НАШЫ НАВІНЫ
22 Сакавіка – Міжнародны дзень аховы водных рэсурсаў. Галоўная задача гэтага дня - нагадаць кожнаму жыхару планеты аб вялікай важнасці водных рэсурсаў для падтрымання жыцця на Зямлі. Як мы ведаем, чалавек і ўсе жывыя істоты не могуць існаваць без вады. Вада - адзінае рэчыва, без якога немагчыма жыццё на планеце Зямля!
Чалавек заўсёды павінен памятаць аб тым, што водныя рэсурсы не з'яўляюцца бязмежнымі. Недахоп чыстай вады з'яўляецца глабальнай праблемай сучаснасці. Мы павінны берагчы ваду не толькі ў гэтае свята, але і штодзень. Нельга бяздумна растрачваць прэсную ваду. Здароўе і жыццё людзей напрамую залежаць ад яе колькасці і якасці.
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень пад дэвізам: "Беражыце ваду". У гэты дзень былі праведзены тэматычныя заняткі, доследы і эксперыменты з вадою, былі выраблены буклеты для бацькоў аб беражлівым стаўленні да вады.
В 2023 году Час Земли пройдет 25 марта в 20.30 по местному времени. Это благотворительная акция в целях защиты природы и планеты. На час отключается свет во многих зданиях, в том числе и государственных. А так же к этому призывают и каждого жителя: посидеть хоть один час в году в тишине. Можно зажечь свечи, но электричество использовать в это время нельзя. В рамках акции «Час Земли» в дошкольном центре прошли мероприятие «Земля - наш дом». Целью акции стало привлечение внимание детей и родителей к проблеме охраны окружающей среды.
21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лесу. У гэты дзень паўсюдна ў большасці краін свету ладзяцца разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на абарону лясоў і зялёных насаджэнняў.
Асноўная задача Міжнароднага дня лесу - павышэнне дасведчанасці жыхароў планеты, у тым ліку і самых маленькіх, аб значнасці лясных экасістэм, іх абароны, узнаўленні і аднаўленні.
Педагогі і дзеці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п.зэльва далучыліся да акцыі "Дзіця - галоўны пасажыр", у рамках акцыі выхаванцы раздавалі бацькам памяткі аб правілах перавозу дзяцей у аўтамабілі. Выхавацелі правялі з выхаванцамі віктарыну "Ведай і выконвай правілы дарожнага руху". Бацькі актыўна падтрымалі акцыю фотасправаздачамі аб перавозцы сваіх дзяцей у аўтамабілях.
ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г п.Зэльва" прыняў удзел у комплексных вучэннях па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага характару (ёдная прафілактыка), якія праходзяць у Зэльвенскім раёне
Віншуем! Дыпломам 2 ступені ўзнагароджана пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці 1 г.п.Зэльва" Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў раённым конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю Зэльвенскага раёна.
У рамках святкавання Дня Канстытуцыі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г п.Зэльва прайшлі мерапрыемствы тэматычныя мерапрыемствы "Мы - грамадзяне Беларусі!". Выхавальнікі старэйшых груп правялі пазнавальныя гутаркі "Асноўны Закон нашай краіны", а таксама выхаванцы разглядалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, складалі карту Рэспублікі Беларусь, замацавалі веды пра беларускую сімволіку «Галоўныя сімвалы нашай краіны», замацавалі паняцце "Мы – дзеці сваёй краіны". Выхаванцы сярэдніх груп, пазнаёміўшыся з прэзентацыяй «Правы і абавязкі дзіцяці», даведаліся пра правы і абавякі дзяцей ў нашай краіне.
Штогод выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ўдзельнічаюць у мініпраекце “Агарод на падаконніку”, які выхоўвае ў дзяцей любоў да прыроды і фарміруе беражлівыя адносіны да яе.
10.03.2023 адбыўся Савет аддзела, на якім былі разгледжаны вынікі працы сістэмы адукацыі Зэльвенскага раёна за 2022 год і пастаўлены задачы на 2023 год. Сярод устаноў дашкольнай адукацыі па якасці адукацыі па выніках 2022 года дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прызнана лепшай установай дашкольнай адукацыі Зэльвенскага раёна. Віншуем!!!
9-га сакавіка 2023 года ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" адбыўся абласны дзень аховы працы сумесна з днём прафілактыкі вытворчага траўматызму. Загадчык Людміла Іосіфаўна Міляшкевіч пазнаёміла членаў калектыву з інфармацыяй "Аб стане траўматызму ва ўстановах і арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Гродзенскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, у 2022 годзе" і "Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання і інструмента"
З нагоды 8-га сакавіка прайшлі святочныя канцэртныя праграмы ў групах дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. Выхаванцы павіншавалі любімых матуляў, бабуляў, сястрычак са святам.
Жадаем здароўя, бадзёрасці і аптымізму, шчасця, дабрабыту і міру. Няхай у вас будзе больш нагод для ўсмешак! Няхай у вашых сем’ях пануе згода, заўсёды здзяйсняюцца мары і жаданні!
Кожнае дзіця любіць маляваць, тварыць, эксперыментаваць з фарбамі, алоўкамі, фламастэрамі, непрыдатнымі матэрыяламі. А што можа быць выдатней дзіцячай працы, на якой намаляваны кветкі для каханай матулі.
Напярэдадні жаночага свята 8 Сакавіка ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва арганізавана праца Майстэрні маленькіх чараўнікоў па тэме: «Падарунак длялюбай матулі». Дзеці вельмі радыя гэтаму занятку - бо ў дашкольным узросце малыя з задавальненнем робяць нешта рукамі. Задача педагога - падрыхтаваць цікавыя ідэі для стварэння вырабаў. Дзеткам асабліва цікава ствараць арыгінальныя шэдэўры, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы.
Святочны канцэрт-віншаванне , прысвечанае Дню Абаронца Айчыны прайшоў у дашкольным цэнтры. Выхаванцы старшых груп, педагогі і матулі павіншавалі сваіх любімых Абаронцаў!
Сення свята у цябе
І дазволь павіншаваць
Шчасця,радасці,здароўя
Табе тата пажадаць
Ты-мой тата самы лепшы
Я скажу табе ў вершы
Ты заўседы абаронца
Я люблю цябе бязконца !
Спартландыя, прысвечаная Дню Абаронцы Айчыны, "Тата можа!" прайшла ў дашкольным цэнтры паміж дзецьмі і іх татамі ў сярэдніх групах. Мерапрыемства садзейнічала прапагандзе здаровага ладу жыцця, далучэнню сям'і да фізкультуры і спорту, садзейнічала ўмацаванню здароўя дашкольнікаў, а таксама паляпшэнню гармоніі ў адносінах бацькоў і дзяцей. ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ усім неабыякавым бацькам у справе выхавання дзяцей.
22 лютага 2023 года ў рамках Адзінага дня дзіцячай бяспекі "Прапаганда захавання ПДР дзецьмі пасажырамі" ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Дзеці праз гульні, загадкі, разбор праблемных сітуацый успомнілі і замацавалі правілы дарожнага руху і важнасць іх захавання.
Для бацькоў: былі прапанаваныя кансультацыі, наглядная інфармацыя на тэму: "Бацька прыклад на дарозе для дзяцей?", "Абавязковыя прылады для перавозкі дзяцей у аўтамабілі".
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
У рамках Дня беларускай мовы ў нашым дашкольным цэнтры пройдуць мерапрыемствы для ўсіх груп выхаванцаў у адпаведнасці з планам.
14 февраля - Международный день дарения книг (International Book Giving Day) или Международный день книгодарения, который объединяет всех, кто дарит книги детям и прививает им любовь к чтению. Руководитель объединения по интересам "Весёлый английский" Рыбарчик Вера Евгеньевна подарила своим воспитанникам интересную книгу "Английский для малышей"
Дзень Святога Валянціна ў дзіцячым садку - неабавязковае свята. Аднак гэта выдатная магчымасць пагаварыць з дзецьмі аб сяброўстве, таварыстве, каханні. Рабяты сваімі рукамі падрыхтавалі валянцінкі, якія яны падарылі адзін аднаму ў знак сяброўства, а яшчэ сваім любімым і любячым бацькам.
З мэтай павышэння культуры маўлення як кампанента прафесійнай кампетэнтнасці выхавацеля ўстановы дашкольнай адукацыі намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Каравайчык Т.І. і членамі творчай групы, працуючай у рамках рэгіянальнага педагагічнага праекту "Развіццё даследчай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў працэсе бесперапыннай адукацыі" праведзены семінар-практыкум “Мова педагога як фактар развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту і фарміравання ў іх культуры маўленчых зносін”.
Падчас занятку педагогі змаглі ўдакладніць і замацаваць веды аб культурных і метадычных патрабаваннях да мовы выхавальніка.
У практычнай частцы выхавальнікі папрактыкаваліся ва ўдасканаленні асабістых навыкаў па фарміраванні якаснага моўнага афармлення выказванняў з выкарыстаннем асноўных моўных норм.
Праведзеная метадычная работа з кадрамі садзейнічала фарміраванню прафесійнай камунікатыўнай кампетэнтнасці педагогаў.