НАШЫ НАВІНЫ
З 1 па 10 верасня, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Адзінаму рэспубліканскаму дню бяспекі ў нашым дашкольным цэнтры праводіцца шэраг мерапрыемстваў па фарміраванню ў выхаванцаў уяўленняў аб правілах пажарнай і дарожнай бяспекі.
Так 03.09.2019 у час экскурсіі ў наш пакой бяспекі выхаванцамі дашкольных устаноў пасёлка Зэльва ім была прапанавана тэматычная забава "АЗБУКА БЯСПЕКІ". Дзеці ў гульні з наглядна-гульнявым дапаможнікам лэпбукам "Азбука пажарнай бяспекі" замацавалі веды аб правілах пажарнай бяспекі, уменне арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, папрактыкаваліся ў выкананні тэлефоннага званка ў пажарную службу. Свае веды дашкаляты паказалі ў займальныях гульнях “Церамок бяспекі”, “Экзамен для будучых пажарных”, “Піраміда бяспекі”, “Вясёлы пажарны”, “Шашкі” і інш., што спрыяла замацаванню ўяўленняў дзяцей аб прычынах узнікнення экстрэмальных сітуацый і аб неабходных дзеяннях у выпадку той ці іншай небяспекі.
2 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" прайшло свята, прысвечанае Дню ведаў. Педагогі сустрэлі рабят вясёлым святам, якое падарыла дзецям мноства радасных эмоцый. Разам з Вучоным Катом выхаванцы гулялі ў гульні, танцавалі, спявалі, весяліліся, выконвалі розныя заданні. Выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп паказалі Вучонаму Кату свае веды пор года, колькі месяцаў у годзе і дзён у тыдні, таксама навучылі лічыць і называць літары алфавіту. Дзеці пераканалі Ката ў тым, што быць разумным важна, а для гэтага трэба старанна вучыцца і не ленавацца.
Такі задорныі старт наладзіў калектыў і выхаванцаў дашкольнага цэнтра на аптымізм і плённую працу ў новым навучальным годзе.
У апошнія дні лета ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" на адкрытым паветры было арганізавана фізкультурнае свята "Дзень Няптуна" для дзяцей ад 3 да 6 гадоў. У госці да дзяцей прыходзіў сам цар мораў і акіянаў Няптун. Дзеці ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах, конкурсах з вадой, распавядалі вершы. У заключэнні атрымалі прыемныя падарункі ад гасцей свята. Удзел у такіх мерапрыемствах аб'ядноўвае дзяцей і дарослых агульнымі радаснымі перажываннямі, прыносіць вялікае эмацыянальнае і эстэтычнае задавальненне, што спрыяе ўмацаванню і захаванню здароўя дзяцей.
Традыцыйна Ганенскі кірмаш стартаваў тэатралізаваным прадстаўленнем на галоўнай плошчы. Галоўны герой дзейства - Антоні Казімір Сапега, які стаў у 1720 годзе гаспадаром кірмашу. Менавіта пры ім кірмаш у мястэчку Зэльва стаў ці ледзь не самым маштабным ў Рэчы Паспалітай. На сцэне разгарнуліся падзеі трохвяковай даўнасці. Прадстаўнік роду Сапегаў падарожнічае па свеце, адзначаючы для сябе культурныя асаблівасці таго ці іншага народа. Вярнуўшыся на Радзіму, ён увасабляе ў жыццё ўбачанае - традыцыйны Аненскі кірмаш становіцца інтэрнацыянальным. Актыўнымі ўдзельнікамі кірмашу былі супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі, дзці і іх бацькі.
Государственное учреждение «Учебно-методический кабинет Октябрьского района г. Гродно» представляет аннотированный каталог материалов учреждений образования Гродненской области по результатам XVIII республиканской выставки научно-методической литературы, педагогического опыта и творчества учащейся молодежи.
Маляванне! Колькі радасці прыносіць гэты занятак дзецям! У канун свята Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым дашкольным цэнтры прайшоў фестываль малюнкаў (у альбомах, на асфальце) "Мой край завецца Беларуссю ...". Нашы выхаванцы з вялікім задавальненнем прынялі самы актыўны ўдзел у ім. Выхаванцы творча аднесліся да гэтага займальнага занятку і ўжо праз гадзіну асфальт на тэрыторыі нашага дашкольнага цэнтра расквітнеў дзіўнымі фарбамі, на гульнявых пляцоўках ладзіліся дзіцячыя выставы Удзельнікі прадэманстравалі свае яркія здольнасці, фантазію!
Жыццё дзяцей у дашкольным цэнтры - гэта, вядома, не толькі будні, але і святы. Кожны дзень мы стараемся зрабіць для дзяцей нешта яркае, запамінальнае. Раніца ў дашкольнай установе адукацыі для выхаванцаў – гэта радасныя сустрэчы, новыя адкрыцці, захапленні.
З надыходам лета вялікую частку дня дзеці праводзяць на свежым паветры. Лета- гэта шчаслівая і вясёлая пара адпачынку, забаў, займальных падарожжаў, гэта найбольш спрыяльны перыяд для таго, каб умацаваць здароўе, загартаваць арганізм і набрацца сіл на ўвесь год. Улетку сама прырода дае багатыя магчымасці для развіцця пазнавальных і творчых здольнасцяў дзяцей.
У нашым дашкольным цэнтры адбылася спартландыя "Мой вясёлы, звогкі мяч!". У ходзе мерапрыемства ў дзяцей быў створаны радасны, вясёлы настрой, ўдасканальваліся рухальныя навыкі з мячом, выхоўваліся сяброўскія адносіны паміж дзецьмі.
У чэрвені разам з акцыяй "Канікулы без дыму і агню" стартуе новая акцыя пад назвай "З клопатам пра бяспеку малойРадзімы"
Выпускны баль у ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва”- адно з самых першых святаў, якое адзначае пераход нашых дзяцей на новую ступень жыцця. Вось і праляцела так хутка і практычна незаўважна бесклапотнае дашкольнае дзяцінства, і прыйшла пара рыхтавацца да доўгага і вельмі цікавага перыяду- навучання ў школе.
Дарагія нашы выпускнікі! Няхай тая маленькая, але добра прыкметная дарожка да сэрца кожнага з вас, у якую нашы педагогі ўклалі любоў, святло, чуласць, дабрыню і спагаду, будзе працягвацца доўга-доўга і пашырацца гэтымі добрымі паняццямі. Надышла яшчэ больш цікавая і ў той час адказная пара, калі вы пойдзеце ў школу.
Мы жадаем вам расці дужымі і здаровымі.
Мы вучылі вас любіць сваю краіну.
Шануйце і памнажайце лепшыя нашыя традыцыі.
Мы хочам, каб вы любілі і размаўлялі на роднай мове.
Мы жадаем, каб вы выраслі сапраўднымі людзьмі!!!
Паважаныя мамы, таты, бабулі і дзядулі нашых выпускнікоў! Запрашаем Вас наведаць святочнае музычнае свята "Наш першы выпускны баль", якое адбудзецца ў нашым дашкольным цэнтры 30, 31 мая 2019 года