Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ НАВІНЫ

З надыходам зімовых халадоў зімуючым птушкам стала цяжка здабываць сабе корм. Цяпер, як ніколі раней, птушкі маюць патрэбу ў падкорме. Каб дапамагчы птушкам перажыць зіму, у дашкольным цэнтры праходзіць акцыя "Птушыная сталоўка", дзеці з выхавальнікамі кожную прагулку спяшаюцца пакарміць маленькіх пярнатых сяброў. Дзякуем бацькоў выхаванцаў, якія адгукнуліся на акцыю і зрабілі прыгожыя і так патрэбныя кармушкі. Мэта акцыі - прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да лёсу зімуючых птушак і дапамагчы ім перажыць халодны перыяд.

Дзеці любяць заняткі па інтарэсах у "Майстэрні маленькіх чараўнікоў", таму што творчасць – гэта не толькі задавальненне, але яшчэ і поўная свабода для фантазіі і дзейнасці, самавыяўленне, мастацтва і прыгажосць. У ім няма правіл і законаў.

Аб бяспецы на вадаёмах у зімовы перыяд выхаванцам дашкольнага цэнтра расказала супрацоўнік АСВОД Васільева Наталля Леанідаўна. Падчас гутаркі дзеці замацавалі правілы паводзін на вадаёмах у розныя перыяды і іншыя пытанні бяспекі. Цікавы і павучальны быў мультыплікацыйны фільм на дадзеную тэматыку.

27 студзеня 2023 года ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці 1 г.п. Зэльва, у рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам - за бяспеку дарожнага руху" прайшоў шэраг тэматычных мерапрыемстваў, падчас якіх выхаванцы сярэдніх груп паказалі і распавялі тэатр-казку "У краіне дарожных знакаў", выхаванцы малодшых груп пазнаёміліся з светлафорам, выхаванцы старшых груп спаборнічалі ў віктарыне "Я ведаю правілы дарожнага руху"

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці стала традыцыяй святкаваць гэты дзень. І хоць сярод маленькіх дзяўчынак імя Таццяна сустракаецца ўсё радзей - у нас яна адна Танечка Жук, затое сярод супрацоўнікаў гэтае імя карыстаецца аўтарытэтам і сёння мы віншуем усіх супрацоўніц, хто носіць гэтае выдатнае імя.
На музычным занятку дзеці паўдзельнічалі ў кветкавым музычным конкурсе, такім чынам, яны павіншавалі ўсіх Таццян са святам - узгадалі песні пра кветкі.
На занятку ў настаўніка-дэфектолага дзецям было прапанавана ў парадку чаргі назваць словы на літару "Т", якія можна суаднесці да нашых Таццянаў.
Падчас прагулкі дзеці пазнаёміліся з прыметамі ў Таццянін дзень
І маленькая Танечка, і дарослыя Таццяны не былі абдзелены ўвагай у гэты дзень - усе атрымалі персанальныя віншаванні са святам!
Усім Таццянам дзеці прыгатавалі падарункі - малюнкі і вырабы. Свята атрымалася прыгожым і душэўным!

Информационно-пропагандистская группа во главе с заместителем председателя райисполкома Сергеем Лойко встретилась с трудовым коллективом дошкольного центра развития ребенка № 1

27 студзеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Разам - за бяспеку на дарогах!", мэтай, якога з'яўляецца прапаганда захавання Правілаў дарожнага руху ўсімі яго ўдзельнікамі.

Спасибо всем спасателям за вашу отважную и сложную работу, за то, что каждый день вы начеку и в полной готовности, чтобы протянуть руку помощи, чтобы спасти. Спасибо вам за ваше мужество!
Колектив и воспитанники ГУО "Дошкольного центра развития ребенка №1 г.п.Зельва" поздравляет Зельвенский районный отдел по чрезвычайным ситуациям за из профессионализм. Желаем благополучия в семье, самого крепкого здоровья, и всех добрых слов, что можно придумать.
Берегите себя!

У старэйшай групе №11 прайшоў тэматычны занятак "Галоўныя сімвалы Маёй краіны".Фарміруючы ўяўленні дзяцей аб дзяржаўных сімвалах Беларусі – сцягу, гербе, гімне, выхавальнік Сай А.Н. падвяла дзяцей да разумення таго, што сімвалы не проста абазначаюць, а апісваюць, раскрываюць з'явы. Ва ўсіх элементах (герб, сцяг, гімн) закладзены глыбокі сэнс: яны адлюстроўваюць гісторыю паходжання дзяржавы, яе структуру, мэты, прынцыпы, нацыянальныя традыцыі, асаблівасці гаспадаркі і прыроды. Маленькае дзіця яшчэ не разбіраецца ў палітычных ці сацыяльна-эканамічных супярэчнасцях і спрэчках, для яго важна любіць сваю сям'ю, свой родны горад, сябраваць з аднагодкамі, ганарыцца сваёй Радзімай, у тым ліку і яе дзяржаўнымі сімваламі.

13.01.2023 у дашкольным цэнтры прайшло фальклорна-абрадавае беларускае свята "Каляды". Дзецi з задавальненнем спявалi калядныя песнi на беларускай мове, расказвалi вершы, гулялi ý народныя гульнi. Выхаванцы знаёмiлiся з абрадамi, з дзеючымi асобамi свята – Гаспадарамi, Калядоýшчыкамi, Павадыром i Казой, Цыганкай i Мядзведзем. Мерапрыемства прынесла ýсiм удзельнiкам добры настрой i салодкiя пачастункi.

День сказки в дошкольном центре! Сказка играет в жизни ребенка огромную роль. Это удивительный мир Волшебства. Погружаясь в этот мир, ребенок соприкасается с частичкой себя непознанного. Непосредственное восприятие в момент прочтения сказки позволяет ему заглянуть в его собственное сердце, на поверхности окажутся глубинные подсознательные моменты.
Воспитанники слушали и сами читали свои любимые сказки. Старшие воспитанники рассказывали и "показывали" сказки малышам.

Названы ключевые направления Года мира и созидания в Беларуси
В целях консолидации белорусского народа, укрепления в обществе идей мира и созидательного труда как главных условий развития белорусского государства Президентом Республики Беларусь 2023 год объявлен Годом мира и созидания. Соответствующий указ № 1 от 1 января 2023 года подписал глава государства Александр Лукашенко, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера.
Ключевыми направлениями в предстоящем году будут совершенствование системы военно-патриотического воспитания населения, продвижение мирных инициатив граждан и общественности, содействие межконфессиональному диалогу, обеспечивающему мир и согласие в белорусском обществе, демонстрация преимуществ белорусской экономической модели в условиях глобальной турбулентности, позиционирование созидательного труда как главного условия развития белорусского государства.
Такая тематика позволит укрепить восприятие Беларуси как островка мира, неоспоримая ценность которого для населения страны является весомым аргументом в достижении согласия по другим важнейшим вопросам общественной жизни. Белорусским ответом на милитаризацию в европейском регионе станет мирный созидательный труд соотечественников.
БелТА
Лукашенко Беларусь указы

У рамках акцыі "Нашы дзеці" ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" наведалі супрацоўнікі Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Падарункам для выхаванцаў дашкольнага цэнтра стала абсталяванне для пакоя бяспекі.

Вiншуем вас з надыходзячым Новым 2023 годам!
Няхай надыходзячы год прынясе вам поспех i росквiт, вашы мары здзяйсняцца, няхай каханне i любоў будуць з вамi! Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце, падорыць энергiю, аптымiзм i добры настрой! Няхай непрыемнасцi абыдуць вас, а ў памяцi застануцца толькi добрыя i цёплыя ўспамiны аб 2022 годзе.

Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў усіх узроставых груп у нашым дашкольным цэнтрыу арганізуюцца святочныя навагоднія ранішнікі. Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў чакалі дзяцей.
Дашкаляты малодшых груп акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурачка з Дзедам Марозам і Снегавік. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча з ялінкай, якая зіхацела агнямі.
Дзеці сярэдніх груп развучвалі вясёлыя навагоднія песні і вершы. На свята да дзяцей прыйшлі Снегавік, Ліса, Снягурка і Дзед Мароз. Дзеці, якія ўдзельнічаюць у ранішніках, пагрузіліся ў свет казкі, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, танцаў, гульняў, конкурсаў і сюрпрызаў.
Дзеці старэйшых груп акунуліся ў чароўны свет казкі, а сустрэча з Бабай Ягой, Кашчэем, Дзедам Марозам і Снягуркай дазволіла ім прыняць удзел у шматлікіх гульнях і карагодах.
Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гралі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!
Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.
Ужо пасля свят у групах пачыналася гарачае абмеркаванне ўбачанага. Дзеці разважалі, вылучалі свае гіпотэзы наконт таго, як адбывалася чараўніцтва. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячных бацькоў.

Пасяджэнне метадычнага раённага аб'яднання загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі прайшло ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва.
У рамках работы метадычнага аб'яднання былі разгледжаны аспекты грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту: навукова-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу, арганізацыя ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх выхаванцаў па дадзенаму пытанню і інш..
Практычная частка дала магчымасць калегам пазнаёміцца з вопытам работы ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" па арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей сродкамі міні-музея.

15.12.2022 у дашкольным цэнтры дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У ва ўсіх групах запаліліся навагоднія ялінкі. Дзеці і педагогі чыталі навагоднія вершы, разгадвалі навагоднія загадкіі і палучалі пенршыя навагоднія сюрпрызы!

Кіраўнік фізічнага выхавання Сонец Таццяна Іванаўна прыняла ўдзел у фінале адукацыйнага рэспубліканскага праекта "Марафон алімпійскай адукацыі 2.0"

У рамках павышэння педагагічнай кампетэнтнасці сярод выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па пытаннях развіцця моўных кампетэнцый у дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове прайшоў конкурс на лепшы дыдактычны дапаможнік "Развіваем мову дашкалят".
Віншуем пераможцаў: Пашукевіч К.В. - 1 месца (дыдактычны дапаможнік "Жыву ў Беларусі"), 2 месца - Дубанос С.І. (дапаможнік "Беларускае лато"), Бортнік Т.С. (дапаможнік "Хто жыве ў хатцы"), 3 месца - Гаспадарык Л.У. (дапаможнік "З якой казкі герой?"), Сай А.Н. (дапаможнік "Гукавы гадзіннік"), Кіслая Т.М. (дапаможнік "Чароўны куб").

С 10 ноября по 5 декабря 2022 г. сотрудниками ОВД планируется проведение комплекса оперативно-профилактических и информационных мероприятий по противодействию сексуального насилия в отношении несовершеннолетних.