Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

Выхавальнік вышэйшай катэгорыі Сай Алена Нікіфараўна, у рамках гадавога плану работы ўстановы, правяла для сваіх калег майстар-клас. Мэта: павысіць узровень уменняў і ведаў у методыцы правядзення выяўленчай дзейнасці з выкарыстаннем нетрадыцыйных тэхнік малявання.
Педагог пазнаёміла з цікавымі тэхнікамі нетрадыцыйныага малявання , якія яны могуць выкарыстаць у сваёй практыцы работы з дзецьмі. Абагульненне і абмен педагагічным вопытам па дадзенай тэме спрыяў развіццю цікавасці калег да нетрадыцыйных тэхнік прадуктыўнай дзейнасці. Практычная частка майстар-класу павысіла узровень педагагічнага майстэрства педагогаў у прымяненні тэхнік малявання мыльнымі бурбалкамі, выдзіманне ўзораў малюнка і інш... Пад час майстар-класу панаваў станоўчы эмацыянальны клімат ў педагагічным асяроддзі.

Святам "Да пабачэння, восень!" у старшай групе №7 былі завершаны восеньскія святочныя мерапрыемствы.
Дзіцячае восеньскае свята - гэта мора ўсмешак і весялосці. Хоць і кажуць, што восень - маркотная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя цешыцца залацістым лісцем, якое апала пад ногі і дожджычку, пад якім так цікава пагуляць пад парасонам, абуўшы гумовыя боцікі і надзеўшы плашчыкі-дажджавікі. Вось чаму свята восені ў дашкольным цэнтры з'яўляецца адным з самых любімых у нашай дзятвы!
Шкада было раставацца з такой цёплай восенню, але ўсяму свая чарга. Гаворачы восені да спаткання, мы з нецярпеннем чакаем снежную зіму.

Спартыўнае свята ўключала розныя сітуацыі, звязаныя з гульнявымі сюжэтамі з казак, пра тое, як трэба сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі небяспечнай для жыцця ці здароўя.
Выхаванцы замацавалі паняцце “экстраны выпадак”; практыкаваліся ва ўменні правільна дзейнічаць у экстраных сітуацыях; замацавалі ўменне выклікаць дапамогу па тэлефоне (хуткую дапамогу, пажарных, міліцыю); абагульнілі веды аб правілах тэхнікі бяспекі ў побыце і правілах паводзін на вуліцы.
Дзеці ў захапленні ад такога свята. Бо ім даводзілася думаць, успамінаць атрыманыя веды, выконваць ролі казачных персанажаў, праяўляючы сваё бачанне атрыманай ролі, творчыя здольнасці. Акрамя ўсяго іншага дзеці ўдзельнічалі ў гульнях спаборніцкага характару, эстафетах, што спрыяла развіццю ўмення самастойна карыстацца атрыманымі ведамі ў жыцці, выхоўвала ўпэўненасць у сваіх сілах і ўмацоўвала здароўе дашкалят.

У рамках правядзення Міжнароднага дня энергазберажэння ў дашкольным цэнтры праведзена шмат пазнавальных мерапрыемстваў. Выкарыстоўваліся сумесная і індывідуальная дзейнасць педагога з дзецьмі па дадзенай тэматыцы, праведзены тэматычныя забавы і заняткі па адукацйным галінам "Дзіця і грамадства", "Дзіця і прырода". "Выяўленчае мастацтва" і гутаркі на тэмы "Для чаго нам патрэбна электрычнасць!", "Чаму нам трэба берагчы электрычнасць?" і г.д., чытанне мастацкай літаратуры, разгляданне ілюстрацый да іх, дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні "Памочнікі", "Асновы бяспекі", прайгравалі праблемныя гульнявыя сітуацыі "Скончылася вада ў кране", "Эканомім дома энергарэсурсы" і мн.інш.

9 лістапада 2021 года ў рамках адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму ў дашкольным цэнтры прайшла сустрэча з старшынёй Зэльвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Роля Т.М.
Тамара Міхайлаўна праінфармаваліа членаў працоўнага калектыву аб вытворчым траўматызме ў Гродзенскай вобласці, яго прычынах і мерах прафілактыкі.

Усе дзеці любяць глядзець мультфільмы. У малодшай групе №4 прайшла тэматычная забава, пад час якой дзеці з выхавальнікам успаміналі герояў сваіх мультфільмаў, гутарылі пра іх паводзіны і адносіны малых да тых ці іншых герояў. А затым дзеці ператварыліся ў маленькіх мастакоў і з дапамогай размалёўкаў, каляровых алоўкаў прапанавалі вечарам сваім матулям і татулям выставу "Мой любіы мульцяшны герой".
Педагогі лічаць, што характар уплыву мультфільмаў на гульню дзяцей, а значыць, і на іх развіццё залежыць ад якасці і зместу саміх мультфільмаў, ад іх адпаведнасці узроставым асаблівасцям дашкольнікаў, а таксама ад якасці цацак-персанажаў. Вось на такую тэматыку і была прапанавана бацькам кансультацыя ад выхавальніка.

29 кастрычніка 2021 года на Зэльвеншчыне прайшоў раённы суботнік. Узброіўшыся неабходным інвентаром, удзел у генеральнай уборцы тэрыторыі дашкольнага цэнтра актыўна прынялі супрацоўнікі ўстановы. Была праведзена ўборка тэрыторыі, асенняя падрэзка дрэў, падрыхтаваны клумбы і квятнікі да зімы.

Дзень здароўя ў дашкольным цэнтры - гэта вясёлае свята добрага настрою, спорту і здароўя. Выхаванцы з энтузіязмам спаборнічалі ў спартыўных эстафетах “Хутчэй, вышэй, мацней”. Рухомыя гульні іпрактыкаванні спрыялі развіццю ў дзяцей хуткасці, спрытнасці і згуртаванасці. У выніку ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і здароўя. Дзякуй ініцыятыўным педагогам!

З 18 па 29 кастрычніка па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!".
Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

Дзеці і бацькі малодшых груп №1 і №4 удзельнічалі ў выставе "Што нам восень падарыла" і атрымалася вось такая казка. Дзеці пабывалі ў казачным свеце, які стварылі сваімі рукамі. У гасцях пабывалі і героі мульцікаў і казак. Дзякуем бацькоў за падтмымку сваіх дзетак у сумеснай працы!. Бо сумесная праца прыносіць станоўчы вынік у выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.

Адсвяткаваць Дзень нараджэння ў дашкольнай установе - гэта асаблівы сорт задавальнення! І гэта задавальненне могуць падарыць нашым выхаванцам вясёлыя кловуны Клёпа і Віншавалкін (а у іх ролі прафесійныя выхавальнікі) падчас музычна-забаўляльнай праграмы "Дзень нараджэння".
Сягоння свой Дзень нараджэння святкаваў Ромка Дзерачынік! ВІНШУЕМ!!! і чакаем Вашых дзяцей на "Дзень нараджэння!" у нашым дашкольным цэнтры!

Паважаныя калегі! Шчыра віншуем Вас з Днём настаўніка!
Жадаем поспехаў і прафесійных дасягненняў, натхнення, творчага пошуку, павагі калег і выхаванцаў! Няхай ваша нялёгкая праца прыносіць задавальненне і радасць!
Моцнага здароўя Вам, добрага настрою, сямейнага дабрабыту і асабістага шчасця!

Віншуем людзей, якія вельмі шмат ведаюць аб гэтым жыцці. Людзей, якія могуць многае расказаць і шмат чаму навучыць. Людзей, чые высакародныя сівізны азначаюць не толькі ўзрост, але і бязмежную мудрасць, глабальны вопыт і багацце ведаў. Жадаем вам бясконца доўгіх і шчаслівых гадоў, напоўненых здароўем, супакоем, шчасцем і клопатам. Жадаем, каб, не гледзячы на ўзрост, ваша душа заўсёды заставалася маладой і энергічнай. З Днём пажылога чалавека!

30 сентября 2021 в 21:34 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

Акцыю "Сусветны дзень сэрца" правялі ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва". Мэта гэтага мерапрыемства - напомніць людзям аб неабходнасці берагчы сэрца і клапаціцца пра яго здароўе.

29 сентября 2021 в 22:04 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

24 верасня 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Паклапаціся пра бяспеку! Стань больш заўважным на дарозе! », Накіраваны на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці сярод пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў коннага транспарту.
У дашкольным цэнтры праводзіцца мэтанакіраваная работа з выхаванцамі і іх бацькамі па забеспячэнні дзяцей і дарослых святлоадбівальнымі элементамі падчас руху ў цёмны перыяд сутак.

23 сентября 2021 в 11:31 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

У гісторыі нашай краіны ёсць нямала слаўных дат. Але менавіта 17 верасня мы ўспамінаем адну з найважнейшых падзей беларускай гісторыі мінулага стагоддзя, якая ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне: нагадвае нам, хто мы і адкуль, усяляе гонар за краіну і дапамагае ўсвядоміць, што мы, беларусы, – адзіны народ!
Ад усёй душы жадаем вам невычэрпнай энергіі і здароўя, стваральнай працы і дабрабыту! Няхай растуць пад мірным небам нашы дзеці і ўнукі і кожны дзень азараецца добрымі пачынаннямі і новымі дасягненнямі на карысць роднай Беларусі!

17 сентября 2021 в 09:52 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

У рамках тэмтычнага тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства ў старшай групе №7 ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” быў праведзены занятак “Па старонках рускай і беларускай мовы” па адукацыйных абласцях “Развіццѐ маўлення і культуры маўленчых зносін” і “Развитие речи и культура речевого общения” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Занятак прайшоў цікава і весела. Дзеці з задавальненнем адправіліся ў “падарожжа” па цікавай краіне МОВА. На шляху ім сустрэліся прыпынкі “Знаёмства”, “Ветлівыя словы”, “Забаўлянкі і калыханкі”,якія дзеці расказвалі на двух мовах: рускай і беларускай

15 сентября 2021 в 23:09 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев

9 верасня 2021, у рамках правядзення рэспубліканскага Адзінага дня бяспекі дашкольны цэнтр наведала медыцынская сястра Зэльвенскай раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах Лагунова Вольга Аляксандраўна. Правяла з выхаванцамі старэйшай групы прафілактычную гутарку па правілах паводзін на вадзе і ля вады.
Каб далучыць дашкалят да правільных паводзін, дарослыя павінны быць галоўным прыкладам выканання гэтых правілаў!

9 сентября 2021 в 12:15 | Каравайчык Т. І. | нет комментариев