НАШЫ НАВІНЫ
Паважаныя бацькі!
Запрашаем на бацькоўскі сход, які адбудзецца 22.05.2023 у 17.00 у музычнай зале ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва".
Чаму вучаць у школе - даведваліся старэйшыя дашкольнікі ў рамках адчыненых дзвярэй з ДУА "Гімназія 1 г.п.Зэльва". Школа - гэта магчымасць вучыцца, даведвацца нешта новае, знаёміцца з цікавымі людзьмі, знаходзіць сяброў і, вядома ж, весела бавіць часі здабываць новыя веды
Сям'я - гэта самы дарагі і каштоўны скарб! Калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва віншуе Вас з самым цёплым і душэўным святам - Міжнародным днём сям'і! Жадаем вялікага сямейнага шчасця, дабрабыту, паразумення, цярпення, даверу і душэўнага камфорту. Беражыце свой сямейны ачаг, захоўвайце ў ім цеплыню і ўтульнасць, мір і каханне, павага адзін да аднаго. Жывіце ў гармоніі!
Семья - важнейших социальный институт воспитания детей в системе традиционных ценностей, ориентированных на семейных традициях, преемственности поколений и патриотизма. По традиции в мае проходит республиканская акция "Моя семья - моя страна". Семьи наших воспитанников присоединились к акции. В дошкольном центре организована фотовыставка "Счастливая семья - счастливые дети"
Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - гэта дзяржаўнае свята ў нашай краіне адзначаецца штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Напярэдадні гэтага свята ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва" у рамках праекта "Галоўныя сімвалы маёй дзяржавы" праходзяць тэматычныя мерапрыемствы з дзецьмі, бацькамі, педагогамі.
Члены прафсаюзнай арганізацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва ў рамках экскурсіі наведалі г.Бярозаўку (шклозавод "Неман") і г.Ліду (Лідскі замак)
Мы за то, чтоб не было войны,
Чтобы мамы утром улыбались,
Чтобы дети всей нашей страны
Злой войны ужасной не боялись.
С Днем Победы! Мира всем, добра!
День пусть будет светлым и чудесным,
Радует весенняя пора.
Пусть звучат наш смех и наши песни!
На протяжении десятилетий День Победы остаётся в Беларуси самым трогательным, самым душевным и значимым праздником. Передавая будущим поколениям традицию памяти и благодарности за мирное небо, под которым мы сейчас живёт, в дошкольном центре развития ребенк №1 г.п.Зельва 5 мая прошел музыкально- спортивный праздник "Этот День Победы".
Педагогі і выхаванцы ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва" далучыліся да абласной акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне!".
Яе асноўнай мэтай з'яўляецца даніна памяці і павагі людзям, якія атрымалі перамогу ў самай жахлівай вайне ў гісторыі чалавецтва, захапіцца іх мужнасцю, самаадданасцю, гераізмам і самаахвярнай любоўю да сваёй Айчыны.
Галоўным сімвалам акцыі з'яўляецца бутаньерка, якая складаецца з яблыневага цвету і чырвона-зялёнай стужачкі. Наяўнасць чырвона-зялёнай стужачкі падкрэслівае гістарычную значнасць Дня Перамогі ў беларускім грамадстве, яго вялікую ролю для нашага народа. А яблыня з'яўляецца сімвалам чысціні і пачатку новага жыцця.
Уважаемые коллеги!
Мамы, Папы, Бабушки и Дедушки!"
От всей души поздравляет Вас с праздником !
От весны, которая задаёт новый ритм жизни, мы всегда ожидаем добрых перемен, связываем с ней надежды на обновление. Весна и Труд дают новые силы и объединяют разные поколения. Этот праздник олицетворяет солидарность трудящихся, символизирует единство и сплочённость всех созидательных сил,
объединённых общим стремлением к миру, стабильности, благополучию. Желаем Вам мирного труда, крепкого здоровья, благополучия в каждом доме и доброго весеннего настроения. Пусть оптимизм и
вера в лучшее никогда не покидают вас!
В преддверии праздника в дошкольном центре прошел тематический концерт.
Выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці N 1 г.п. Зэльва прынялі актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе мастацкай творчасці, прысвечанаму Году міру і стварэння
Мы речь свою ведём о том,
Что вся земля наш общий дом.
Наш общий дом, просторный дом
Мы все с рожденья в нём живём.
Ещё о том ведём мы речь,
Что мы должны наш дом сберечь.
Давайте докажем что не зря
На нас надеется земля!
21 красавіка напярэдадні Сусветнага дня Зямлі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшла акцыя "Клопат аб першацветах". Дзякуючы акцыі, дзеці даведаліся, якія расліны адносяцца да першацветаў, дзе яны растуць у нашай мясцовасці, якія з іх занесены ў Чырвоную кнігу, якія пакаранні ідуць за іх знішчэнне.
Выхаванцы з задавальненнем абследавалі клумбы з першымі вясенннімі кветкамі на тэрыторыі дашкольнага цэнтра. Калі кожны з нас усведамляе, што рваць кветкі няма неабходнасці, то наколькі ярчэй і прыгажэй стане наша Зямля!
У рамках пераемнасці ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшлі выніковыя заняткі ў старэйшых групах №10 і №11. Гасцямі на занятках былі настаўнікі пачатковых класаў гімназіі №1 г.п.Зэльва. Будучыя першакласнікі паказалі свае веды па розных адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
У выхаванцаў сфарміравана інтэлектуальная гатоўнасць: дзеці паказалі ўменні канцэнтрыраваць увагу, ўсталёўваць сувязі паміж з'явамі і падзеямі, навыкі валодання матэматычнымі ведамі, ведамі па навучанні грамаце і інш.. У выхаванцаў паслаблены імпульсіўныя рэакцыі на падзеі і яны ўмеюць доўга выконваць не заўсёды прывабную працу, што гаворыць аб сфарміраванасці у іх эмацыянальнай гатоўнасці. Праявілася падчас заняткаў і сацыяльная гатоўнасць у старэйшых выхаванцаў: дзеці маюць патрэбу ў зносінах з аднагодкамі, умеюць слухаць і выконваць указанні выхавальніка, падпарадкоўваць свае паводзіны ўстаноўленым правілам.
УВАГА!!! Экалагічная акцыя "Папяровы бум"
У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва стартаваў І этап акцыі па зборы макулатуры «Здадзім макулатуру — захаваем дрэва».
Кожныя 500 кг сабранай вамі макулатуры выратуюць 8 дрэў, якія маглі быць ссечаны для вытворчасці паперы. Акрамя таго, 500 кг макулатуры эканоміць 500 квт/гадзіну электраэнергіі, 1000 літраў вады. З 500 кг макулатуры можна вырабіць 12250 сшыткаў!
Аб'яўлены пачатак I этапа конкурсу на лепшую групу па зборы макулатуры (вынікі будуць падводзіцца ў маі 2023). Дзякуем першым актывістам!
Запрашаем усіх выхаванцаў і бацькоў прыць актыўны ўдзел у акцыі.
Дзень касманаўтыкі - важная падзея ў жыцці нашай краіны, і пра гэта павінны ведаць дзеці. Вельмі важна прывіць дзецям пачуццё гонару і павагі да сваёй краіны, яе культуры, усведамленне асабістага дачынення да жыцця Радзімы. Тэма космасу заўсёды цікавая дзецям, таму педагогі ніколі не пакідаюць яе без увагі.
У рамках тэматычнага дня "Дзень касманаўтыкі" ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г.п. Зэльва, выхаванцы пазнаёміліся з інфармацыяй аб першым палёце чалавека ў космас, аб першай жанчыне, якая заваявала космас, аб касманаўтах В.Кавалёнак, П.Клімук, А.Навіцкі, якія з'яўляюцца нашымі суайчыннікамі, аб планетах Сонечнай сістэмы, аб Сусвеце.
У старэйшай групе 10 у рамках пазнавальна-даследчага праекта "Неабсяжны космас" дзеці адгадвалі касмічныя загадкі, самастойна вывучалі сузор'і Сусвету разам з бацькамі дома, а ў групе прэзентавалі свае веды сябрам і педагогам.
Даследчая дзейнасць, прысвечаная Дню касманаўтыкі, бясспрэчна, запомніцца хлопцам і, не выключана, што нехта з іх сам захоча стаць касманаўтам.
Вялікдзень-светлае свята, якое адзначаецца беларусамі з даўніх вякоў.
Гаварыць з дзецьмі пра Вялікдзень лепш у кантэксце іншых праваслаўных традыцый беларускага народа. Знаёміць з імі дзяцей можна і трэба пачынаючы з дашкольнага ўзросту, але рабіць гэта паступова і зразумелымі дзіцяці словамі.
Стварайце вырабы з дзіцем. Вось тут, працуючы разам, вы хутчэй зразумееце, як растлумачыць дзіцяці, што такое Вялікдзень. Пачніце ці працягнеце свой аповяд, але рабіце гэта не сумна! Тады дзіцяці прасцей будзе пераварыць расказанае.
З 10 красавіка ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва адкрылася выстава на тэму: “Падарункі на Вялікдзень" у рамках праекта “Традыцыі і абрады беларускага народа”. У выставе прынімаюць удзел бацькі і дзеці дашкольнага цэнтра.
На Вялікдзень прынята збірацца ўсёй сям'ёй за святочным сталом, дарыць адзін аднаму велікодныя сувеніры: яйкі, кулічы і г. д. Дзецям асабліва цікава прымаць удзел у падрыхтоўцы да свята, яны з задавальненнем дапамагаюць у гэтым сваім родным матулям, бабулям. Вялікдзень - сямейнае свята і вельмі прыемна бачыць як дзеці дапамагаюць сваім блізкім прыбіраць дом, упрыгожваць яйкі і надаваць прыгажосць кулічам, рыхтаваць сувеніры для таго, каб потым парадаваць сваіх родных.
Усе сувеніры на выставе атрымаліся вельмі душэўнымі, шчырымі, добрымі, як і само свята Светлага Вялікадня. Дзякуй вялікі ўсім бацькам за актыўны ўдзел у жыцці дашкольнага цэнтра!
Вырастить ребёнка сильным, крепким, здоровым - это желание всех взрослых, а спортивные развлечения - это то, что обеспечивает здоровье и доставляет радость.
Яркое, весёлое спортивное развлечение прошло в средних группах Дошкольного центра развития ребенка 1 г.п Зельва «Ловкие и смелые".
Цель мероприятия: воспитывать чувство товарищества и спортивный характер.
Руководитель по физическому воспитанию Сонец Т.И. рассказала ребятам о здоровом образе жизни, о влиянии физических упражнений на укрепление здоровья, о правильном питании.
Дети закрепили знания и навыки, полученные на занятиях физкультурой; развивали быстроту двигательной реакции, учились согласованно действовать в коллективе. Эстафеты и спортивные игры воспитывали у детей
смелость, чувство уверенности в себе. Развлечение подарило малышам хорошее настроение, доставило детям радость.
Тэматычны дзень, прысвечаны прыроднаму сімвалу нашай краіны - буслу - прайшоў ў дашкольным цэнтры.
на працягу дня ў групах прайшлі наступныя мерапрыемствы: гутаркі пра птушак, дзеці пазнаёміліся са знешнім выглядам і асаблівасцямі жыцця бусла, узгадалі, што белы бусел лічыцца сімвалам Беларусі, якую нават называюць "зямля пад белымі крыламі".
Таксама дзеці старшай групы №10 з вялікім задавальненнем вырабілі з паперы буслоў, а выхаванцы старэйшай групы №11 малявалі буслоў; у сярэдніх групах дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні "Знайдзі бусла", "Апішы бусліка" і іншыя; выхаванцы малодшых груп складалі буслікаў з разразных малюнкаў. Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый ад вынікаў сваёй працы. У дзяцей засталіся самыя яркія і незабыўныя ўражанні.
Канікулы працягваюцца! Тэма дня: "Мой пасёлак Зэльва". Дзеці замацавалі веды пра сваю малую Радзіму. Праведзены віртуальныя і рэальныя экскурсіі, тэматычныя гульні, гутаркі і іншыя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць выхаванню любові і павагі ў дзяцей да сваёй Радзімы.
Ура! Канікулы!
Канікулы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўяўляюць не менш важнае значэнне для выхаванцаў, чым школьныя канікулы для вучняў. Гэта такі ж адпачынак ад разумовых і псіхалагічных нагрузак. У час канікулаў з выхаванцамі ўстановы дашкольнай адукацыі праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная работа. І, вядома, кожны дзень нясе радасць і непадробную цікавасць. Адной з яркіх падзей вясенніх канікулаў 2023 года стануць"тэматычныя" дні, дні вясёлага настрою, цікавых адкрыццяў і пазнавальнага развіцця.
Першы дзень канікулаў у дашкольным цэнтры прысвечаны фізкультуры і спорту!