НАШЫ НАВІНЫ
У Гродзенскай вобласці вызначылі лепшых удзельнікаў фестывалю "Бяспечнае дзяцінства".
Мэта фестывалю - пошук новых форм і метадаў работы па навучанню падрастаючага пакалення культуры бяспекі жыццядзейнасці. Арганізатарамі фестывалю выступалі Гродзенскае абластное ўпраўленне МНС і галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абластнога выканаўчага камітэту.
Віншуем калектыў дашкольнага цэнтра , які заняў 3-месца ў намінацыі "Дыдактычная гульня"!!!
Жадаем поспехаў і новых перамог!
Для рэалізацыі адной з ключавых задач патрыятычнага выхавання дашкольнікаў, а дакладней, для выхавання павагі да традыцый і звычаяў свайго народа, штогод у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ладзяцца ранішнікі, прысвечаныя рознага роду святам. Адным з такіх мерапрыемстваў з’яўляецца свята Вялікдзень.
З нагоды свята у нашай установе прайшла выстава “Велікодны сувенір”, у якой актыўны ўдзел прынялі дзеці, бацькі і педагогі. Самай яркай падзеяй святочнага тыдня стала свята Вялікадня, падрыхтаванае музычным кіраўніком Р.Ф.Курута. Выхаванцы старэйшай і сярэдніх груп яшчэ раз успомнілі гісторыю свята, асаблівасці святкавання Вялікадня. Удзельнiкi свята спявалi вялікодныя песні і прыпеўкі, гулялi у беларускія народныя гульні, вадзiлi вясёлыя карагоды, чыталi вершы . Не абыйшлося і без гульняў з яйкамі. Асаблівую весялосць і настрой дзеці атрымалі ад гульняў “Каціся яечка”, “Біткі”, Перанясі яйцо ў лыжцы” і інш..
Свята атрымалася добрым і светлым, спрыяла развіццю ў дзяцей духоўных каштоўнасцяў.
Воспитанники дошкольного центра участвуют в патриотическом проекте "Обратный отсчет. До победы осталось..."
Паважаныя бацькі! Установа дашкольнай адукацыі паведамляе, што 16.04.2022 адбудзецца Рэспубліканскі суботнік. На час правядзення суботніка ў дашкольным цэнтры будзе функцыянаваць дзяжурная група для дзяцей з 9.00 да 13.00 без арганізацыі харчавання! У групе будзе працаваць выхавальнік дашкольнай адукацыі Балтручок В.М.
Паважаныя бацькі! Інфармуем Вас, што з 11 па 30 красавіка 2022 года пройдзе абласны бацькоўскі сход у фармаце вэб-форуму з асвятленнем тэм па пытаннях прафілактыкі спажывання і збыту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў сярод непаўналетніх; папярэджанні сэксуальных замахаў у адносінах да непаўналетніх, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт; арганізацыя працоўнай занятасці непаўналетніх у летні канікулярны перыяд.
Інфармацыйныя матэрыялы для абмеркавання па абазначаных тэмах будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" groiro.by
Просім Вас прыняць актыўны ўдзел.
С 4 по 8 апреля 2022 года в Республике Беларусь проводится профилактическая акция ”Дом без насилия“.
Цель акции — вовлечение широких слоёв населения в оказание помощи и содействие государственным органам в решении проблем насилия в семье с применением к лицам асоциального поведения мер индивидуальной профилактики правонарушений.
https://dcrr1-zelva.schools.by/pages/adzny-dzen-bjaspek
7 красавіка - афіцыйнае свята, прысвечанае дню здароўя. У старшай групе прайшло тэматычнае спартыўнае свята, мэта якога - захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей.
Эстафеты і спартыўныя гульні замацоўвалі навыкі бегу, хадзьбы і развівалі фізічныя якасці. Рухомыя гульні, праведзеныя падчас свята выклікалі ў дзяцей эмацыйны водгук і далі станоўчы зарад на наступны дзень.
Таксама былі дадзены неабходныя рэкамендацыі бацькам у падтрыманні фізічнай формы сваіх дзяцей.
Праведзеныя ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва мерапрыемствы ў гэты дзень яшчэ раз падкрэслілі неабходнасць у комплексным развіцці дзіцячай асобы, служылі напамінам юным выхаванцам аб неабходнасці берагчы і падтрымліваць сваё здароўе.
З мэтай павышэння эфектыўнасці прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення падрастаючага пакалення да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай Дашкольны цэнтр удзельнічае ў правядзенні з 04 па 08 красавіка 2022 года абласной акцыі «Зарадка для ўсіх».
«1 красавіка - нікому не веру»! Ох, як мы чакаем гэты дзень, каб пажартаваць, кагосьці разгуляць ці проста ад душы пасмяяцца.
Добрай традыцыяй у нашым дашкольным цэнтры стала адзначаць Дзень смеху. Самае галоўнае, лічаць педагогі дашкольнай установы, падарыць малым добры настрой, каб, пасталеўшы, яны ўспаміналі гэтыя шчаслівыя хвіліны.
Гэта свята - адно з самых любімых святаў нашых выхаванцаў, мэта якога - стварэнне спрыяльнай, сяброўскай і добразычлівай атмасферы. Гэтулькі жартаў, вясёлых конкурсаў і розыгрышаў адбываецца ў гэты дзень! У музычнай зале дзяцей сустракаў вясёлы клоун Фантык, які разам з дзецьмі спяваў, танчыў і гуляў у фанты.
Выхавальнікі дашкольнага цэнтра прынялі ўдзел у раённым метадычным аб'яднанні па тэме: "Сучасныя падыходы да арганізацыі работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту". Педагогі павысілі сваю кампетэнтнасць у вырашэнні задач, звязаных з патрыятычным выхаваннем дзяцей дашкольнага ўзросту, падзяліліся вопытам арганізацыі патрыятычнага выхавання праз нетрадыцыйныя сродкі малявання і праектна-даследніцкую дзейнасць. Падрыхтаваная відэапрэзентацыя пазнаёміла калег з вопытам арганізацыі развіваючага асяроддзягрупы і дашкольнага цээнтра па пытаннях патрыятычнага выхавання.
У рамках святкавання Дня Канстытуцыі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на ўсведамленне непаўторнасці Айчыны, фарміраванне ў выхаванцаў любові да Радзімы і народа, нацыянальнай самасвядомасці. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення - адна з самых актуальных задач нашага часу.
С коллективом дошкольного центра развития ребенка №1 г.п. Зельва встретился заместитель председателя райисполкома Сергей Лойко. Собравшиеся обсудили наиболее актуальные вопросы повестки дня — военные действия в Украине и вакцинацию от коронавирусной инфекции.
Сёння свята, сёння свята!
Свята ўсіх бабуль і мам.
Вас віншуюць дашкаляты
I дабра жадаюць вам!
Святочныя канцэрты, прысвечаныя Матулям прайшлі ў дашкольным цэнтры. Дашкаляты віншавалі матуляў песнямі, вершамі, танцамі і шчырымі падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.
25 февраля 2022 года в Республике Беларусь проводится Единый день безопасности дорожного движения под названием «Не останься равнодушным!», посвященный профилактике происшествий, участники которых оставляют место ДТП.
Дарагія нашы супрацоўнікі-мужчыны, таты і дзядулі, а таксама нашы хлопчыкі! Усіх абаронцаў Айчыны віншуем з іх дастойным святам, калі мы ўшаноўвае моцную палову чалавецтва і дзякуем ім за падтрымку і апору! Жадаем усім жыць у міры з самім сабой, з любімымі людзьмі і са сваёй зямлёй! Шчасце няхай прыходзіць у кожны дом, а здароўе няхай будзе самым лепшым падарункам! Жадаем дабрыні, цеплыні, шчырасці і кахання! Няхай не вычарпаюцца вашыя сілы, здароўе, крэпасць духу, ніколі не пакідае удачлівасць, знаходлівасць, уменне пастаяць за сябе, сям'ю і Радзіму!
У рамках тэматычнага тыдня "Беларуская мова і нацыянальная культура" у дашкольным цэнтры прайшоў конкурс на лепшага чытача вершаў на беларускай мове". Выхаванцы з задавальненнем чыталі вершы пра Беларусь, прыроду, поры года, творы беларускіх аўтараў дзецям.