НАШЫ НАВІНЫ
Перыяд летніх школьных канікулаў традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі дзяцей на дарозе.
Адна з асноўных такіх рызык - павелічэнне актыўнасці перавозак дзяцей з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі. Не менш важнай акалічнасцю з'яўляецца страта за час летніх канікулаў дзецьмі навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах высокай інтэнсіўнасці руху аўтатранспарту
У мэтах забеспячэння своечасовага ўздзеяння на адзначаныя і іншыя выклікі і пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ўстараненню прычын і ўмоў дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, праводзіцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 28 чэрвеня па 01 ліпеня 2022 года абласная прафілактычная акцыя "Бяспечныя канікулы!" па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
у 12.00 калектыў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва" далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Хвіліна маўчання", калі ўся наша грамадскасць успамінала пра подзвіг народа і выпрабаванні, праз якія прыйшлося прайсці беларусам і іншым народам Савецкага Саюза ў гады вайны.
Мяч - гэта адна з любімых дзіцячых цацак.
Напэўна няма такога чалавека, які б не памятаў вясёлыя радкі з верша Самуіла Якаўлевіча Маршака “Мой вясёлы звонкі мяч…”. І не дзіўна, бо мяч - гэта адна з першых цацак, з якой пачынае гуляць маляня.
Сёння ў дашкольным цэнтры прайшло спартыўнае свята “Вясёлы мяч”, прысвечанае забавам і гульням з мячом.
На наша свята былі “запрошаны” самыя розныя мячы: сярэднія гумовыя, футбольныя, баскетбольныя, мячы-хоппы і інш.. Госць свята мяч Весяльчак расказаў дзецям гісторыю ўзнікнення мяча.
Дзеці з вялікай цікавасцю гулялі ў розныя па складанасці гульні і эстафеты: “Мяч у крузе”, “Пракаці і дагані”, “Лаві - кідай"” і інш.. Старэйшыя дзеці навучылі гуляць малых у свае любімыя гульні: “Ядомае – неядомае, “Я ведаю пяць імёнаў….”. А таксама расказвалі адзін аднаму пра розныя віды мячоў і дзяліліся сваімі ўражаннямі ў выяўленчай дзейнасці
15 чэрвеня ў старшых і сярэдніх групах дашкольнага цэнта развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў тэматычны дзень “Дзень ветрыка”, які быў прымеркаваны да свята Сусветны дзень ветру. На працягу дня выхаванцы папаўнялі свае веды аб тым, што ж такое вецер, значэнне ветра для чалавека і прыроды.
Успомнілі, што побач з Зэльвай узведзены шэсць новых ветраўстановак, кожная магутнасцю 1,5 МВт. Ветрагенератары выпрацоўваюць электраэнергію. Выхаванцы абагацілі веды аб з’яве ў нежывой прыродзе – ветры, даведаліся, што вецер валодае вялізнай сілай і энергіяй, якой чалавек навучыўся кіраваць.
У дашкольным цэнтры прайшоў тэматычны дзень “Вясёлая сенсорыка”. У групах і на кожнай гульнявой пляцоўцы былі абсталяваны прыпыначныя пункты, на якіх дзеці гулялі ў сэнсарныя гульні, замацоўваючы паняцці “колькасць”, “геаметрычныя фігуры”; выконвалі заданні па дробнай маторыцы, малявалі, займаліся аплікацыяй і лепкай (замацоўвалі веды колераў і адценняў) і мн.інш..
На працягу дня дашкаляты знаёміліся і гулялі ў розныя гульні, якія развіваюць сэнсарны вопыт дзяцей. Тут прысутнічалі гульні, набытыя ў магазіне і зробленыя рукамі выхавацеляў і бацькоў. Наша задача, як гаворыцца, танна і якасна навучыцца рабіць гульні з падручнага і непрыдатнага матэрыялу, які ёсць у кожным доме.
Гуляючы, дзіця вучыцца супастаўляць, параўноўваць, усталёўваць простыя заканамернасці, прымаць самастойныя рашэнні. У дзіцяці з'яўляецца цікавасць да ведаў, уседлівасць, самастойнасць.
Фотаматэрыялы тэматычнага дня
У рамках правядзення абласнога семінара па арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў г. Астраўцы прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Бяспечнае дзяцінства", сярод якіх ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці 1 г.п. Зэльва", які заняў 3 месца ў намінацыі "Дыдактычная гульня". Віншуем! Жадаем новых перамог!
З мэтай стварэння стварэнне максімальна спрыяльных умоў для актыўнага адпачынку дзяцей у летне-аздараўленчы перыяд ва ўстанове прайшоў агляд-конкурс на лепшую гульнявую пляцоўку.
Асноўная задача конкурсу - стварэнне камфортных і бяспечных умоў для выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Пры афармленні гульнявой пляцоўкі дапускалася абнаўленне і ўпрыгожванне наяўных пабудоў, выраб малых архітэктурных формаў.
Педагогі і бацькі выхаванцаў з энтузіязмам узяліся за справу: прыдумалі творчыя ідэі і, вядома, не забыліся пра бяспеку і надзейнае мацаванне надворнага абсталявання. У выніку гульнявыя пляцоўкі ў дашкольным цэнтры зайгралі новымі фарбамі: з'явіліся фігуркі з казкі "Беласнежка і 7 гномаў", спартыўныя снарады з выявамі герояў казак і мультфільмаў, дарожкі здароўя, міні-агароды, фотазоны.
Лепшымі прызнаны гульнявыя пляцоўкі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1, ясляў-сада №3 і №4, Рымдзюнскага дзіцячага сада з літоўскай мовай навучання.
Пераможцамі сталі не толькі групы, іх педагогі і бацькі, якія праявілі творчыя таленты, а ў першую чаргу дзеці, якія атрымалі магчымасць весела і з карысцю правесці лета.
Дзеці - гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, таму неабходна клапаціцца пра іх і рабіць іх жыццё як мага лепшым. У гэты дзень у дашкольным цэнтры праведзена тэматычная забава "Сонца свеціць дзецям"
Дзень абароны дзяцей адзначаецца па-рознаму, але абавязкова - кожны год! Гэта заўсёды - весялосць, радасць, шчасце!
На свяце дзяцей чакалі гульні, песні, танцы, вершы і цікавыя сустрэчы з героямі Доктарам Айбалітам, Светлафорыкам, Вясёлым кловунам, Забіякай. Іскрынкай і іінш..
Свята атрымалася займальнае, вясёлае, гарэзлівае. Дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на дарозе. Паказалі навыкі і спрыт пры выкананні спартыўных эстафет.
Дзень абароны дзяцей - гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, гэта і напамін дарослым аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
26.05.2022 творчая група педагогаў дашкольнага цэнтра прыняла ўдзел у навучальным семінары ў дыстанцыйнай форме для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі (удзельнікаў рэгіянальнага педагагічнага праекта) па тэме "Стварэнне даследчага развіваючага асяроддзя ў рамках метадычнай работы ўстановы дашкольнай адукацыі", які праходзіў на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі пад кіраўніцтвам Святланы Анатольеўны Абрамчык, методыста ўпраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.
Педагогі паглыбілі свае веды аб структуры і функцыях даследчага адукацыйнага асяроддзя, асноўных напрамках трансфармацыі адукацыйнага асяроддзя ў даследчую. Прааналізавалі формы і метады метадычнай работы, якія садзейнічаюць рэалізацыі стратэгій праблемна-дзейнаснага, актыўнага, калектыўнага навучання.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва» Таццяна Каравайчык падзялілася вопытам арганізацыі даследчай практыкі педагогаў у рамках рашэння гадавой задачы ўстановы дашкольнай адукацыі
У мэтах папярэджання і прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, у перыяд з 25 мая па 05 чэрвеня 2022 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканскае прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!".
З пачатку 2022 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі 8 дзяцей і 1 дзіця загінула.
Таксама ўстанаўліваецца абавязак вадзіцеляў у перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня ў светлы час сутак падчас руху на транспартных сродках, уключаць блізкае святло.
Выпускны ранішнік у дашкольным цэнтры - асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў. Выпускны ранішнік - гэта першая прыступка ў дарослае жыццё, гэта, як "парог", які трэба пераступіць, ступіць з дзяцінства ў дарослае школьнае жыццё.
З аднаго боку, гэта радаснае, доўгачаканае свята, з другога – крыху сумная падзея. Радасна педагогам таму, што іх выхаванцы пераходзяць на новую жыццёвую прыступку, а сумна, што прыходзіцца раставацца з такімі мілымі, ужо стаўшымі роднымі дзецьмі. Здаецца, яшчэ нядаўна ён пачаў хадзіць у дзіцячы садок, але ўжо хутка гэта будучы першакласнік.
20 мая 2022 года ў нашым дашкольным цэнтры прайшоў выпускны баль.
Нашы дзеці развіталіся з дашкольным цэнтрам і рыхтуюцца да новага жыццёвага этапа - паступлення ў школу.Прайшлі дні, напоўненыя займальнымі падарожжамі ў свет непазнаных, неразгаданых, дзіўных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця. Кожны год наш дашкольны цэнтр выпускае ў школу не простых дашкалят, а самых сапраўдных таленавітых і выдатных зорак. Кожнае дзіця ў групе - маленькая зорачка. Кожны таленавіты і непаўторны. У добры шлях выпускнікі!
Прапаганда бяспекі жыццядзейнасці з’яўляецца значным напрамкам у дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва. На сённяшні дзень асаблівая ўвага надаецца новым формам працы, пошуку крэатыўных ідэй і нестандартных спосабаў навучання навыкам бяспечных паводзін і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей і бацькоў.
Павышэнню ўзроўню ведаў дзяцей па асновах бяспекі жыццядзейнасці спрыяла сюжэтна-ролевая гульня “Што? Дзе? Калі?”, якакя была праведзена з выхаванцамі сярэдніх груп.
Ролю “круп’е” у гульні выконвала выхавальнік Бортнік Т.С., якая адзначыла, што свет вакол дзяцей вельмі цікавы і разнастайны.
Падчас гульні выхаванцы замацавалі веды дзяцей у гульнявой форме па асновах бяспекі жыццядзейнасці, развівалі творчую актыўнасць, кемлівасць, дапытлівасць. Асаблівы заданні спрыялі выхаванню сяброўскіх ўзаемаадносін, пачуцця ўзаемадапамогі ў дзіцячым калектыве.
Асабліва дзецям падабалася тое, што заданні для іх былі падрыхтаваныя супрацоўнікамі дашкольнай установы, інспектарам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Купрас П.І., які бывае частым госцем у дашкольным цэнтры.
Творчасць і крэатыўнасць, таленты і здольнасці, захапленні і заняткі, а галоўнае – традыцыі, агульныя інтарэсы, паразуменне, сяброўства і бязмернае каханне дазволілі сем'ям Гродзеншчыны стаць лепшымі з лепшых у рэгіёнах. Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і пераможцы раённых конкурсаў, сярод якіх і сям'я нашай выхаванкі ЗарыныПарфенчык,якая пазмагалася за тытул "Сям'я года-2022" абласнога ўзроўню.
Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. Свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1993 годзе з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, сямейных каштоўнасцей, пытанняў мацярынства і выхавання дзяцей.
Сям'я - самае каштоўнае багацце ў жыцці. Яна - крыніца кахання і павагі, абароны і безумоўнага прыняцця чалавека.
Дабрабыт сям'і - мерка развіцця грамадства і дзяржавы. У нашай краіне праблемам сям'і ўдзяляецца самая пільная ўвага. Адна з асноўных ідэй дзяржаўнай палітыкі можа быць выказана дэвізам: "Моцная сям'я - моцная дзяржава". Гэта ідэя рэалізуецца ў законах Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці", "Аб ахове здароўя", Нацыянальнай праграме дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Прэзідэнцкай праграме "Дзеці Беларусі" і інш.
Найважнейшым напрамкам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з'яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. У краіне створана надзейная сістэма абароны сем'яў з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы. Удасканальваецца падтрымка маладых сем'яў, якая прадугледжвае ў выпадку нараджэння дзіцяці паляпшэнне жыллёвых умоў, выдзяленне бязвыплатных субсідый, выкарыстанне гнуткіх схем ільготнага крэдытавання. Спецыяльная ўвага надаецца мнагадзетным сем'ям.
Дапамога дзяржавы ва ўмацаванні інстытута сям'і неабходна. Аднак сямейнае шчасце - вынік працы ўсіх яе членаў. Каб сям'я была здаровай і шчаслівай, неабходна выконваць асаблівыя - сямейныя - законы:
ЗАКОН КАХАННЯ,
ЗАКОН ЗНОСІН,
ЗАКОН РАЗВІЦЦЯ
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме з 10 мая па 1 чэрвеня 2022 года праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
Пааважаныя сябры! Выпускнікі старэйшай групы №7 і іх педагогі запрашаюць Вас на свой першы выпускны баль у дашкольным цэнтры, які адбудзецца 20 мая 2022 года у 16.00 у музычнай зале дашкольнага цэнтра.
З мэтай знаёмства дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №1 г. п. Зэльва" адчыніла свае дзверы для выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва.
Шмат станоўчых уражанняў і эмоцый было ў будучых першакласнікаў, бо яны змаглі адчуць сябе арганізаванымі і дысцыплінаванымі вучнямі. Настаўнікам пачатковых класаў Губанавай Т.І. быў праведзены занятак па навучанні грамаце "Гукі галосныя - выдатныя" з выкарыстаннем індывідуальнай, франтальнай і групавой працы. Дзеці былі вельмі актыўныя, змаглі адчуць сябе сапраўднымі вучнямі, пабывалі ў навучальным класе, пасядзелі за сапраўднай школьнай партай, адказвалі на пытанні настаўніка як сапраўдныя першаклашкі! Выхаванцы наведалі музей, спартыўную залу, сталовую. выставы творчасці гімназістаў і інш..
З радаснымі ўражаннямі дзеці вярнуліся ў дашкольны цэнтр. Многія з іх казалі аб тым, што ім хочацца хутчэй пайсці вучыцца ў гімназію.
Дашкольны цэнтр прыняў удзел у правядзенні абласной Акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне!", прысвечанай Перамозе савецкага народа ў Вялікай айчыннай вайне 1941-1945 гг.
Акцыя прымеркавана да Года гістарычнай Памяці і накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мэта Акцыі: аддаць даніну памяці і павагі тым, хто, атрымаўшы перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, прадэманстраваў прыклад мужнасці, самаадданасці і гераізму для ўсіх людзей свету, якія выступаюць сёння супраць фашызму, тэрарызму і гвалту.
У год Гістарычнай памяці радкі з вядомай песні Марка Бернеса "Жураўлі" нібы ажылі. Па павер'ях, душы памерлых воінаў перасяляюцца ў выдатных белых птушак - жураўлёў. Менавіта іх душы, падобныя на белых жураўлёў, адпускаюць у неба, каб яны здабылі спакой.
Акцыя "Жураўлі Перамогі" прайшла 4 мая ў 11.00 у ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва". Белых папяровых жураўлікаў выхаванцы Цэнтра вырабілі сваімі рукамі сумесна з педагогамі, у памяць аб сваіх прадзедах, у памяць аб тых, хто загінуў, абараняючы Радзіму. У завяршэнні акцыі ўдзельнікі "запусцяцілі ў неба" белых жураўлёў. Памяць аб абаронцах Айчыны перадаецца і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне.