноўлены цалкам фасад будынка, парапеты і цокальная частка. Абноўлены ценявыя падстрэшкі, якія папоўніліся рознымі тэматычнымі матэрыяламі («Лес», «Беларуская хатка», «Акварэлька», «тэатральная пляцоўка» і інш.).
Акт і сертыфікат гатоўнасці ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" падпісаны 10 жніўня 2023 года

У дашкольным цэнтры працягваюць сваю рботу прагулачныя групы кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі, якія не наведваюць установу на пастаяннай аснове.
Дзеці з задавальненнем займаюцца цікавымі справамі, ладзяць сумесныя гульні з выхавальнікам і аднагодкамі.

Яшчэ адзін тэматычны дзень прайшоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. На кожнай гульнявой пляцоўцы размясціліся "канструктарскія бюро". якія запрашалі выхаванцаў да новых спраў. Канструктар - адна з самых запатрабаваных цацак у сучасных дзяцей, якая трывала ўвайшла ў жыццё кожнага дзіцяці. Канструктар дазваляе развіваць фантазію, творчае ўяўленне, канструктарскія навыкі, дробную маторыку.
Будавалі, фантазіравалі, захоплена працавалі ў камандзе і бачылі свой канчатковы вынік, а любы поспех падтрымлівае цікавасць дзіцяці да далейшага навучання.

12 ліпеня 1944 года наша Зэльвенская зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння, у гэты значны для нас дзень, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г.п.Зэльва з выхаванцамі праведзены тэматычныя заняткі "Пераможцам слава!". Педагогі расказалі дзецям аб вызваліцелях Зэльвы, аб значэнні Міра для ўсіх людзей.
Выхаванцы малявалі на тэму "Вайна і мір!", усклалі кветкі да брацкай магілы ў г.п Зэльва.

У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшло музычнае свята Купалле, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды.
У госці да дзяцей прыйшлі Купалінка і Кікімара. Дзеці з задавальненнем гулялі з імі ў гульні “Ваданосы”, “Прайдзі праз балота”, “Выратуй рыбака”, “Затушы вогнішча”, спявалі песні, танцавалі, ператвараліся ў жывёл і інш... Дзяцей на шляху чакалі цяжкія выпрабаванні, пераадолець якія ім дапамагалі сяброўства і ўзаемадапамога. Падчас свята выхаванцы даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць кветка і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін.
Педагогі ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да беларускай культуры і старадаўніх звычаяў. Свята прынесла дзецям вясёлы і бадзёры настрой, выхаванцы правялі час цікава, актыўна і весела!

Паважаныя ветэраны, калегі і сябры!
3 ліпеня - найважнейшая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, з'яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці, бяспрыкладнай мужнасці і велічы духу народа, сімвалам адзінства, дабрабыту і працвітання нашай дзяржавы.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, міру, а таксама аптымізму і творчых поспехаў!
Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей - спакой, а ў дамах - дабрабыт!
Члены калектыву дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прынялі ўдзел усвяточных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў г.п.Зэльва

Накануне Дня Независимости Республики Беларусь в ГУО "Дошкольный центр развития ребенка №1 г.п.Зельва" прошёл тематический день "Поздраляем тебя, любимая Беларусь!"
Мероприятия были направлены на формирование у детей представлений о Беларуси, как о государстве, о родной стране. Символами праздника стали флаг, герб, гимн Беларуси. В ходе тематического дня дети читали стихи о родном крае и о счастливом детстве, рисовали, знакомились с белорусской символикой.
30 июня 2023 года прошёл музыкально-литературный праздник "Поздраляем тебя, любимая Беларусь!", посвящённый государственному празднику Дню Независимости Беларуси.
Цель мероприятия: формирование гражданско-патриотических чувств посредством привития привязанности к своему дому, дошкольному центру, друзьям, своим близким, как начальной ступени, с которой идёт процесс становления представлений о Беларуси как о родной стране, о Минске как о столице нашей Родины.
Праздник начался с прослушивания гимна нашей страны. В торжественном исполнении педагогов и маленьких граждан Республики Беларусь звучал гимн нашей страны.
Гостья праздника, Белорусочка, рассказала воспитанникам о шествии военного парада, как символ того, что белорусский народ одержал победу во Второй мировой войне ценой немыслимых потерь. И в дальнейшем никому не отдаст свою независимость.
На протяжении праздника ребята читали стихи о Беларуси, слушали рассказ о героях освободителях нашей страны, благодаря которым мы живём в свободной, счастливой и независимой стране, разгадывали загадки. Праздник продолжился белорусскими народными играми.
Мероприятие прошло активно, ярко, зрелищно и было направлено на воспитание патриотизма у дошкольников, формирование гордости, любви и преданности к родному Отечеству.

Лучшие из лучших!!!
Представители коллектива ГУО "Дошкольный центр развития ребенка №1 г.п.Зельва" в составе сборной команды учреждений дошкольного образования приняли участие в районном туристическом слёте работников системы образования Зельвенщины.
ПОЗДРАВЛЯЕМ! 2 место - сборная команда учреждений дошкольного образования!
Желаем новых побед!!!
Благодарим всех участников за качественную подготовку и активное участие.

9 чэрвеня - Міжнародны дзень сяброў. У гэты дзеньвыхаванцы дашкольнага цэнтра № 1 г.п.Зэльва расказвалі пра сваіх сяброў, малявалі партрэты сяброў, чыталі вершы пра сяброўства і слухалі мастацкія творы. Дзеці прыйшлі да высновы, што ў сяброўства не бывае выхадных і што сябраваць - значыць, дапамагаць адзін аднаму і не крыўдзіць нікога.
На працягу ўсяго дня дзеці гулялі і весяліліся, спявалі і танчылі, гулялі ў розныя гульні. Выхаванцы старэйшых груп падарылі адзін аднаму партрэт, выхаванцы групы №4 запрасілі сяброў у караоке-клуб, а ў групе №7 зладзілі сэлфі з сябрам. Гэта быў вясёлы, поўны смеху дзень.

Спартыўная забава “Вясёлая скакалка” прайшла ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва
Мерапрыемства пазнаёміла дзяцей з варыянтамі выкарыстання скакалкі ў гульнявой дзейнасці.
Стварэнню ў дзяцей радаснага настрою, развіццю цікавасці да фізкультуры праз сумесныя гульнявыя практыкаванні са скакалкай на працягу забавы дапамагаў кловун Клёпа, якога дзеці вучылі скачкам праз кароткую і доўгую скакалку, развівалі спрыт, замацоўвалі навыкі лёгкага прызямлення

1 чэрвеня ва ўсіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта не толькі адно з самых радасных свят для дзятвы, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаяннай абароне і клопаце, і што дарослыя нясуць адказнасць за іх.
Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва адзначыў гэтае светлае, маляўнічае свята. Мерапрыемства прайшло пад назвай "Палітра сонечнага дзяцінства”.
У свяце прыняліі ўдзел дзеці ўсіх узроставых груп. Яны гулялі ў рухомыя гульні, танчылі, спявалі любімыя песні, расказвалі вершы, а таксама для іх праводзіліся розныя спартыўныя конкурсы. Дзеткам свята вельмі спадабалася, было весяла, ярка, дружна.

У ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва» сумесна з Зэльвенскім РАНС прайшла спартландыя «Мама, тата, я - бяспечная сям'я», прымеркаваная да Года міру і стварэння.
Спартландыя праводзілася з мэтай павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання насельніцтва, прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення дзяцей да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання пазітыўных дзіцяча-бацькоўскіх адносін, вызначэння лепшай спартыўнай сям'і г.п.Зэльва.
На спартыўнай пляцоўцы дашкольнага цэнтра інспектар Зэльвенскага РАНС Жарыч В.У. расказаў удзельнікам мерапрыемстваў правілы бяспекі жыццядзейнасці, бо не веданне элементарных правіл бяспекі можа сапсаваць не толькі добры летні настрой, а часам і здароўе.
Падчас спартыўных спаборніцтваў дзве каманды ў складзе шасці сем'яў аспрэчвалі званне "Самая бяспечная сям'я", па максімуме дэманструючы свае інтэлектуальныя магчымасці, волю да перамогі, а таксама спартыўныя навыкі.
Па выніках спаборніцтваў, кампетэнтным журы было прынята рашэнне, што падчас упартай барацьбы сярод сем'яў перамагло сяброўства. Усе каманды атрымалі падарункі.
Сямейная гульня скончылася, але найважнейшым і галоўным у гэтым мерапрыемстве было тое, што тут панавала атмасфера бяспекі, узаемнай павагі і разумення.

В Дошкольном центре развития ребенка 1 г.п.Зельва прошли выпускные балы в старших группах № 10 и №11
С первым в жизни выпускным,
Вас ребята, поздравляем!
Дошкольный центр вам стал родным,
Вам мы счастья всем желаем!
Больше в центр вы не придете,
Впереди так много дел.
В школу вы теперь пойдете,
Вам желаем ярких перемен!
А ещё ребята Вам удачи,
Радости, здоровья и тепла.
Пусть будут лёгкими задачи,
И учёба будет лишь легка.

Падведзены вынікі акцыі па зборы макулатуры "Папяровы бум" у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г.п.Зэльва. Дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і віншуем пераможцаў: сям'ю Вікторыі Плаўскай - 1 месца; сям'ю Аляксандры Клімюк - 2 месца; сям'ю Вікторыі Каравайчык - 3 месца!